Швагерка перабіла:
О-ой, Лаўрэ-эн, каму-каму, а табе, самаму блізкаму чалавеку, як на той споведзі ў цэркві перад бацюшкай усё выкладу, нічого не ўтаіўшы, толькі паслухай! Розныя бываюць сыны, дзевер! Цябе — унь як шануюць, дагаджаюць ды мілуюць, а мой? Ад яго абэйсця са мной і ногі выцягнуць можно!
— Чаму ты так на яго...
О-ой, каб ты адно ўсю праўду ведаў! Каб ты пажыў тут хоць з тыдзень які!.. Ладно, хай сябе хоць бы глядзеў! Прызнацца табе, якія грошы зарабляе, то ты нігды веры не дасі! Нават і падумаць страх! Куды большыя, чым мы калісь з сястрой, царство ёй нябеснае, за буракі выганялі! Бо калхоз наш багаты, то надто добро цяпер людзям плаціць — мой у масле, дурань, мог бы купацца! О-о, каб нам такія калісь палучкі — адразу разбагацелі б! Глянь — пусцюткая ў яго шафа! Ні касцюма, ні марынаркі! Вісяць толькі абцёпканыя ды латаныя-пералата ныя джынсы і куртка, што хлопцы твае падарылі. А чаму? Бо ўсё мае ашчадны, а не багаты — дзіравы мех нігды не напоўніш! Гэты дрыцкін атрымаў, напрыклад, у зэшлым тыдні зар-плату і мэнт-мэнт — грошыка цяпер за душой у яго не знойдзеш, ве-даю напэўно, бо ў мяне хацеў паўсотні выцыганіць! Марнатравец — і толькі! Часамі, здаецца, хапіла б кія ды адвалкавала б, але ж — без ног!
— Мо пагавары з ім...
— Во-во! Гаварыць з ім — што ў печку крычаць! Грошы ўяго кішэнях трымаюцца акурат што ў рэшаце — вада! А ты ашчэ мне кажаш — пагавары. З чортам гавары, а ён — брык дагары! Адно і глядзіць, каб матануць да тае Басі ў сталоўку на чарку з рознымі гунцвотамі! А гэтыя бутэлькі дарма не дае нават Бася, хоць, заўважаю, і віды на яго якіясь строіць!
У-унь што-о!..
А ты думаў, напэўно, я цану сабе набіваю і цябе разжалабіць хачу! Не-е, Лаўрэн, я — шчыро! Цэлую бяду з ім маю! У-ух, які кепскі! Усё камбінуе, некаму штось дастае, штось выбівае! Усім абяцае, а людзі прыходзяць да мацеры ды патрабуюць, ды скардзяцца — цярпі мне ўсё гэто! А няўважлівы такі да роднай маці, бзіклівы і брыдкі — да агіды! Падумай! Раптам па яго якісь мамэнт надыдзе, пачне са мной сварыцца і палено з плотам змяшае, а душу маю, дальбо, да самай крыві абдзярэ! Альбо наставіць чагось свае лупы, цэлы дзень злуе, і тады слова не акажыса! Нігды не пагаворыш з ім, бы з чалавекам, не папытаешса пра што-небудзь, паганы — страх! Толькі што ж ты зробіш — мушу цярпець, бо не чужы, сваё ж дзіця адзінае! Калі быў малы, надто ж мы з Вацакам яму патуралі. Нядармо кажуць — дасі дзіцяці патолю, а сабе — нядолю! Кабета ўздыхнула:
Найгорш, Лаўрэне, нікому пра гэто не раскажаш — сваго ж смецця на чужы сметнік не выносяць. Аднаму табе і адкрываю душу, бо ты — дзевер, а яму — родны дзядзько: сваяк не заплача, то хоць скрывіцца, і чалавеку ўжэ лягчэй. Ляжу тут на чыстай пасцелі, вылежваюса, час маючы, і не раз, не два разважаю — як майму хлопцу дапамагчы і што мне рабіць з ім, адзінокай слабой бабе? Здаецца, каб палепшаў, ушчыкнула б яму сваго сэрца!
То нашто табе з-за такого гіцля ўбівацца? Го-о, маеш з-за чаго сабе галаву дурыць — сябе глядзі! Радзіла на свет, выгадавала, падняла на ногі, дарослым стаў і — як сабе хоча!
Сваячка непрыязна апякла яго вачыма:
Доўго думаў?
А што?
Для каго — гіцаль, але ж не для мяне, дзевер, хоць і сама так часамі яго абзываю! Для вароны, Лаўрэн, вараня белае, а для важыхі важаня мякенькае!
Але, маеш рэхт, дальбо. Так яно і е...
Дый я ўжэ, вядомо, па-бабску занадто нагаворваю! Не-е, не такі ён, мабыць, і прапашчы! Ён — не гультай! I не якая-небудзь маруда — калі за што возьмецца, работа ў яго руках аж гарыць!
Марыя не без гонару паказала за падушкамі адмысловы пульт.
Толькі зірні сюды, Лаўрэн! Гэты шпянёк пацісну, і ў мяне ў велькай хаце электрыка ўключыцца. Ад гэтаго — на кухні. Гэты, чырвоненькі,— на цілівізар. А чорны — на электраплітку, бо яна ж у мяне пад ложкам стаіць, каб сама ваду мяняла ў грэлках, калі нікого паблізу няма. А тут націсну шпунцік — і дзверы з сяней на двор штось ужэ так зарыглюе, што ніхто не адчыніць, каб невядомо як стараўса! I люфтачку адгэтуль магу адкрыць ды зноў зачыніць! А ўсё ж трэбо было прыдумаць, усенько змаздыгаваць, каб яно работало, як, па-твойму, правільно разважаю? Правільно! Ба-ачыш, кепалы мае, чорт яго не бра-аў!
Збіраючыся з думкамі, крыху памаўчала.
Прыдумалі б ашчэ адзін файны камбінат і на гэто, бы зрабілі для тае бялізны, каб чалавек толькі замэльдаваў, куды трэ, і камбінатаўцы адразу самі за такім дрыцкіным, як мой Франак, сачылі і не давалі яму разгону!
Кажаш ты, Марыся, быле што. Глупство гаворыш. Такого камбіната не зробяць нігды.
Читать дальше