Ігар (палохаецца не менш). Мусіць, Марыя Аляксандраўна паслала!
Валодзя (з жахам). Цябе правяраць?
I г а р. Во заварыў кашу, выдумшчык! Цяпер будзе мне ад класнай і ад мамы!..
Ігар шмыгае ў ложак, нацягвае на сябе коўдру. Валодзя таксама лезе пад коўдру і накрываецца з галавой. Ўваходзіць с т а раста з дзвюма дзяўчынкамі.
Стараста. Дзень добры, Курцэвіч!
I г ар (стогне). До-обры...
С т а р а с т а. Чаму так кепска нас сустракаеш?
I г а р. Сама-а бачыш...
С т а р а с т а. Марыя Аляксандраўна так і падумала, што ты захварэў. Паслала нас праведаць. Што ў цябе?
I г а р (хапаецца за жывот). Ой, зу-убы!..
Стараста. Яны ў цябе на жываце выраслі?
I г а р. Ага-а...
Стараста. Цікава!
I г а р. I тэм-перат-тура...
Стараста. Тэмпература?
I г а р. Ну.
С т а р а с т а. З чаго ты ўзяў?
I г а р. Мама мне компас ставіла...
Стараста. О-о, з гарачкі ты нават загаварвацца пачаў! (Вымае з сумкі тэрмометр.) Не компас гэта, Курцэвіч, а тэрмометр.
Ігар (агрызаецца). А я што кажу? Трэр-ма-мертр...
Стараста. Супакойся, Курцэвіч. Зараз мы тваю гарачку памераем і, калі што...
Ігар (спалохана). Не трэба!.. Бо... такім градуснікам не змераеш!
Стараста. Чаму — не змераю?
I г ар. У мяне мо тысячу градусаў!.. Трэба іпшы трэрма-мертр... На поўначы, дзе былі мы з мамай, яны – як тэлеграфныя слупы!
С т а р а с т а. Хто «яны»?
I г а р. Градуснікі!
С т а р а с т а. Што-што?
Д з я ў ч ы н к і (пераглядваюцца). — Аб чым ён? — Што ён вярзе?
I г а р. Патрэбен градуснік — як заводскі комін!
Стараста. Ты што, жартуеш?
Першая дзяўчынка. Яго ў бальніцу трэба адправіць.
Д р у г а я д з я ў ч ы н к а. Напэўна...
I г а р (з жахам). Не-е!!!
Стараста. Выклічам «хуткую дапамогу»...
I г а р. Не паеду ў балыііцу! Не хачу-у!
Другая дзяўчынка (бачыць пад коўдрай Валодзеў чаравік). А там у цябе што, Курцэвіч?
I г а р. Мамін абутак...
Другая дзяўчынка (з'едліва). Мама пакінула?..
Першая дзяўчынка (разыгрывае). Чаму пакінула?
I г а р. Не разумееш? Бо цесны!..
П е р ш а я д з я ў ч ы н к а. Зняла?
I г ар. У цябе не спыталася!
Стараста. Хіба яна не ў туфлях ходзіць?
Д р у г а я д з я ў ч ы н к а. У чаравіках?
I г а р. У чаравіках!
Стараста. Ха-ха-ха-ха!
І г а р. Чаго ты смяешся? Што, нельга ёй хадзіць, як захоча, мо забароніш ёй? Думаеш, як выбралі цябе старастай, то ўсё можаш рабіць — нават маёй маме загад-ваць?
П е р ш а я д з я ў ч ы н к а. Навошта злавацца?
Д р у г а я д з я ў ч ы н к а. Табе шкодна цяпер!
П е р ш а я д з я ў ч ы н к а. Хіба што сумленне не чыстае, так адразу і скажы!
Ігар (з упартасцю). А якая табе справа да майго сумлення? I чаго ты да мяне прыстала? Пры чым тут я?
Стараста. Хто да цябе прыстае?
I г а р. Мо — не? То з тэмпературай прывязалася як смала, то з чаравікамі, то з градуснікамі, то з трэр-ма-мертрам!.. Не верыце? Ідзіце да мамы на работу і спытайце!
Стараста. Спакойна, Курцэвіч, спакойна, зараз разбяром-ся. Твая мама на работу босая ходзіць?
I г а р. От прыліпла... Бо пры такіх маразах там — трава зелянее і босыя ўсе ходзяць!
Стараста. Ну-у?!.
Дзяўчынкі ледзь стрымліваюць смех.
Першая дзяўчынка. От дзі-іва!..
Д р у г а я дзяўчынка. Ты глядзі-і!..
Стараста. Курцэвіч, а што, мама з чаравікам і нагу пакінула тут?
Д з я ўч ы н к і (разам). Ха-ха-ха-ха!..
I г а р. Хацела — і пакінула!
Стараста. Нагу?
I г а р. Бо нага... Яна...
Першая дзяўчынка. Глядзіце, там дзве нагі, хі-хі-хі-хі!
Другая дзяўчынка. Курцэвіч, абедзве нагі маміны?
Стараста. А можа, яна і сама там?!.
Разыгрываць камедыю вучаніцам надакучвае.
Д з я ў ч ы н к і.— Манюкі!
Ашуканцы!
Махляры!
Гультаі!
Гультаі!
Яны сцягваюць з рогатам коўдру з хлопчыкаў, скідваюць абодвух з ложка, забіраюць рагатку і пераможна вядуць «штрафнікоў»
у школу.
Заслона
1979
Ідзі сюды, буду цябе лупцаваць!
О-ёй, та-атачка, баюся!
А я кажу — хадзі! Кладзіся!
О-ой, міленькі, не трэ-эба!
Сам не ляжаш? Дык я табе памагу! Шчэ і брыкаеш, упіраешся? Нічога не памо-ожа, пакладзём цябе сюды во та-ак!.. Ну, трымайся цяпер, шэльма, будзе табе зараз нямала!
Ой, ой, родненькі!..
А што «ой», што «ро-одненькі», калі ты гэтага заслужыў?! Я ж табе, паганец, пакажу цяпер за ўсё! Я нават не пагляджу, што ты такі худы! Ну, паехалі — раз! два! тры!..
О-ох! о-ох! о-ох! А та-атачка, а мі-іленькі, а ро-одненькі, ужо хо-опіць, не вы-ытрываю!
А навошта кацячай бабцы акно мячом учора пабіў?!
Читать дальше