1964
«У вайну жылі мы ў Мардовіі. Панаваў голад. Малолі на муку жалуды, елі з іх бліны, а потым хадзілі з жоўтымі зубамі і вуснамі.
Аднойчы бацька раздабыў кілаграм жытняй мукі. Каб цеста атрымалася больш, параілі яму да мукі падмяшаць ліпавых апілак. Тата доўга пілаваў цурбан, сушыў апілкі, перамешваў з мукой.
Напаліўшы печ, мама на шырокай хлебнай лапаце пасадзіла цеста пячыся. Мы, малыя, паселі ды нецярпліва чакаем свежага хлеба.
Праз гадзіну заглянулі ў печ, а там ад цеста засталася толькі чорная плямка: згарэлі пілавіны, згарэў і кілаграм жытняй мукі. Крык, роспач, плач.
Каб замарыць голад, нас, дзяцей, адправілі ў лес па ягады. Мама пачала малых чакаць.
Ужо вечарэе, а нас усё няма. Нарэшце мама бачыць: дзеці валакуцца.
Я адразу паскардзілася:
Мам, а ты нічога не ведаеш? У лесе я ўпала і доўга-доўга ляжала! Потым адкрываю вочы, а Ваня сядзіць нада мной, хныча. «Не румзай,— кажу,— я ўжо прачнулася!» Ха-ха-ха-ха!.. От смешна, праўда?.. Мам, ты таксама ўжо плачаш? Сціхні, не трэ-э!.. А мы ведалі, што, калі табе раскажам, ты адразу будзеш плакаць!..»
Ляснік (мясцовае).
Даносчык (польск.).
У верасні 1939 года гітлераўскія войскі на кароткі час занялі частку сённяшніх раёнаў заходняй Гродзеншчыны — Скідэльскага, Ваўкавыскага і Гродзенскага. А разведчыкі — дайшлі нават да занёманскай часткі горада. Камандаваў войскамі генерал фон Бок (тым самым маршрутам генерал наступаў і ў чэрвені 1941 года).
Артылерысты танкавага корпуса СС, які першым уступіў у Беласток восенню 1939 года, і далі пачатак агульнавядомым зверствам, якімі потым так праславіліся гітлераўскія ваякі ў часы другой сусветнай вайны. Група п'яных салдат загнала ў сінагогу некалькі соцень польскіх грамадзян яўрэйскай нацыянальнасці і жывымі іх спаліла (гл, «Ваенны дзённік» Ф. Гальдэра, т. 1, запіс ад 1О.ІХ.1939 года).
Набліжаючыся да вёскі Дамброва (цяпер ПНР), камандзір танкавай часці раптам успомніў: тут у 1915 годзе загінуў яго бацька, лейтэнант кайзераўскіх войск. Гітлеравец вырашыў на тым месцы пакінуць памятны след. Калі яго танкі выйшлі на прыгорак і адкрылася панарама вёсачкі Дамброва, ён загадаў баявым машынам развярнуцца ды ў гонар бацькі па беларуска-польскай вёсачцы даць «салют». Некалысі мінут немцы мала-цілі з усіх гармат па будынках і прысадах. У выніку — у Дамброве загінула многа сялян, іхніх жонак і дзяцей. Згарэла большая палова будынкаў. Падрабязнасці жудаснага ўчынку нямецкага афіцэра імгненна разышліся па Прынёманскім краі, пасяляючы ўсюды страх і насцярожанасць.
Дзядзька Лаўрэн памыляецца. Арган у фарным касцёле (фірмы «Вацлаў Бернацкі, Вільна») мае 30 рэгістраў і аж 2184 трубы і трубачкі!
Маладзёжная ваенізаваная арганізацыя ў буржуазнай Польшчы.
Юзаф Ёдкоўскі — польскі археолаг (1900—1946).
Узвод (польск.).
Маршал Юзэф Пілсудскі (1867-1935)— дырэктар рэакцыйнага ўрада даваеннай Польшчы.
Герберт Кларк Гувер (1874-1964), кіраўнік дэпартамента дапамогі, міністр гандлю, а затым — прэзідэнт ЗША (1929-1933).
Клуб-шынок.
Канфедэратка.
Клеберг Францішак (1888-1941) — польскі генерал, які ў верасні 1939 года праславіўся ў баях супроць гітлераўцаў. Нейкі час сдужыў у Гродне.
У даваенным Гродне дзесяць працэнтаў насельніцтва былі немцы
Шасцімесячная завіўка (польск.).
Камінтэрн у 1938 г. Камуністычную партыю Заходняй Беларусі распусціў, беспадстаўна абвіназаціўшы яе кіраўніцтва ў варожых намерах да ідэі Леніна. У сувязі з гэтым былыя «кэпэзэбаўцы» да 1956 г., калі абвінавачанне было знятае, хадзілі з крыўдным ярлыком.
Прагрэсіўная беларуская арганізацыя, існавала ў Заходняй Беларусі ў дваццатыя гады.
У маі 1926 года маршал Пілсудскі скінуў канстытуцыйны ўрад і ўстанавіў дыктатуру палкоўнікаў. Яна і праіснавала да верасня 1939 года.
Гадавое царкоўнае ці касцельнае свята (гл. іспанскае — фіеста) — тыповае для былой Заходняй Беларусі.
Жарабец (мясцовае).
Наяўныя грошы (мясцовае).
Дзеншчыкаў П. В. (1918-1980), Герой Сацыялістычнай Працы, старшыня калгаса «Авангард» Гродзенскага раена.
Читать дальше