Генрых Далідовіч - Пабуджаныя

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Пабуджаныя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пабуджаныя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пабуджаныя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы раман вядомага пісьменніка Генрыха Далідовіча — працяг папярэдняга рамана «Гаспадар-камень», удастоенага Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа. Тут мы зноў сустрэнемся з людзьмі з Налібоцкай пушчы, прасочым за драматычным лёсам кахання Зосі i Янкі, станем сведкамі падзей першай сусветнай вайны i Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі на Беларусі. У кнізе нямала старонак з вострасюжэтнымі сітуацыямі, напісаных на ўзроўні высокай паэтычнасці i ўзнёсласці.

Пабуджаныя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пабуджаныя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Неўзабаве яны выйшлі з магістрата. На выхадзе ўбачылі двух вайскоўцаў з прымкнёнымі штыкамі. Праўда, тыя ix не зачапілі, стаялі непарушныя.

— Што такое, брацец?— са здзіўленнем запытаў Лашковіч у маладзенькага рыжага салдата.

— Охраняем ваше здание,— спакойна адказаў той.

— Для чаго?

— Для порядка.

— А якая патрэба для гэтага?

— Скоро все узнаете...— непарушна адказаў той.

— Давай пройдземся,—сказаў Лашковіч,— паглядзім i паслухаем, дзе што відаць i чуваць.

Вымкнуўшыся ледзь не да касцёла Сымона i Ганны, запыніліся: па абодвух баках вуліцы дзеелася звычайная, але цяпер цікаўная работа: некалькі мужчын неслі кіпы вялікіх папер, наклейвалі па ўсіх баках шырокіх афішных тумб, а пасля ішлі далей. Вось па гэтым баку да ix наблізілася двое мужчын, адзін з ix — Алесеў аднавясковец Пятрусь Чорны, міліцыянер, тутэйшы бальшавік.

— Што за навіна, зямляк? — запытаў у таго Лашковіч.

Той, за лета памужнелы, яшчэ болей цыганіста ўчарнелы, усміхаючыся, падаў ім верхні вялікі аркуш.

Лашковіч узяў, павярнуў да сябе вонкавым бокам i пачаў чытаць тое, што было адціснута друкарскім спосабам:

П Р И К А З № I

К населению гор. Минска и окрестностей.

Власть в Петрограде перешла в руки Советов Рабочих, Солдатских и Крестьянских Депутатов. Весь Петроградский гарнизон, Балтийский флот и другие воинские части признали новую власть. Поступают отовсюду донесения, что армия и воинские части на всех фронтах признают новую власть, сохраняя полное спокойствие.

В Минске власть перешла в руки Совета Рабочих и Солдатских Депутатов, который обратился ко всем революционным организациям и политическим партиям с предложением немедленно приступить к организации временной революционной власти на местах.

Объявляя о происшедшем, Минский Совет Рабочих и Солдатских Депутатов доводит до сведения всех граждан, что им приняты самые решительные меры к охране революционного порядка и установлению полезной дисциплины повсюду. Установлена революционная цензура над всеми выходящими в Минске и получаемыми здесь газетами для предупреждения распространения волнующих население слухов.

Исполнительный Комитет Минского Совета

Рабочих и Солдатских Депутатов.

г. Минск

25 октября 1917 г.

Лашковіч затым яшчэ раз-другі прачытаў моўчкі, пасля ўражана запытаў у вясёлага Петруся:

— Калі адбыўся ў Петраградзе пераварот?

— Ён яшчэ ідзе,— адказаў той.

— Адкуль вы так усё ведаеце?

— Перадалі нам па радзіву.

— Дык Часовы ўрад яшчэ не скінулі?

— Не.

— То ці не рана вы святкуеце перамогу?

— Не,— упэўнена адказаў Пятрусь,—Керанскі ўжо не ўтрымаецца. Ды ён збег з Петраграда.

Калі расклейшчыкі ашаламляльнай аб'явы адышліся, Лашковіч, у гэтую хвіліну паніклы, сказаў:

— Спрытна, чорт пабяры, бальшавікі спажылі момант. Усе ж чакалі: aгa, 25 кастрычніка збярэцца Другі Усерасійскі з'езд Саветаў i законна рошыць: браць уладу ў свае рукі ці ўсё ж пакінуць яе Часоваму ўраду? A бальшавікі рашылі не языкачосіць ды не назіраць, куды i як будуць схіляцца вагі, а напярэдадні з'езда рушылі на Часовы ўрад з сілаю...

Затым, калі дамовіліся падысці да будынка Мінскага Савета, Лашковіч, шпарка крочачы, усё не мог утаймавацца:

— Спрытна спажылі ўдалы момант! А гэтыя «нашы» Мяснікоў, Ландар! Hi села ні пала — ужо на табе: Мінскі Савет бярэ тут уладу ў свае рукі! Во змова! Во хватка! К абеду перадалі ім па радыё, што іхнія пайшлі ў наступ, a ў абед яны ўжо расклейваюць свой загад! Значыць, загадзя пра ўсё дамовіліся, загадзя да ўсяго падрыхтаваліся! Каб ашаламіць люд, завабіць да сябе i тут жа пачаць рабіць сваё, каб ашаламіць суперніка i не даць яму апамятацца!

Лашковіч страсна абурыўся. Канечне, з-за асабістай (а можа, не толькі з-за асабістай) непрыязі да Фрунзе, Мяснікова i іхніх калег, а Алесь, слухаючы, у гэтую хвіліну нечакана ўспомніў бальшавіка Юрыя Казлова, які перад вайною адбываў ссылку ў іхняй вёсцы i памёр там зусім малады. Вось каб дажыў той добры чалавек да гэтага дня! Вось парадаваўся б!

На вузкай Петраградскай вуліцы да вядомага мінчукам цаглянага дома № 6 няможна было падступіцца: вуліцу запрудзілі вайскоўцы (гэта былі сёння вызваленыя з турмы i толькі што ўзброеныя вінтоўкамі i кулямётамі франтавікі i бальшавікі, якія з гэтай хвіліны станавіліся 1-м рэвалюцыйным палком імя Мінскага Савета).

Гэты полк, дзе, здаецца, было каля дзвюх тысяч чалавек, пільна скіраваў позіркі на балкон невысокага дома Саветаў — там зноў вісеў лозунг «Уся ўлада Саветам!», а на балконе стаялі Ландар у цывільнай апратцы i прапаршчык Мяснікоў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пабуджаныя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пабуджаныя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Пабуджаныя»

Обсуждение, отзывы о книге «Пабуджаныя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x