Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Што тут— возік твой, булавешка, калдобін унь прорва!

Сын нецярпліва кінуў:

Ак!..

Я мужчын абагнаў. Заглянуў ім у твары і жахнуўся.

З вясковым дзядзькам крочыў малады гіцаль з даўно не голеным тварам. Вечарамі ля нашага пад'езда гэты тып заўсёды выпрошвае ў прахожых трыццаць капеек ды арганізоўвае «на траіх». Не разабраўшыся, аднойчы запыніў з сябруком і мяне, сунуў пад нос бутэльку, шапнуў:

Трэцім — хочаш? Давай рубель!

Так у вас жа няма шклянкі! — схітраваў я.

Ы-ых, велькі пан! Навошта яна?! Па восем булек на горла!

?!

Нікому не будзе крыўдна, праверана жалезна: у бутэльцы — дваццаць чатыры булькі!

А вось зараз ён на бацьку бліскаў шалёнымі вачыма, са злосцю нешта бурчаў, а ўсё яго нутро займала адно: як адвязацца ад спадарожніка ды пахмяліцца.

ПРЫСТАСАВАНЦЫ

Вечарам выхапіў я з рук нявесткі вядро са смеццем ды павалок на двор. Сынава кватэра — на ўскраіне Сухумі. Колькі гасцюю ў яго, а ніяк не магу насыціцца экзотыкай, заўсёды радуюся, калі надараецца магчымасць зірнуць на дзіўны свет яшчэ з аднаго ракурсу.

І вось я ўжо імчаў па тунельчыку з вінаграднай лазы, пранізанай месячным серабром, прагна лавіў лёгкі гул марскога прыбою, нахабны крэкат паўднёвых жабаў ды сухі трэск лісточкаў бамбуковага гаю (на Свіцязі дакладна так шуміць трыснёг!).

У канцы вінаграднага тунельчыка — жалезная скрыня, залітая святлом месяца. Я ўжо развярнуўся, каб перакуліць вядро, і абмёр: з грукатам цяжкім на мяне ляцела якаясьці жывёліна. Я мігам апынуўся за скрыняй і толькі цяпер разгледзеў, што прэцца не слон, не тыгр, а ўсяго — карова.

Дабегшы да скрыні, красуля ўзняла пысу. Іскрыстыя ў святле месяца мокрыя слепакі жывёліны ўзглянулі на мяне лісліва, з нямым пытаннем: «Ну, ну, а ты што мне прывалок?» Сухумскіх кароў даводзілася назіраць амаль круглы год, і я заўсёды ламаў галаву: тутэйшыя рагулі такія гладкія, а дзе знаходзяць траву на курорце, дзе іхнія гаспадары трымаюць для быдла корм, дзе яго хлявы? Калі ж красуля стала ўпэўнена і са смакам аплятаць мае камякі паперы з лупіннем арбуза, я анямеў ад здагадкі.

Ніхто тут іх не пасе, не будуе ім хлявоў, не закладвае сіласу. I гэтая рагуля ў спёку зашывалася ў кіпарысы ці бамбук ды жавала сабе жуйку (гаспадыня там яе і даіла), а рана і вечарам выходзіла да жалезных скрынь вартаваць. Людзі на сметнікі вывальвалі тут столькі дабра, што карове на харчаванне хапала аж занадта. Не раз я заўважаў, як іншая рагуля потым з прыемнасцю хрумстае яшчэ старыя часопісы, газеты дакладна так, як яе беларуская аднакроўніца, наладаваўшы ў вантробу з паўкошыка бульбы, напіх-валася яшчэ пустой саломай.

Памяць падказала другое падобнае дзіва. Польскія сябры павезлі мяне ў Кентшын паказваць «воўчае логава» Гітлера. Па дарозе я прыглядаўся да палёў былой Усходняй Прусіі, адкуль ішло да нас столькі бед. Зараз перада мной прасціраўся мірны, спакойны край. Толькі што скончылася жніво, і трактары аралі поле. Па свежай скібе лазілі чароды птушак, чым палі напаміналі нашыя палеткі, мажліва, з адной розніцай: за плугамі тут увіхаліся яшчэ і белыя птушкі — няйнакш, чайкі заляталі з Балтыкі.

Прыгледзеўшыся да чужых палёў лепш, я неўзабаве зрабіў адкрыццё: божа мілы, белыя птушкі — буслы!

На гэтай тэрыторыі зніклі даўно балоты з жабамі, і велічную птушку жыццё прымусіла шукаць сабе ежу там, дзе здабывала корм пагарджаная ўсімі варона. У барацьбе за існаванне клекатун змяніў нават характар. Бусел тут набыў спрыту, імгненнай рэакцыі, рухавасці. Да свежавывернутай лемехам тлустай скібіны яму, беднаму, удавалася часам прашмыгнуць перад хітрымі варонамі, юркімі драздамі і выхапіць чарвяка ў іх з-пад самага носа.

* * *

На пасяджэнні творчых секцый аб'явілі перапынак. Я схапіў папку ды ўскочыў на ногі. Хочаш не хочаш, а трэба раз-даваць дэлегатам білеты, адзначыць камандзіроўкі, дамовіцца наконт машын...

Не паспеў я дабегчы і да калідора, як дарогу мне перапыніў той самы юнак у джынсавым касцюмчыку. Ён з бесцырымоннасцю людзей, якія абсалютна ўпэўнены ў тым, што робяць, аб'явіў:

У мяне да вас пытанне.

Калі ласка...— вымушаны быў спыніцца я. Толькі цяпер успомніў хлапца — Віктар Громаў.

На апошнім літаб'яднанні ў газеце, выслухаўшы яго зусім слабенькія вершыкі, я з педагагічных меркаванняў пахваліў адзін радок.

Зараз хлапец дастаў сігарэты, пачаў закурваць, а мне не цярпелася.

«Ну, пытайся, малады чалавек!» — намерыўся кінуць я, але Громаў парэшце задыміў. I бытта муляр, які скончыў класці сцяну, хлапец прыстаў да мяне, як да свайго прараба:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x