— Скажыце, пра што пісаць мне цяпер?
Узнікла вялікае жаданне — высякчы нахабніка, як сёк мяне калісьці бацька, калі я выкідваў конікі. На жаль — нельга графаману даць такую навучку.
Віктар Громаў, пакурваючы, уставіўся на мяне прыжмура-нымі вачыма, чакаў адказу.
Дакараючы сябе за неасцярожную пахвальбу на літаб'-яднанні яшчэ аднаго графамана, я нешта абібоку буркнуў адчэпнага, але вечарам узяўся са злосцю пісаць такім юнакам грунтоўны адказ.
Вось ён.
* * *
Пра што пісаць, парады не можа даць ніхто. Можна толькі падзяліцца вопытам, як знаходзіш тэмы сам. Зрэшты, іх нават не трэба шукаць, бо механіка з'явы даволі простая. Тыя самыя «Прыстасаванцы», напрыклад, зарадзіліся ў мяне наступным чынам.
У дзяцінстве шмат гадоў даводзілася праводзіць з каро-вамі.
З кужэльнай торбачкай цераз плячо выганяў красуль на ранкі.
З кіем ці каменем, у дождж і спёку насіўся за імі па полі ды лесе: праганяў ад шкоды, не даваў адбівацца ад статка, цяліцца ў мокрым і сачыў, каб з травой не праглынула каторая чаго-небудзь металёвага.
З ранняй вясны да асенніх халадоў вышукваў ім зялёныя лагчыны, сакавітыя межы і паляны...
Затое вечарамі здаволены, ледзьве перастаўляючы ногі, гнаў сваіх рагуль дамоў, дзе чакаў іх цёплы хлеў з клекатунамі на бусленіцы, а мяне ўзнагарода — удзячная маці. Цалкам пакорныя, ацежалелыя ды рахманыя, з перапоўненымі вымямі ішлі красулі паважна, па-роднаму пахлі сырадоем, а я ганарыўся, што прыношу сям'і карысць.
У сумныя дні бадзяння па чужыне, у канцлагерным пекле ці пад кулямі за брустверам франтавога акопа тыя абразкі з дзяцінства спалучаліся з паняццем роднага кутка, Бацькаў-шчыны, і я тысячу разоў гатовы быў цярпець за іх здзек, а нават — скласці галаву.
Незаўважальна міналі дні.
Раптам мяне ўразіла адкрыццё: тую самую карову — сімвал маіх вытокаў і сталасці — людзі паспелі пераўтварыць ледзь не ў надворную свінню, і яна ўжо з ліслівым блазенствам балонкі нясецца да чужога чалавека, каб першай падчысціць сметнік. Апякло пачуццё непапраўнай страты, агарнуў жах: свіння і то ў лепшых умовах — хаўроння табе не стане жэрці папяровы камяк без разбору, з дротам, цвікамі і шклом, гэтыя прадметы не застануцца ў яе «кнігах»!
Кароў такіх развялося ўжо шмат. Яны нават спрабуюць уступаць дарогу машынам, не лезуць, куды не трэба...
Я не магу спыніць пераўтварэння віду блізкай мне жывё-ліны ў новую якасць, але сваімі перажываннямі хочацца на-гвалт падзяліцца з людзьмі. Мне ўжо здаецца, пра сумную з'яву, бы пра пажар, трэба хутчэй усіх папярэдзіць. Нараджаецца цвёрдая ўпэўненасць: пра гэта сказаць дадзена толькі табе.
Гэткім жа чынам нарадзілася і другая гісторыя.
Стары чалавек, якога я восенню дагнаў сярод лужаў, надта спадабаўся. Я нічога не магу зрабіць яго вырадку, што ў пад'ездзе разлівае паўлітра «на траіх», прапанаваў і мне восем «булек», але такая агарнула трывога за ўсіх дзядзькоў, чые дзеці апынуліся ў гарадскіх блоках, што маўчаць пра іх таксама не магу. Добра ведаю: ад маёй пісаніны вырадкі не зменяцца, аднак падсвядома кіруюся, мабыць, той ісцінай, што зло абнародавана — напалову пакаранае.
Адным словам, я жыву тым, чым усе людзі. Бурлівыя будні падганяюць мяне, прымушаюць прыглядацца да ўсяго, слухаць і радавацца, злаваць ды абурацца. У мяне як бы хто ўставіў пласцінку, поўную праблем, вобразаў, перажыванняў, і яна безупынна круціцца на самым высокім рэгістры. Сярод хаатычнага гвалту, якім я нашпігаваны, выдзяляюцца асобныя гісторыі, спыняецца на іх увага, і ўсё маё нутро штурхае да дзеяння.
Вось і памянёныя дзве тэмы ўзялі за душу, выклікалі, паводле медыцынскай тэрміналогіі, «афектыўнае звужэнне свя-домасці». Я ўжо не знаходжу сабе месца, і будзе так пра-цягвацца, покуль не вазьмуся выкладваць набалелае на паперу.
Карацей кажучы, настае перыяд, калі не можа нават узнікнуць пытання — «пра што мне пісаць». Мушу якраз прыкласці сілу волі, каб займацца іншымі справамі. Сам для сябе ўстанаўліваю чарговасць: над гэтай тэмай працую зараз, над той — у наступным тыдні; да серады — пятніцы яе скончу ды ў выхадныя займуся трэцяй...
Нарэшце, бяруся за «Вырадка» і «Прыстасаванцаў».
Памыляецца той, хто лічыць, што аўтару дзесяці кніжак яны ўжо даюцца лёгка. Чым больш пішу, тым больш рабіць гэта цяжэй, і нават маленькі твор пачынаю бытта першы.
Гісторыі запісваю спачатку, як бачу. Атрымліваецца сухая інфармацыя. Прабягаю вачыма, натыкаюся на месца, дзе гаворыцца пра бамбук. Устаўляю ў дужках заўвагу, што ён шалясціць, бы на Свіцязі трыснёг. Надта дзіўлюся:
Читать дальше