I г а р. Гэ!.. Як жа мыла ў цябе атрымаецца з тлушчу, калі ім якраз тлушч і змываюць?
Валодзя (спявае). И в беде-е, и в бою — напевал он всюду песенку... Ну і што, калі змываюць? А як вугаль паліваюць вадой, каб гарэў, або той самай вадой агонь тушаць?!. А як з жоўтых буракоў белы цукар робіцца?!. Яшчэ скажу, чаму Гагарын касманаўтам стаў!
I г а р. Ну чаму?
В а л о д з я. Бо адважным быў.
I г а р. Кожнаму вядома! Маркі за такое не дам.
Валодзя. Тады раскажу...
I г а р. Ды нічога новага ты не раскажаш, манюка.
В а л о д з я. Нічога?
I г а р. Не!
В а л о д з я. Чаму?
I г а р. Бо ты — балбатун!
В а л о д з я. Ы-ы-ых, калі я табе хлусіў, калі?
I г а р. А што — не?
В а л о д з я. Хоць раз такое было? Хоць раз ты хлусню ад мяне чуў?
I г а р. А што — не?
В а л о д з я. А ты скажы, скажы!
I г а р. Заўсёды мяне ашукваеш!
В а л о д з я. Калі-і? Хоць раз цябе ашукаў?
I г а р. Гаварыў, баба-яга таму зялёная, што жаб наядаецца?
В а л о д з я. Гаварыў! Мо — не?
Ігар. I буслы іх ловяць і ядуць, а не зялёныя?!
Валодзя. То — буслы.
I г а р. А якая розніца?
В а л о д з я. Бо... Бо на іх пер'е, зеляніны не відаць!
I г а р. Ты яшчэ мне казаў, што бывае мароз тысячу градусаў. Казаў?
Валодзя (ад здзіўлення цягне ў сябе паветра). Ы-ы-ых, думаеш, не бывае?!
I г а р. Казка пра зялёнага бычка!
В а л о д з я. Ы-ы-ыэх, усё яшчэ не верыш?
I г а р. Не!
В а л о д з я. Фама ты няверуючы! Ды там, дзе мы раней з мамай жылі, было нават і пяць тысяч градусаў!
I г а р. У-га!
Валодзя. А пры такіх маразах, як тут у вас, мы ўсе босыя бегалі і трава ўсюды зелянела!
I г а р. Хлусі, хлусі...
Валодзя. I яшчэ не верыш?
I г а р. Не!
Валодзя. А ты мне скажы, чаму такога марозу не можа быць?
I г а р. Бо як ты яго змераеш, чым?
В а л о д з я. Ха! Ведаеш, якія там градуснікі?
I г а р (з цікавасцю). Ну якія?
Валодзя (з запалам). Як тэлеграфныя слупы!
I г а р. О-го-о!
Валодзя. I нават большыя — як заводскі комін!
I г а р. О-го-о!
В а л о д з я. А ты хацеў такі мароз змераць звычайным? Разу-у-м-ны знайшоўся!
Ігар (заклапочана). Звычайным, вядома, тысячу градусаў холаду не змераеш...
В а л о д з я. Тады чаго пікаеш?
I г а р. Я не пікаю...
В а л о д з я. А хто? А яшчэ кажаш, што маню! Надта мне патрэбна цябе ашукваць! Работы іншай няма ў мяне, ці што? I ўвогуле, усё гэта мне абрыдзела — задачку за яго рашай, тлумач яму пра мыла і вугаль, вазіся з ім, бы з маленькім у дзетсадзіку!.. Аддавай мне за ўсё гэта марку!
Ігар. Бяры ўжо...
Валодзя (разглядае). Ы-ы-ых, і пальмы на ёй, і львы, і сланы-ы!.. От бы нам туды махнуць! Цёпла там, можна заўсёды хадзіць раздзетым! (Марыць.) Захацеў снедаць — падышоў да пальмы, наеўся бананаў і — гатова! У абед — ананасаў сабе нарваў!.. На вячэру — фінікаў! Усюды лётаюць папугаі, вялізныя, як шапкі, матылі, хрушчы — люксо-ова!.. (Спявае.) И в беде-е, и в бою — напе-вал он всюду песенку свою-у. Ка-а...
I г а р (глядзіць на гадзінпік). Ой, хутка ў школу бегчы, а ўрокі не зроблены! Марыя Аляксандраўна зноў кол улепіць...
В а л о д з я. Не ў аднаго цябе такое... Слухай, давай не пойдзем у школу!
I г а р. Хіба так можна?
В а л о д з я. Мо-ожна не мо-ожна!.. Схадзі яшчэ ў сваёй цёці спытайся! Каму якая справа да нас! Хіба мы малыя?
I г а р. А як?..
В а л о д з я. Скажам — хворыя былі! Ці ж нам нельга захварэць хоць раз?
Ігар (заклапочана). А што мы будзем цэлы дзень рабіць?
Валодзя (ускоквае з крэсла і, спяваючы, бегае па пакоі). Ка-апитан, ка-апитан, улыбни-ите-есь, ведь улыб-ка — это флаг корабля-а. Капитан, ка-апитан... Будзь спок, занятак мігам знойдзем — люксовы!
I г а р. Але які-і?
Валодзя. Во, я ўжо прыдумаў — будзем лавіць праменні сонца!
I г а р. Праменні?
В а л о д з я. Хіба нам забароніць хто? Наловім іх цэлы збанок, а вечарам панясём у двор і будзем свяціць імі! Відно стане на вуліцы — хоць іголкі збірай! От стануць людзі дзіві-іцца!..
I г а р. Ні разу не лавіў...
В а л о д з я. Што ты, гэта вельмі проста, давай навучу! Ка-апита-ан, ка-апитан, подтяни-итесь, только смелым покоряются... (Хапае з буфета збан, выкідвае з яго кветкі, вылівае за акно ваду.) Во, глядзі сюды! (Падстаўляе пад праменні збанок, хуценька закрывае яго задачнікам і спяшаецца ў цёмны куток пакоя. За ім ідзе Ігар. Валодзя рэзка здымае кніжку і заглядвае ў збанок.)
I г а р. Што, не атрыма-алася?
Валодзя. Не можа быць! Ну, давай яшчэ раз!.. (Паўтарае маніпуляцыю.) Э-эх, ёлкі зялёныя, зноў нічога!
Ігар (вырывае збанок і кніжку). Ты не ўмееш, дай я паспрабую!
Читать дальше