Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Чалавек хутчэй пастараўся надаць свайму твару абыякавы выраз.

А во — турма.

«Унь і тая планачка на кратах у акне захавалася. Толькі заржавела надто. А пэўне, з добрай паўсотні гадоў мінуло з тае пары, і не заржавець? Так ке бывае».

Бы ў выпадку з тымі каштанамі, іхні «плютон»[ 9 9 Узвод (польск.). ] паднялі аднойчы па трывозе зноў летам, на гэты раз ноччу. Цяпер ужо выдалі па абой-ме баявых патронаў ды паперлі за горад у засаду. А выдарылася вось што.

Шэсць закаранелых рэцыдывістаў змовіліся з гэтай турмы ўцячы. Умудрыліся ўсе адразу «захварэць» і трапіць у астрожны лазарэт, а ён памяшчаўся на трэцім паверсе — за гэтым якраз акном, дзе ржавая планачка.

Адзін з бандытаў ахвяраваў сябе для кампаніі. Пад вечар рэцыдывіст аглушыў калідорнага стражніка, адабраў зброю, звязаў і завалок у палату. Покуль над звязаным бандыт стаяў з наганам, астатнія пяцёра распілавалі краты і ломікамі паадгіналі канцы на вуліцу, ад чаго ўтварыліся тры моцныя гакі. Затым з калідора ўцягнулі ходнік. Адзін канец яго надзелі на гакі, другі — выкінулі на вуліцу і па ходніку апусціліся з трэцяга паверха ка гарадскі тратуар.

Праз гадзіку бандыт развязаў стражніка.

Уцекачы былі надта небяспечныя. На адну паліцыю мэр горада не спадзяваўся, таму на пошукі кінулі войска. Але ўсе страхі неўзабаве екончыліся, і да снядання далі адбой. Салдат вярнулі ў казарму адсыпацца, дзе хлопцы і даведаліся, як уцекачоў лавілі.

Бандыты пабеглі за горад. Дапалі да вёсачкі Путрышкі, і там ім сцямнела. Трапілася на іхнім шляху крама. Доўга не думаючы, рэцыдывісты ўзламалі акно, набралі «вудкі выборовэй», каўбас, затым падаліся на мяжу.

Выгналі раніцой путрышскія пастушкі быдла на пашу і дзіўную кампанію ўбачылі. Прывялі бацькоў. Мужчыны п'яных скруцілі пастронкамі, увалілі ў фурманку і завезлі ў горад.

Падзея Лаўрэну з тае пары не давала спакою. Адзіны след застаўся ад таго выпадку — іржавая планка на кратах, але і сёння ён падзівіўся яшчэ раз:

«Каб усё прыдумаць ды так спраўно зрабіць — і адначасово «захварэць», і пранесці праз кантроль напільнікі з ломікамі, і стражніка аглушыць — той жа напэўна быў начаку,— і з-за сяброў ахвяраваць сябе — таксама трэ мець не абы-якую булавешку. Дурань такое не зрабіў бы нігды, факт. То калі ж вы ўсё гэто прайшлі, столькі перацярпеўшы, калі ўжо выбраліса на тую самую волю, да якой вас цягнуло магнітам, то скарыстайце ж яе як належыць! А гэтыя што зрабілі? Увесь свой высілак — пусцілі па ветру!»

Не мясцілася гэта ў Лаўрэнавай галаве пяцьдзесят гадоў таму, не мясцілася і зараз.

«А за турмой адразу — вуліца Гувера. Казалі, жыў такі амэрыка-нец і надто дапамагаў Пілсудскаму[ 10 10 Маршал Юзэф Пілсудскі (1867-1935)— дырэктар рэакцыйнага ўрада даваеннай Польшчы. ]. Іменем свайго памагатара і вуліцу паны назвалі[ 11 11 Герберт Кларк Гувер (1874-1964), кіраўнік дэпартамента дапамогі, міністр гандлю, а затым — прэзідэнт ЗША (1929-1933). ]. Маленькую-маленькую. Мела адно з дзвесце крокаў удаўжыню, затое ў горадзе аб ёй толькі і гаварылі. А бедным салдатам яна снілася нават».

У самым пачатку каратышкі знаходзілася «касіно»[ 12 12 Клуб-шынок. ] былых легія-нераў Пілсудскага, а ў канцы — «касіно» афіцэрскае. У адно і другое вельмі часта салдат ганялі скрэбці бульбу для банкетаў і падаваць на стол, а іншых — у гардэроб, выдаваць гасцям афіцэрскія шынялі ды «рагатыўкі»[ 13 13 Канфедэратка. ] з сярэбранымі зігзагамі. У першым «касіно» пілсудчыкі — ужо старыя паны — кожны вечар, як гімн, галасілі любімую песню:

По маёнткі на Подоле
Шусты пулк выруша в поле —
Шабле в длонь!
Лякьце в длонь!
Болыцевікув гонь!
Гонь!

Іхнія сынкі — маладыя афіцэрыкі — хадзілі ў другое «касіно». Там ужо спявалі так:

Добоньдзьмы палаша,
Юж выграна наша!
Цо за ногі,
Цо за уда,
А там далей —
Істнэ цуда!
Р-р-рым!

О-о, паны, падлы, весяліцца і смакаваць такое любілі. I рабіць гэта ўмелі, нічога не скажаш.

Аднойчы на ўласныя вушы Лаўрэн чуў, як за горадам сам генерал Клеберг[ 14 14 Клеберг Францішак (1888-1941) — польскі генерал, які ў верасні 1939 года праславіўся ў баях супроць гітлераўцаў. Нейкі час сдужыў у Гродне. ] заахвочваў да службы ў кавалерыі пастросных на паляне ў вялізную калону навабранцаў.

— Запамятайце, хлопцы, што вам скажу! — крычаў да іх, гарцуючы псрад калопай на выпешчаным беланогім буланчыку з хвастом бытта з саломы ды з выгнутай па-лебядзінаму шыяй.— Сапраўдны мужчына паспытвае толькі дзве прыемнасці — на грудзях у сімпатычнай жанчыны альбо на хрыбце ў добрага каня! Сядло для нас — сярэдзіна свету, а зямлю замяняюць страмёны!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x