Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Усё ж такі, я вас прашу!

Добро-добро, будзем уважаць, не бойцеса!

У садзік ісці было яшчэ зарана, і Лаўрэн, устрывожаны вясковымі ўспамінамі, сабраўся даваць па горадзе добрага кругаля, каб даўжэй пабыць з сабой.

ЦЕНІ МІНУЛАГА

Вырушыў з дому Лаўрэн увесь напоўнены прадчуваннем, як пач-не зараз песціць душу былым, і таму зноў адчуў сябе надта багатым. Бо ва ўспамінах гэтых бачыў частку свайго жыцця — яны служылі не абы-якой маральнай апорай: калі за свае доўгія працавітыя гады Лаўрэн нечаму і навучыўся, то было гэта надта важным ды чалавеку неабходным.

Горад ён ведаў, як сваю Зялёную Даліну.

За «польскім часам» Лаўрэн тут служыў у войску. Казарма яго 81-га стралковага палка імя караля Стэфана Баторага памяшчалася ля Старога моста. Пасля пераезду ў горад менавіта адтуль распачынаў ён сваё кожнае падарожжа.

Як ты не бачыш, перад былой казармай апынуўся і зараз. Пасля вайны Саветы дабудавалі ёй трэці паверх і з Германіі завезлі скрыні са станкамі. З той пары ўжо тры дзесяцігоддзі станкі тыя ляскочуць ды гудуць трубы тонка-суконнага камбіната.

Цяжка паверыць, але менавіта з гэтых варот, дзе сёння прахадная будка з бліскучай круцёлкай, заламаўшы пазаліхвацку набакір пілоткі, штодня выходзілі ён, масалянскі Васіль Шпак, бераставіцкі Бэрка і Міша Касцевіч з Баброўні. Чыстыя і пастрыжаныя, сытыя і свежыя, з арламі на пілотках і з бліскучымі лічбамі «81» на пагонах, са значкамі выдатнага стралка на грудзях зялёных фрэнчыкаў з добрага сукна, грукалі яны рытмічна падкаванымі чаравікамі, выстраеныя строга па ранжыру ў калоне па чатыры — у канец Падольнай вуліцы на палявое вучэнне на Румлёва ды спявалі:

Рано, рано, ранюсенько,
Рано, по росе-е,
Выгоня-ала Кася волкі,
Розвідняло се-ень,
Розвідняло се-ень!..

Мелодыя на розныя галасы атрымлівалася ў іх магутнай і складнай — бытта на ўсю вуліцу грымелі на свае сто дваццаць трубаў. арганы з фарнага касцёла[ 6 6 Дзядзька Лаўрэн памыляецца. Арган у фарным касцёле (фірмы «Вацлаў Бернацкі, Вільна») мае 30 рэгістраў і аж 2184 трубы і трубачкі! ]. Як па камандзе, з вокан высоўваліся слухачкі і адразу рабіліся такімі зачараванымі, нібы песня ляцела да іх з неба, а перад імі маршыравалі архангелы.

«Не-е, цяпер гэтак салдаты не спяваюць, куды там. Розныя транзістары, мікрафоны, цілівізары, пласцінкі развучылі народ спяваць зусім. Новае пакаленне ўжэ нават не ведае, што такое можа быць, а неўзабаве людзі развучацца, мабыць, па-чалавечы і гаварыць»,— са шкадаваннем паківаў ён галавой.

Адтуль пачыналіся тады алеі вузлаватых ад старасці і дупластых каштанаў. Імі засаджаны быў увесь горад.

Бывала, калі зацвіталі вясной гэтыя самыя каштаны, ад свечак у белых кандэлябрах не адарваць было вачэй. Восенню вучні збіралі тугія плады ды выразалі з іх чорцікаў, конікаў і чалавечкаў. Перад самай зімой гаспадыні паміж аконных рамаў ставілі на ватнія падкладкі грыбочкі з каштанчыкаў. Некаторыя нават каштаны сушылі, затым малолі і рабілі каву...

Але новы віцэ-прэзідэнт горада — Цыдзік — вырашыў тыя алеі знішчыць ды ўсюды насадзіць «італьянскай ліпы», бо каштан яму здаўся дрэвам нешляхетным. Брыгады рабочых пачалі старыя дрэвы пляжыць. Гродзенцы ўзбунтаваліся, паадбіралі ў рабочых тапары, паламалі пілы і далі ім па карку.

Аднойчы Лаўрэнавай роце адмянілі палявое вучэнне, і з Румлёва спешным парадкам паперлі яе ў горад. Салдатам выдалі па тры халастыя патроны, бы на манеўрах, але загадалі адзець усім каскі. У баявой гатоўнасці рота некалькі гадзін прастаяла на казарменным пляцы. Устрывожаныя салдаты і афіцэры ламалі галовы — калі аб'яўлена вайна, то чаму выдалі халастыя? Кйлі — вучэнне, то навошта каскі?!

Душыць «каштанавы бунт» Лаўрэну так і не давялося. Парадак сумела навесці паліцыя са «стшэльцамі»[ 7 7 Маладзёжная ваенізаваная арганізацыя ў буржуазнай Польшчы. ] сама. Паліцыянты і праса-чылі, каб дрэвы спілавалі — да апошняга, а завадатары бунту трапілі ў халодную.

З той пары «ліпа» тая і разраслася ў горадзе, як крапіва. Запаланіла вуліцы, падворкі, схілы ўзгоркаў і яры. З'явілася нават у Бераставіцы, Ваўкавыску і Свіслачы. Чужынца пасля вайны чамусьці сталі ўжо велічаць «амэрыканскім клёнам», а што толку? Заві хоць так, хоць сяк — лепшым ад гэтага не стане. Страх, якое паскуднае дрэва — ні віду, ні камля, ні плоду. А з ліста яго восенню на тратуары — адная плямка, аслізлая і гнілая, таму на вёску нават апош-ні дурань панскіх саджанцаў не прывозіць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x