Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А мяне не пакідае трывога.

У даным выпадку падвярнуўся смелы юнак. Але ж у цябе, дзіця, яшчэ цэлае жыццё наперадзе, у якім будзе не адзін такі нядбайны сухумскі кранаўшчык. Як ты далей будзеш даваць сабе рады?

1981

У ЛАЗНІ

Панядзелак. У лазні пуста. Ля шафы распараны мужчына заклапочана крычыць:

Баншчык, дзе мой гадзіннік?!

Адкуль я ведаю?! — дзівіцца з крыўдай у голасе аднарукі вусач у белым халаце.

А хто ведаць павінен?

Вы мне яго здавалі?

Пара-адкі ў вас тут!..

Гм, а на руцэ — што?

Цьфу, чорт, прашу прабачэння! I як я не заўважыў?!

А шчэ парадкі крытыкуеце!..

Прабачце яшчэ раз!.. Гэта ўжо не ўпершыню — от бяда. Мінулы раз — нацягнуў адзін бот на нагу, другі шукаю — ледзь галаву сабе не звярнуў, а бот — у мяне ў руцэ!.. Скляроз ужо, ці што?

Мужчына апранаецца, закурвае, на тумбачку інваліду кладзе аж дваццаць капеек за венік і выходзіць. У прылазніку — ні душы. Толькі чуваць, як унізе гудуць машыны і вібрыруе падлога, як за сцяной ільецца праз сетачкі вада: ш-ш-ш-ш!..

Інвалід заходзіць у парылку, падбірае цэлыя венікі. Іх купляюць кліенты ў касе, а за выкарыстаныя — грошы бярэ ён, хто колькі дасць. Чалавек адчыняе шуфляду, кідае туды дваццаць капеек і сумна мяркуе — колькі сёння дабавяць? Ат, на цукеркі ды на «жвачку» ўнукам, але ж буфетчыца сёння не працуе. А канец дня яшчэ не хутка.

Інвалід пазяхае ды крычыць касірцы, якая сядзіць у вестыбюлі ля адчыненых дзвярэй:

Макараўна, чуеш? Ну і кліент мне трапіўся, не дай і не прывядзі! Разумееш, нацягнуў адзін бот, другі ў руцэ трымае ды лямантуе: «Баншчык, тудыт-растудыт, куды мой бот падзеў?.. Аддавай, а то табе галаву на бок звярну!..» I як пайшоў, як пайшоў!.. Гладкі такі, з жыво-оцікам, у багатым касцю-уме... Мабыць, нейкі дырэктар папарыцца прыходзіў... Прызвычаіўся там у сябе на пад-уладных крычаць, то думаў, што і тут збаяцца яго. Не на таго натра-апіў! О-го-о, са мной гэты нумар не пройдзе, я так і абсадзіў яго. Паўрубля за венік адваліў з гарачкі!

З вестыбюля чуецца голас Макарыхі:

Ім толькі паддайся!..

А што я кажу? Так і ўзлезуць на плечы чалавеку такія, дальбо.

Самасцвердзіўшыся гэтак ды азірнуўшыся на ўсялякі выпадак, ці хто не бачыць, чалавек падышоў да люстэрка, прыняў паважную паставу ды стаў падкручваць свае рыжыя пракураныя вусы.

АДГАЛОСКІ ГІСТОРЫІ

Пасля першай сусветнай вайны буржуазная Польшча паспрабавала цераз праваслаўнага мітрапаліта Георгія ўзрадзіць у Заходняй Беларусі уніяцтва. Гэта выклікала пратэст сярод духавенства. Мітрапаліт у 1923 годзе быў забіты. Яго застрэліў архімандрыт Смарагд з Бялявіч (цяпер Мастоўскі раён Гродзенскай вобласці), пасля чаго насаджваць уніяцтва ў нас паны перасталі.

Мне ўдалося знайсці жывога сведку тых падзей — Веру Міхайлаўну Красько. Вось што яна расказала.

«Сама я родам з Бялявіч і айца Смарагда ведала надто добро. У міру называўся ён — Павел Латышэнко. Адкуль узяў такое імя? Кажуць, дарагі камень е такі. Бацько меў прыход у нашых Бялявічах. Калі ж стары Латышэнко памёр, на яго месцо напрасіўся сын. Але ён быў не просто бацюшко, а архімандрыт, але — во, прыехаў у глухую вёску, замест таго, каб архірэя ў Гродне дабівацца. Я тады была падлеткам, яму прыслужвала. Такі высокі чорны халасцяк...

Калі варшаўскі мітрапаліт дамовіўся з Пілсудскім на тую вунію, то знайшліся такія свяшчэннікі, што падаліся на панскую руку. Як ты ўжэ да такого прынясеш дзіця хрысціць ці маладыя прыедуць вянчацца, то поп-уніят за польскі малебен не толькі грошай не бярэ, а шчэ і сам даплаціць людзям — во быў фокус, дальбо! Праўда, да іх мало хто з людзей ішоў — каму хочацца веру сваю прадаваць?! А Смарагд не знаходзіў сабе месца. Да ці толькі ён!..

Бывало, сабяруцца ў плябані бацюшкі з цэлай акругі, зачыняцца ў велькай хаце. Падкрадзешса да дзвярэй, вуха прыставіш, а яны ўсё пра штось — ду-ду-ду-ду!-- I архірэй часто прыязджаў на гэто, яго добро памятаю, бо меў язву і прыходзілася ўладыцы страву варыць аддзельно.

Потым, калі Смарагд выцягнуў лёс забіць таго мітрапаліта, то захацеў падкупіць на гэто бацюшку з Сацілавіч. Узяў много-много грошай, склаў іх у пачак, як цагліну, запакаваў у газету, шпагатам абвязаў і з пісьмом паслаў мяне.

Прыйшла я ў Сацілавічы, а бацюшко іхні паехаў у лес па дровы. Доўга я чакала на падворку, аж сонцо стало хіліцца к захаду. Нарэшце прыязджае. Сперша каня распрог, рукі выцер і толькі тагды ўзяў маю пасылку.

Маладая матушка, як прачытала цераз мужава плячо тое пісьмо, як пачне, як пачне плакаць і цалаваць яго, то, паверце, я шчэ ніколі не бачыла, каб баба так мілавала мужчыну — аж брыдко было глядзець! Сацілаўскі бацюшко супакоіў яе, пакурыў, падумаў — туды-сюды, туды-сюды пахадзіў, а тагды спаліў тое пісьмо, напісаў новае ды аддаў мне з пакункам — нясі назад.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x