Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Залвіца суцішыла голас:

Дай ты веры, Лаўрэн, столькі на вёсцы за лето, восень і вясну памерло, столысі іх на могілкі адправілі — аж страх чалавека бярэ, калі перабіраць пачнеш!

І маладыя паміраюць, Маня... Жанчына абурылася:

А ты думаў — з-за чаго яны гібнуць? Сытае жыццё чалавека псуе!

Чорт іх ведае, што іх псуе...

Сваячніца гаварыць яму не дала:

Не дазволь чалавеку папрацаваць у асалоду, да сёмаго поту, да знемажэння — ураз і акалее! А маладыя цяпер — так! Некаторыя стараюцца надто смачно паесці. Вельмі много п'юць, ды ўсё — каньякі, шампанскія, бальзамы, вэрмуты! Да гэтага надто падкія — калі не вып'е каторы, у яго аж чэрці пад каўняром калдычуць! Усе амаль кураць — нават бабы! Іншыя любяць гаварыць няпраўду, а да работы лякуюцца! Пэтлахі такі запусціць і — тыднямі выдрындоўвае, затое рабіць яму німа калі! Шчэ крадуць цяпер як! А з-за гэтаго — што? Сам ведаеш, не трэбо табе і тлумачыць! Цело нават ў здаровым чалавеку робіцца рыхлым, бы той кісель ці — жабін жур, у ім цэлымі клубамі чэрві заводзяцца! А што, думаеш, робіцца ў гэты час з душой? А душа зморшчыцца на высушаную грушу ды, вядомо, пачынае псавацца! Гніе-е, гніе-е, гніе-е, і малады ўжэ — брык і гатовы! Ляжу я сабе тут і не раз думаю — добро, калі няма таго свету! А калі ён е? Як усе яны перад богам на небе стануць, што яму скажуць?

Лаўрэн паблажліва ўсміхнуўся.

О, шчэ ён і крывіцца! Мо — няпраўда? А-ай, і сам пра маладых усё добро ведаеш, што я ўзяласа разводзіць табе па-бабску!.. Нашае пакаленне жыло, Лаўрэне, зусім не так — мы з табой загартаваныя! А во, сыпацца як пачалі... Аднак, здаецца, дзякуй богаві, праносіць ужэ... Пасля Кавальцоваго Макара не чуваць, каб хто зноў меўса ТУДЫ зысці... Дый, я кажу, мой век ашчэ не ўсенькі выйшаў! Да рускаго Новаго року засталоса тры тыдні — зусім-зусім не веле, дацягну мо дасць бог як-небудзь. Мне б, Лаўрэне, толькі да мясаеда! Вучыцелька абяцала ашчэ якіясьці травы надто памоцныя. У медпункт, казалі дзяўчаты, загранічныя зашчыкі[ 58 58 Уколы (мясцовае). ] надто важныя прыбудуць. А ў Сямірэнках, кажуць, файны знахар аб'явіўса — выслухаць чалавека ўмее, а руку мае да таго лёгкую, што ўсім-усім людзям дапамагае, шчэ як дапамагае! Не ўпрашу свайго абібока пад'ехаць на яго грузавічцы — вучыцельчын мужык, што чырвоны трактар водзіць, на сваіх «Жыгулях» мяне падкіне ў Сямірэнкі!.. Дый, што ты не кажы, хутко ўжэ настануць і велькія халады. А ў мясаед зіма — на мароз, сонцо — на вясну! Зямля тады ўсміхацца пачне да сонца, сілу набіраючы, а там, як ты сабе хочаш, гарачае лето зноў прыйдзе.

Заўважыў Лаўрэн, што ад хвалявання ў сваячніцы на твары выступіў нездаровы румянец колеру сырога мяса і затрэсліся два абвіслыя мяшкі паабапал падбародка. З сумам сабе адзначыў — перад ім ляжыць ужо не жылец на гэтым свеце. Не мясцілася ў Лаўрэнавай галаве, што гэтая чалавечая знямоглая істота ў студзяністым хісткім целе мае яшчэ нейкую там кроў, звычайныя людскія жаданні і нават — смех і гора! — збіраецца ўзняцца неўзабаве на ногі ды караць шалапутнага сына.

Як яна нагадала нечым Нінку!

3

Ну, во, усё нутро, дальбух, перад табой вывернула. дзевер!

Марыся з-пад падушкі дастала белую хусцінку з мярэж-камі. Стала выціраць слёзы.

О-ой, як зрабіласа мне до-обро ад таго, што файно з табой пагаварыла! А-ах, як стало лёгко — бы пракашляласа пасля цяжкой хваробы, а мо шчэ лепш!..

Зірнуўшы ў вокны, з удзячнасцю дадала:

Такая снежная плюха, а ты не пабаяўса ехаць і зайшоў! Ах, як харашэ зрабіў!

Яна раптам спахапілася:

О-ой, дзевер, чаму ж я такая паганая — заладзіла, бы тая траскотка, пра сябе ўсё валкую ды валкую! Столькі ж мы з табой не бачыліса? Чакай, чакай... Апошні раз быў ты ў мяне... Амаль паўгода, калі прыходзіў развітувацца ды ношу мне прывалок! Ой, даўно гэто было! Гавары лепш, як ты жывеш!

Чаго адразу панурыўса ды маўчыш?

Што тут казаць...

Да ЯЕ прыехаў?

Ну.

А мы тут гадалі — чаму ж так доўго стары Маркевіч да свае Нінкі не едзе і нават не паказуваецца? Пакрыўдзіўса за што-небудзь ці якое ліхо, што і ў вёску — ні нагой? Да таго Гродна — рукой падаць, аўтобусаў — пяць на дзень!.. Мяне цёнгле пытаюцца, цёнгле прыстаюць і пра помнік таксама дапытуваюцца, а я ніц, а ніц не магу адказаць нікому!

А чаго яны чужую стрэху крыюць? Хай прыгледзяцца добро, ці свая не цячэ!

Вядомо, розныя плёткі — мякіна, яе развее, быле вецер. I шчэ кожнаму вядомо — мы з табой на чужыя раты гузікаў не наўшываем. Гузікаў тых не хопіць! Але ж, Лаўрэн, сам ведаеш — вёска!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x