Генрых Далідовіч - Пабуджаныя

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Пабуджаныя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пабуджаныя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пабуджаныя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы раман вядомага пісьменніка Генрыха Далідовіча — працяг папярэдняга рамана «Гаспадар-камень», удастоенага Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа. Тут мы зноў сустрэнемся з людзьмі з Налібоцкай пушчы, прасочым за драматычным лёсам кахання Зосі i Янкі, станем сведкамі падзей першай сусветнай вайны i Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі на Беларусі. У кнізе нямала старонак з вострасюжэтнымі сітуацыямі, напісаных на ўзроўні высокай паэтычнасці i ўзнёсласці.

Пабуджаныя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пабуджаныя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Рызыкоўна было, таварыш, i раззбройваць нашымі сіламі паліцыю,— адказаў Фрунзе.— Але Мінск ухваліў нас, a ўлады мусілі згадзіцца. Тое ж i тут. Будзем рабіць усё хутка, шчыра, пераканаўча — рабочыя пойдуць за намі. Калі ж, паўтару, пачнём вычэкваць, траціць час на ўзгадненні — упусцім спрыяльны момант...

Пасля выступілі некаторыя партыйцы i беспартыйныя з залы. Шмат хто з ix быў супраць таго, каб ужо на гэтым сходзе ўтварыць Савет. «Нас, бальшавікоў,— гаварылі яны,— папракнуць ва узурпацыі». Мяснікоў, Магілеўскі, Крывашэін страсна i палымяна даказвалі, што небяспечна спазніцца хоць на адзін дзень, трэба ўжо сёння аб'явіць Мінску, што «фармуецца яго народны орган».

Калі прагаласавалі, то большая палова прысутных была за тое, каб гэты агульны бальшавіцкі сход лічыць i ўстаноўчым сходам Мінскага Савета i каб тут жа выбраць яго Часовы выканаўчы камітэт. На пасаду старшыні вылучылі Позерна, яго намеснікамі — Любімава, Фрунзе, членамі камітэта — Магілеўскага, Крывашэіна i іншых.

Калі той-сёй з Часовага выканкома пайшоў на заводы праводзіць сходы i выбіраць дэпутатаў у Савет, каб ужо заўтра ж правесці першае пленарнае пасяджэнне Савета[ 7 7 Першае пленарнае пасяджэнне Мінскага Савета адбылося 5 сакавіка. Паколькі выбары дэпутатаў яшчэ не закончыліся, Савет прадоўжыў паўнамоцтвы Часовага выканаўчага камітэта, уключыўшы ў яго склад прадстаўнікоў меншавікоў i Бунда. Да 6 сакавіка адбыліся выбары салдацкіх дэпутатаў. У гэты ж дзень на сумесным пасяджэнні стварылі адзіны Савет рабочых i салдацкіх дэпутатаў. 8 сакавіка Мінскі Савет сабраўся як вышэйназваны орган. На пасяджэнні выбралі Выканаўчы камітэт у складзе 22 чалавек. На гэтым працэс фарміравання Савета рабочых i салдацкіх дэпутатаў у Мінску завяршыўся. ] а той-сёй пачаў ужо дбаць пра першы нумар «Известий Минского Совета рабочих депутатов», Фрунзе ў гэты ж дзень, у чатыры гадзіны вечара адкрыў яшчэ адзін сход — сход служачых i рабочых прадпрыемстваў, падначаленых франтавой арганізацыі Усерасійскага земсаюза. Ён жа выступіў з дакладам «О текущем моменте», тут жа аб'явіў пра нядаўні партыйны сход i пра аб'яўлены на ім Мінскі Савет. Большая палова рабочых i служачых ухвалілі новую ўладу ў горадзе. Пасля гэтага сходу ў горадзе адбылася даволі вялікая маніфестацыя. Да паўтары тысячы рабочых майстэрань i фабрык прайшлі па Захараўскай вуліцы з чырвонымі сцягамі i рэвалюцыйнымі воклічамі. Як i задумалі загадзя, маніфестацыю ахоўвалі дружыннікі.

Пад вечар Фрунзе рушыў да губеранскай земскай управы.

У цагляны трохпавярховы, з вузкімі, але прыгожа аздобленымі вокнамі будынак, каля паўкруглага ўвахода ў які вісела белая паперына з надпісам «Гражданский комендант города Минска», яму перагарадзіў дарогу вінтоўкаю пажылы вусаты салдат.

— Нядаўна, дружа, у Мінску ўтварыўся Савет рабочых дэпутатаў,— спакойна сказаў яму Фрунзе.— Ён даверыў нам уручыць пану каменданту пастановы i рашэнні. Так што прашу прапусціць нас.

Салдат, з павагай акінуўшы позіркам яго афіцэрскую форму, а таксама i дружыннікаў — саліднага Клёнава, маладых шпаркіх Шломскага i Гердта ў чорных скураных куртках i пры чырвоных павязках, Соню ў чорным паліто i берэце, падняў вінтоўку i адступіў.

Яны гуртам увайшлі, падняліся па шырокай, з рудымі парэнчамі лесвіцы на другі паверх i па доўгім калідоры наблізіліся да шырокіх, на дзве палавіны, філянговых дзвярэй з шыльдачкаю, на якой было напісана гаспадарова прозвішча.

У прыёмным пакоі нікога не было. Нa стале красавалася масіўная чорная пішучая машынка, ляжаў стос паперы. Фрунзе адчыніў адны, другія дзверы ў іншы, начальніцкі, кабінет i зайшоў туды — у прасторны, абабіты па падаконніку паркетнаю жоўтаю дошчачкаю, а вышэй паклеены прыгожымі, пад дрэва, шпалерамі пакой. У канцы яго, за шырокім сталом з мноствам пісьмовых прыбораў, з тэлефонам сядзеў знаёмы Самойленка. У акулярах. Угнуўшыся, штосьці пісаў. Над ім на сцяне святлелася вялізная пляміна — яшчэ нядаўна там, канечне ж, вісеў партрэт Мікалая Другога.

Самойленка падняў галаву i зняў акуляры.

Фрунзе павітаўся. Пачціва. Самойленка адказаў стрымана, зірнуў стомлена і з незадавальненнем. Махнуў рукой: садзіцеся.

— Пан камендант,— адразу афіцыйна загаварыў Фрунзе.— Сёння, як вы ўжо, мусіць, ведаеце, у Мінску ўтварыўся Савет рабочых дэпутатаў, выбраны яго Часовы выканком. Яго старшыня — земскі служачы Барыс Позерн, адзін з яго таварышаў — я, ваш слуга... I яшчэ. Мяне параілі на пасаду часовага начальніка гарадской міліцыі. Вось,— падаў,— спецыяльна для вас падрыхтаваныя паперы, падпісаныя Позернам...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пабуджаныя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пабуджаныя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Пабуджаныя»

Обсуждение, отзывы о книге «Пабуджаныя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x