Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Гм, калі добра прыгледзецца да лісточкаў, абедзве расліны нечым падобныя! Трыснёг — перароджаны бамбук, цень віду з даледніковай эпохі?!. У маім Страшаве, між ішным, расліну называюць прыгажэй — трасціна. Адгэтуль — Трасцянец пад Беластокам і Мінскам?.. Цьфу на яго, збіваюся з тэмы!»

Гісторыю перапісваю, а мяне ўсяго апаноўваюць творчыя дрыготкі. Спатыкаюся зноў у месцы, дзе гаворыцца пра «зву-жэнне свядомасці». Памяць з неабсяжных закамаркаў паслуж-ліва вывалаквае выпадак з ваеннага часу.

Зімой пранік я на станцыю Валілы ўзрываць стрэлку. У тую хвіліну палалі кантыненты, тысячамі гінулі ў муках людзі, гарэлі танкі і самалёты, танулі караблі. На фоне выкліканага нацыстамі землетрасення якісьці партызанчык з пакецікам толу мог нарабіць шкоды немцам не больш за камарыка. Аднак усё для мяне тады адышло на задні план. Увесь я быў падпарадка-ваны адной-адзінай ідэі — узарваць стрэлку, і мной валодала ўпэўненасць, што сталёвая развілка вагой у некалькі цэнтнераў для ворага — галоўнае, пасля выбуху міны немцам настане капут, і ўсё гэта магу зрабіць толькі я.

«Стоп, якая сувязь валілскай стрэлкі з «Прыстасаванцамі»? Цікавы факт выкарыстаю ў іншым творы, бліжэй да рэчы!..»

I разабрала мяне нарыхтык.

Адным словам, агорнуты тымі самымі дрыжыкамі пры перапісванні матэрыялаў, я натхняюся: выклікаю абвастрэнне памяці, фантазіі, кемлівасці, эмоцыяў. Для мяне працягваецца творчая работа — там дадаць, там скараціць, там развіць, знайсці ёмкае слова, трапную фразу. Ведаю напэўна: калі пісаў, а мяне разбірала — тады і чытач казаў — ого-о-о!

* * *

Такіх, як Віктар, разумею добра.

Выпешчаны бацькамі і настаўнікамі хлапец дагэтуль толькі вучыўся. Скончыў школу ці інстытут, а свет ведае больш з кні-жак ды тэлеэкрана. Не настолькі ўрос і ў жыццё, каб поспехі грамадства сталі і яго ўласнымі. У фізіялагічным стане Громаў — рослы мужчына, прырода піхае яго да самасцвярджэння. Хлапец прыдумвае розныя спосабы — як аб сабе заявіць.

Адпусціў вусы.

Выенчыў у бацькоў амерыканскі джынсавы касцюм, магнітафон.

Пачапіў на кішэнь супрацьсонечныя акуляры...

Аднак яго равеснікі пайшлі значна далей. Начытаўшыся «Фізкультурніка», Громаў паспрабаваў пайсці па слядах спарт-сменаў, ды тут выявілася — трэба вельмі рана ўставаць на трэніроўкі і па восем-дзесяць гадзін цягнуць з сябе жылы. Паездка на БАМ цяплічнаму выхаванцу не падыходзіла таксама. Тым часам ішлі дні, а нават на сігарэты прасі ў маці рубель. I Віктар з дзіцячай легкадумнасцю спахапіўся:

«А чаму б не стаць паэтам? Шмат для гэтага трэба? Закрыўся ў пакоі — пішы! Накатаў падборку вершаў, цябе адразу надрукуюць, перададуць па радыё — і ты ўжо вядомы, шчэ і заплоцяць!»

У той час, калі яго равеснікі самасцвярджаюць сябе ў шчырай, па сіле, працы, такі дзівак спрабуе самарэалізавацца рыфмаваннем беліберды. Нічога не выходзіць, і ён прыстае — дай параду, пра што пісаць. Бытта ўвесь сакрэт у гэтым.

2

БЕССЯРЭБРАНІК

У 195З годзе працаваў я дырэктарам сямігодкі ў вёсцы Біскупцы (Ваўкавыскі раён). У маі мяне раптам спатрабавалі ў сельсавет да тэлефона — выклікаў Мінск. Неўзабаве на другім канцы провада знаёмы і дабрадушны голас мне абвясціў:

— Аляксей? Прывітанне! Ну, выйшла, нарэшце, твая аповесць у пятым нумары нашага часопіса! Шуганула, братка, на ўсю рэспубліку! Бяжы ды шукай у кіёсках!

Званіў адказны сакратар «Полымя» — М. Ткачоў. Не палена-ваўся знайсці аўтара чортведама дзе, каб толькі зрабіць яму прыем-насць.

Умеў ён і любіў радавацца за людзей.

Потым, будучы сакратаром СП БССР, М. Ткачоў гэтак сама чула адносіўся да нас, пачаткоўцаў. Не памятаю, каб, спаткаўшы цябе ў Мінску, Мікола Гаўрылавіч не пацікавіўся тваімі справамі, клапатліва не праверыў, ці маеш на дарогу грошы, ці ўсё ў парадку ў цябе з камандзіроўкай і гасцініцай. I атрымлівалася гэта ў яго тактоўна, прыстойна, па-чалавечы.

Найбольш уразіў мяне Мікалай Гаўрылавіч абсалютнай няздольнасцю быць злапомным. Прывяду толькі два прыклады.

Неяк на адным з пісьменніцкіх сходаў, падбухтораны, я выступіў з рэзкай крытыкай у адрас сакратара СП БССР па арганізацыйных пытаннях М. Ткачова. Праз дзень-два спахапіўся — маё выступленне надта несправядлівае. Я пакорна пачаў рыхтавац-ца атрымаць ад Мікалая Гаўрылавіча заслужаныя шышкі. Тым часам ішлі месяцы, мінуў цэлы год, мінуў ужо і другі, а ён нават намёкам не паказаў, што памятае маё хамства і носіць крыўду.

Аднойчы адпачывалі мы ў Каралішчавічах. У час доўгіх прагулак па лесе М. Ткачоў расказаў мне і Р. Бярозкіну выпадак са сваёй паездкі ў вёску па матэрыял для абласной газеты, калі ён працаваў яшчэ ў Магілёве журналістам. Выпадак так мяне ўразіў, што ў той жа вечар я выклаў яго на паперу. Атрымалася яшчэ адна «нявыду-маная гісторыя».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x