Генрых Далідовіч - Пабуджаныя

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Пабуджаныя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пабуджаныя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пабуджаныя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы раман вядомага пісьменніка Генрыха Далідовіча — працяг папярэдняга рамана «Гаспадар-камень», удастоенага Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа. Тут мы зноў сустрэнемся з людзьмі з Налібоцкай пушчы, прасочым за драматычным лёсам кахання Зосі i Янкі, станем сведкамі падзей першай сусветнай вайны i Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі на Беларусі. У кнізе нямала старонак з вострасюжэтнымі сітуацыямі, напісаных на ўзроўні высокай паэтычнасці i ўзнёсласці.

Пабуджаныя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пабуджаныя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— У нас хопіць сілы i мірна супакоіць ix,— сказаў Жданаў.

— Паўтараю, не марудзьма! — стаяў на сваім Доўбар -Мусніцкі.

— Паны! Грамадзяне! — напужаўся Штэрн.— Першы ж наш стрэл можа ўчыніць непапраўнае ўжо... Гэта — грамадзянская вайна!

— Забалбочам рэвалюцыю! — са злосцю махнуў рукою Доўбар-Мусніцкі і, сеўшы, аж уз'юшыўся:— Языкачосы! Чыстаплюі!

— Што ж, давайце галасаваць, хто за што,— прамовіў Калатухін.

Калі прагаласавалі, то выйшла, што тых, хто быў за перамовы, налічылася больш. Штэрну даручылі пад'ехаць у Рэўком, расказаць там пра ўсё, што тут адбываецца, i запрасіць сюды ўсіх рэўкомаўцаў для перамоў[ 15 15 В. Кнорын ва ўспамінах «Октябрьские дни в Белоруссии и на Западном фронте» пісаў: «Узброенае крывавае сутыкненне паміж дзвюма сіламі, што вялі барацьбу, ...здавалася непазбежнае. Але тут заявіліся «героі адзінага сацыялістычнага фронту» на чале з А. Б. Штэрнам... i прапанавалі сваё пасрэдніцтва, каб прадухіліць кровапраліццё i грамадзянскую вайну — i на гэты раз (міжволі) саслужылі добрую службу рэвалюцыі». ]. Пакуль той быў у адлучцы, пачалі ўсе разам складаць ультыматум Рэўкому.

Калі яго склалі, зрабілі невялікі перапынак, пакуль не прыйшлі ca Штэрнам Мяснікоў, Ландар, Калмановіч, Крывашэін, Рагазінскі, Фамін, Селязнёў, Фрэйман i іншыя (не знаёмыя Лашковічу) людзі.

Праз гадзіну-другую, пасля дыскусій i спрэчак, пагадзіліся:

1) «Камітэт ратавання» не прызнае ўтворанага ў Петраградзе Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта i не падпарадкоўваецца яму;

2) «Камітэт ратавання» прызнае, што пытанне пра ўладу рашаецца не ў Мінску i не на Заходнім фронце, a ў сталіцах;

3) «Камітэт ратавання» не пасылае ўзброеных часцей на Петраград i Маскву i не прапускае такія праз Мінск;

4) «Камітэт ратавання» прызнае амністыю палітычных арыштаваных, праведзеную Мінскім Саветам, але раззбройвае ix;

5) Мінскі Савет пасылае ў «камітэт ратавання» двух сваіх пасланцоў (Алібегава i Пярно) да таго часу, пакуль той не будзе пасылаць войск на Петраград;

6) «Камітэт ратавання» часова бярэ ўладу на Заходнім фронце. У камітэт уваходзяць па два дэлегаты ад грамадскіх арганізацый i палітычных партый Мінска i ваколіц[ 16 16 Тэкст пагаднення адтуль жа. ].

Калі рэўкомаўцы, змусіўшы захвалявацца, запунсавець i іншых, выйшлі, то старшыня «камітэта ратавання», Калатухін, задаволена ўсміхнуўся:

— Ну што ж, віншую вас, паны i грамадзяне, з перамогаю!

Пасля, калі выходзілі з залы, у гамане i гудзе Доўбар-Мусніцкі незадаволена сказаў Скураному i Лашковічу:

— Не веру я бальшавікам! Яны столькі чакалі свайго часу не для таго, каб вось гэтак легка адступіць!

— A ці так ужо, э-э, шмат ідзе за імі, Іосіф Раманавіч?—ухмыльнуўся Скураны.— Можа, мы перабольшваем іхні ўплыў, іхнюю моц? Ці не самі наганяем на сябе страх?

— Усё роўна трэба было падсекчы ix пад корань...

— Не тыя цяпер часы, э-э, каб сячы з-за пляча, Іосіф Раманавіч! — зморшчыўся Скураны.— Паднімі, узмахні толькі дубінаю — дык такі можа лямант пачацца, што дзесятаму закажаш...

...Пад самы вечар, калі праехаўся са Скураным i пабыў у яго дома, пагаварыў, што ім i як рабіць далей, Лашковіч вяртаўся дахаты.

Ідучы паўз Саборную плошчу, убачыў: яна паступова пусцее, ачышчаецца ад гармат, кулямётаў i конніцы; кавалерыйскія i казацкія часці выводзяцца з вуліцы i хаваюцца па дварах; а затым згледзеў, што савецкія каравулы пакідаюць пасты, што дагэтуль ахоўвалі, i сцягваюцца ў свае баракі перад Саветам на Каломенскай вуліцы, замест ix становяцца казакі.

На Каломенскай вуліцы нечакана нос у нос сутыкнуўся з Мясніковым — той поплеч з цывільным, здаецца, Ландарам, паперадзе трох узброеных чыгуначнікаў, унурыўшыся, шпарка крочыў ад вакзала насустрач — можа, i да Савета. Спачатку зірнуў, не пазважаў — можа, i не пазнаў у такую часіну, а пасля, мінуўшы, нібы апамятаўся.

— А, «друг»!

Меў на ўвазе, што ён непрыяцель i Фрунзе, i яго.

Лашковіч запыніўся.

— Ну што — рады? — не вымаючы рук з кішэняў, падышоў, ухмыльнуўся Мяснікоў.— Святкуеце «поспех»?

— Што — яшчэ? — задзірыста адказаў i ён.

— Што больш трэба? З усёй дрэнню знюхаліся!

Лашковіч змаўчаў. Адчуў: Мяснікоў калі не разгублены, то вельмі абураны. Канечне ж, хацеў большага, чым выйшла сёння.

— А за што вы, уласна, папракаеце? — не сумеўся, a напаў Лашковіч.— Вы нас да сябе не клікалі i не клічаце. Наадварот, як можаце глуміце. Вашы палітычныя супернікі паклікалі — я пайшоў.

— Не мелі вялікай спагады ад Фрунзе — удвайне не будзеце мець ад нас! — рэзка адказаў Мяснікоў.— Ён быў абавязаны вам, дык часамі цацкаўся, цярпеў вашы выбрыкі, а я вам не абавязаны i не друг. Дык быў i буду рашуча супраць вашай валтузні...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пабуджаныя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пабуджаныя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Пабуджаныя»

Обсуждение, отзывы о книге «Пабуджаныя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x