Клопату пазбыцца, швагерко, гэто — не здабытак, а — велькая страта.
З другого боку, калі ўзглянуць, то, вядомо, яно та-ак...
А Лаўрэн ледзь не закрычаў — ён зайздросціць якраз «усім ста-рым»! Яшчэ як зайздросціць! Бо нават галоўны на ўсю акругу былы гультай, «афэрма», лятун ды гандляр-самагоншчык, якога Лаўрэн заўсёды лекцэважыў, нават і той кудысьці пнецца, некаму дапамагае, валочачы з горада хоць сабе і свіныя аб'едкі, а ён — пазбаўлены нават і гэтага!
Што там — Крапак.
Нінчына сястра — гэты жывы труп, у якім застаўся толькі адзіны Марысін голас ды павадкі, і то спадзяецца ачомацца, у нешта верыць ды лічыць, што яе «век шчэ не ўсенькі выйшаў». А чаму? Бо мае баба клапаціцца аб чым — аб няўдалым сыне, помніку для сястры, аб брыкеце, курах, балонах для газу, бялізне, тэлевізары... У яго ж адабралі ўсё-ўсенькае. Закрылі перад ім святло наглуха, не пакінуў-шы нават і маленькага прасвету. А ён, як на тое, яшчэ зусім рухавы і пры поўнай свядомасці. Як бы ахвотна, з якой бы радасцю ён тут застаўся б хоць зараз.
Калоў бы дровы і шчапаў лучыну на распал.
Насіў бы ваду і напаўняў бы варам ёй грэлкі.
Лячыў бы Марыю і карміў.
З вялікай прыемнасцю цярпеў бы лаянку, дурныя бабскія стогны, капрызы і захцянкі, буркатню і розныя забабоны ад гэтай старой схварэлай калекі за няўдалым сынам, што засталася самай блізкай істотай яму на свеце...
Але скажы пра гэта — не паверыць, булавешка. Зрэшты, залвіца на роднага сына унь як скардзіцца і — што, цяпер пачаць яму валіць таксама ка сваіх гэтак? Яна — як сабе хоча, а ў яго не павернецца язык.
Марыя яшчэ нейкі час тлумачыла тупому сваяку, старалася ўбіць у галаву яму, які ён шчаслівы, ад чаго павінен скакаць ад радасці, хваліць сыноў і нявестак, а Лаўрэн, уставіўшыся ў покуць, зацята маўчаў, усё чакаючы — ну, калі ж ты, баба, скончыш сваю пропаведзь, якая мне так абрыдла; ну хопіць ужо, хопіць.
4
Паступова Лаўрэнавы вочы прызвычаіліся да паўзмроку ў памяшканні,і ў зваленых горбай прадметах пад сталом ён раптам пачаў пазнаваць Нінчыны шафкі ды палічкі, якія сам парабіў ды памаляваў яшчэ задоўга да нямецка-польскай вайны, калі хлопцы былі зусім маленькімі. Таксама там валяліся яе пабеленыя саганы, міскі, лыжкі, каструлі, абвязаная дроцікам верцеха, у якой сыны перад Новым годам малолі для куцці мак, медзяны рондаль. Ляжалі добра вядомыя па шчарбінках на адбітых ручках ладышкі і збанкі. Выбіраючыся летам з Зялёнай Даліны назаўсёды ў горад, Лаўрэн старую парахню для дымакура аддаў вясковым пчалярам. Нінчыны кросны, матавіла, калаўротак з прасніцай, церніцу на лён і каноплі, трапалку, часалку, капаньку ды свае рэзгіны з бацькавым цэпам, добры вярстак і моцную яшчэ ляду, якой карысталася некалі паўвёскі, ён пазавалакваў у Гудзевіцкі музей і аддаў арганізатару яго — Белакозу. Усё астатняе дабро асцярожна загарнуў у посцілку, закінуў сабе на плечы ды прывалок Марыі на памяць — на, сваячка, карыстайся.
Залвіца заўважыла, куды сваяк глядзіць.
Сын абяцаў павесіць усё на кухні да маяго, але ж — куды там, у гэтаго кручанаго верціхвоста заўша справы е важнейшыя! Ого — уважыць мяне ён! Не крыўдуй, Лаўрэне! Хутко паднімуса на ногі, папрыбіваю сама ды акуратно ўсё расстаўлю!
Сваяк заёрзаў на табурэтцы і цяжка ўздыхнуў:
— Ад беднай Ніны недзе ўжэ і фосфар на могілках увесь выйшаў, а гэтае барахло — хоць бы крыху змяніласа!
— Чаго ж дзівіцца з гэтаго — так заўсёды яно е-е!..
Але дзевер яе не слухаў.
За шафкай вытыркаўся скрутак глянцаванай паперы. Бытта крануты прадчуваннем, Лаўрэн не паленаваўся ўстаць. Каб не наслядзіць, ступаючы адно кантамі абцасаў і задзіраючы ўгору насы, падышоў ды ўзяў скрутак.
Гэта была знаёмая фатаграфія.
Прывезлі яе сыны з горада на пахаванне мацеры. Партрэт тады быў свежанькі, бліскучы ад глянцу і не скручваўся. Неслі яго ўрачыста перад дамавінай, а ўсе вяскоўцы надта ўміляліся: унь якія сыны ў Маркевіча, як любяць і шануюць сваю маці, як для яе стараюцца — нават партрэт зрабілі большы за пячную засланку.
Яшчэ нікому, як свет светам, у Зялёнай Даліне не было такога гонару.
Гэты патрэт новы жыхар з тваёй хаты прывалок зусім нядаўно. Валяўсо недзе там у крапіве пад плотам зморшчаны — ніхто з вас тады чамусьці не квапіўса яго ўзяць, ад'ягджаючы ў сваё Гродно, хоць ён шчэ зусім файны, месца мало займае і есці не просіць. То я сказала чужому чалавеку — велькае табе дзякуй, сынок, ды загадала кінуць туды таксамо, каб паляжаў. Як толькі паднімуса, то папрашу каго з суседзяў рамку зрабіць ды павесіць тут, у велькай хаце навідоку ля маміных абразоў і патрэтаў братоў сваіх. Хай сабе і ён тут вісіць, калі ўжэ вам стаў непатрэбен, бо нядобро, каб яе лік абы-дзе валяўса ды плёнтаўса — усё ж не хто-небудзь, а — родная сястра мне! З ёю столькі прамыкаліса за жызню, столькі лямку папацягалі, столькі паплакалі і пасмяяліса.
Читать дальше