Хлопчыкі ўваходзяць у азарт. Вырываючы адзін у аднаго посуд, яны некалькі разоў паўтараюць свой эксперымент.
I г а р (расчаравана). Ну, вось бачыш, а ты казаў?!.
Валодзя (уздыхае). Каза-аў, каза-аў!.. Сонца сёння не такое!
I г а р. А якое павінна быць?
В а л о д з я. Без плямаў, чуў пра іх? Прычым трэба лавіць яго раніцой, калі праменні яшчэ чыстыя, вострыя, як брытва,— яны тады самі ў посуд лезуць!
I г а р (няўпэўнена). Выду-умваеш ўсё!..
В а л о д з я (абурана). А ты выдумвай лепш, калі такі разумны! Ка-апитан, ка-апитан, улыбни-итесь, ведь улыб-ка — это флаг корабля-а! Ка-апитап, ка-апитан, подтяни-итесь,— только смелым... (Спяваючы, нейкі час ходзіць па пакоі, затым вымае ножык, бярэцца стругаць кіёк.)
I г а р. Адкуль у цябе ножык?
В а л о д з я. Мне прысніўся, і я вынес яго са сну!
I г а р. Хіба можна вынесці што-небудзь са сну?
В а л о д з я. Чаму не? Калі табе што прысніцца, трэба за гэта моцна-моцна ўхапіцца пальцамі і хутчэй прачынацца! Тады тое, што трымаў у сне, апынецца ў тваіх руках!
I г а р. Ну-у?!
В а л о д з я. Вось табе і «ну-у»!
I г а р. Хіба так можна?
В а л о д з я. Вядома, можна! Слухай сюды! Вечарам кладзіся ў ложак і засынай.
I г а р. Ну, засынаю.
Валодзя. I вось ты ўжо спіш.
Ігар. Сплю...
В а л о д з я. Табе пачынае сніцца, што ты верхам на кані едзеш.
I г а р. Ну?
В а л о д з я. I ты з усяе сілы ўшчапервайся ў грыву каня ды старайся хутчэй прачнуцца. Расплюшчы вочы, і, калі ласка,— грыва ў тваіх руках, а ты ўжо не ў ложку, а — на кані сядзіш!
I г а р. О-ого-о!
В а л о д з я. Адно толькі трэба ведаць, калі прачыпац-ца! Каб — ні раней, ні пазней!
Ігар (толькі цяпер спахопліваецца). У-у-у, балбатун! Дзе тыя коні, якіх ты прыдбаў такім чынам, дзе?
В а л о д з я. Зноў не верыш?
I г а р. Дурня зыайшоў!
Валодзя. То як сабе хочаш!.. По-окоряются моря-а! Ка-апитан, ка-апитан, улыбни-ите-есь, ведь улыбка — это флаг корабля-а... (Вымае з кішэні рагатку.) Давай пастраляем! (Ідзе да акна, з паперы робіць шарык, закладвае ў рагатку, цэліцца і страляе. Крычыць на вуліцу.) Гэ-эй, хлапчук, куды я табе трапіў?
Г о л а с з в у л і ц ы. I нікуды ты не трапіў!
В а л о д з я. Што-о?
Голасз вуліцы. Мазіла, кажу!
В а л о д з я. Чэснае піянерскае?
Г о л а с з в у л і ц ы. От яшчэ — буду чэснае піянерскае траціць на гэта!
Валодзя (расчаравана). А мне здалося...
Голас з вуліцы. Ведаеш, што робяць, калі здаецца?
В а л о д з я. Ну, хопіць! Хадзі лепш да нас, разам гуляць будзем! У мяне маркі люксовыя ёсць пра Афрыку, а ў цябе?
Голас з вуліцы. Не магу, бабуля сварыцца будзе! Паслала ў магазін па катлеты і чакае!
В а л о д з я. О, які паслухмяны ўнучак! Ну, старайся для сваёй бабулі, старайся!
Голас з вуліцы. Сам ведаю, што рабіць!
Валодзя. I скажы ёй, што катлету смажаць на адным баку пяць мінут і на другім — пяць!
Голас з вуліцы. У задачніку вычытаў, ведаю! Не вучы мяне!
Валодзя (не рады, што ўвязаўся ў гутарку). I перадай ёй салюцік! Ідзі ўжо, ідзі!..
I г а р. Не чапай ты яго.
Валодзя (прыслухоўваецца, бо за акном расплакалася дзяўчынка). Эй, маляўка, чаго румзаеш?
Г о л а с д з я ў ч ы н к і. А я не табе плачу, а маме сваёй, от!..
Валодзя (дражніць малую, робячы адпаведную грымасу). От!..
Г о л а с д з я ў ч ы н к і. I ты не з нашага пад'езда, э!..
Валодзя (дражніць яе). Э!..
Дзяўчынка плача далей.
Г о л а с ж а н ч ы н ы. Марынка, ты што, упала?
Голас дзяўчынкі (з жалем). Аг-га-а!..
Г о л а с ж а н ч ы н ы. Аб што пабілася?
Голас дзяўчынкі (з жалем). Аб крапіву-у-у!!. А ён, у акне, казаў на мяне «маляўка»!
Г о л а с ж а н ч ы н ы. То хадзі, дачушка, я пашкадую! А ты, хлопчык, не дражні малую!
Валодзя. Я — дражню? Хіба іншай работы няма ў мяне, ці што?!
У двары галасы сціхаюць. Хлопчыкам робіцца сумна. Ужо не ведаюць, чым сябе заняць.
В а л о д з я (паныла спявае, разглядваючы кагосьці праз акно). Жи-ил на све-ете ка-апита-ан, о-он объе-ездил много стра-ан, и не раз он борозди-ил океа-ан!.. Раз пят-падцать он тону-ул... О, Ігар, бач, стараста нашага класа са сваімі актывісткамі некуды паўзе!
Iгар. Мабыць, па металалом адправіліся!.. А мо — па макулатуру...
В а л о д з я. Ага, бачыш, як люксова я прыдумаў - не ісці ў школу?! (Горда выгінае грудзі, мацае ўяўныя біцэпсы ды мускулы і спявае ўжо мажорна.) По-огибал среди аку-ул, но ни разу даже глазом не моргну-ул!.. От вялікую прыемнасць ты меў бы, калі б іржавыя жалязякі цяпер валок на гарбе?!. А так — сядзі сабе тут і ў вус не дзьмі. Я цябе навучыў, я!.. И в беде-е, и в бою-у — напевал он всюду песенку свою-у. Ка-апитан, ка-а... (Раптам кідаецца прэч ад акна.) А-ёй, усе трое зайшлі ў твой пад'езд!
Читать дальше