Генрых Далідовіч - Пабуджаныя

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Пабуджаныя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пабуджаныя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пабуджаныя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы раман вядомага пісьменніка Генрыха Далідовіча — працяг папярэдняга рамана «Гаспадар-камень», удастоенага Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа. Тут мы зноў сустрэнемся з людзьмі з Налібоцкай пушчы, прасочым за драматычным лёсам кахання Зосі i Янкі, станем сведкамі падзей першай сусветнай вайны i Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі на Беларусі. У кнізе нямала старонак з вострасюжэтнымі сітуацыямі, напісаных на ўзроўні высокай паэтычнасці i ўзнёсласці.

Пабуджаныя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пабуджаныя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ёсць просьба, Максім і Алесь,— прыклаў руку да грудзіны Лямбовіч,— Пакуль што нідзе не называйце генералавага прозвішча. Падайце гэтую думку нібы ад сябе...

— Вось так, Алесь! — зморшчыўся Лашковіч.— Зноў — гульні!

2.

Другі з'езд беларускіх дзеячаў (яго найбольш рыхтавалі Лашковіч i Васілевіч) праходзіў ужо ў новай сітуацыі ў Расіі: у Петраградзе пачаў адзінаўладнічаць Часовы ўрад.

Як адчувалася па настроі дэлегатаў, гэтая аказія ўсцешыла Скуранога, яго прыхільнікаў i ўстрывожыла некаторых грамадоўцаў — надта тых, хто жыў у сталіцы i хто бачыў, што Часовы ўрад «перастае гуляць у дэмакратыю i паказвае зубы».

На гэты з'езд прыехалі пасланцы ўсіх мясцовых нацыянальных партый — дэлегаты Усерасійскага сялянскага саюза (ад беларускіх губерняў), Беларускай народнай грамады, Беларускай партыі народных сацыялістаў, «Саюза беларускага народа», «Саюза беларускай дэмакратыі», а таксама былі людзі ад усерасійскіх партый — эсэры, меншавікі, кадэты, пасланцы ад польскіх, украінскіх, яўрэйскіх суполак.

Як i на першым з'ездзе, рэй павяла БСГ. Двума сваімі крыламі — левым i правым. Петраградскімі левымі кіраваў Жылуновіч, маскоўскімі — Бурбіс, другую палову ўзялі пад свой уплыў Лашковіч i Васілевіч.

Як i чакалася, на з'ездзе найбольш гаварылі пра нацыянальнае. I не толькі грамадоўцы. Але i іншыя партыйцы. Да слова, дэлегат ад Беларускай народнай грамады Цвікевіч, схіляючыся да эсэраўскай праграмы, i кадэт Самойла даказвалі, што цяпер трэба дабівацца «тэрытарыяльна-гаспадарчай аўтаноміі», тым больш, дадаў урачыста Самойла, рэфармаваны Часовы ўрад падаў ужо голас за «прынцыпы абласнога самакіравання». Васілевіч, Лашковіч, Шуляк у адзін голас гаварылі, што гэтага мала, што варта дабівацца «нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі», i большая палова дэлегатаў падтрымала якраз ix. Заадно, змовіўшыся загадзя, Васілевіч, Лашковіч i Шуляк павялі агонь па Скураным, наракаючы, што найперш з-за яго яны выпускаюць з-пад свайго ўплыву вёску. Зусім нечакана іхнім саюзнікам стаў эсэр Первенцаў — дэлегат Усерасійскага сялянскага з'езда, які сказаў, што «і беларускім дзеячам, i эсэрам замінае мінскі бальшавік Міхайлаў-Фрунзе, які здолеў стаць тут на чале сялянскага руху». Ён заклікаў разам змагацца супраць «узурпатара i інтрыгана».

Жылуновіч, Бурбіс хацелі павярнуць гаворку i на іншае, але гэтыя іншыя клопаты з'езд адклаў на пазней, лічачы, што цяпер амацнелы Часовы ўрад павінен мусова склікаць Устаноўчы сход i на ім зацвердзіць усе рэвалюцыйныя заваёвы. Як для горада, так i для вёскі.

З'езд выбраў Цэнтральную раду беларускіх арганізацый. Як i задумвалася, Скуранога скінулі. Сярод тых, хто цяпер прыйшоў да руля, вылучыўся Лашковіч. У Выканком Рады ўвайшлі Васілевіч, Фальскі, Галубок i іншыя. Выбралі ўпаўнаважаных у Петраградзе, Маскве, Магілёве.

Калі закрываў з'езд, Лашковіч з гонарам сказаў: «Цяперашні наш Выканком народны, без буржуазіі, дык давайце працаваць па-новаму. Найперш для тых, чые мы пасланцы. Адпаведна, цяпер i мы чакаем большай падтрымкі ад нашага народа...»

На пачатак жніўня задумалі правесці першую сесію Цэнтральнай рады, дзе меліся шырэй пагаварыць пра тое, пра што ішла похапкам альбо зусім не закраналася размова на гэтым з'ездзе.

Пасля, калі ўжо разыходзіліся, да іхняга гурту прыліп i Скураны. Чырвоны i надзьмуты, як індык, шлэпаў побач, адмовіўшыся ад свайго фаэтона.

— Брыдка, э-э, спадары! — паскардзіўся былы старшыня.

— За што? — нібы нічога не разумеючы, запытаў Васілевіч.

— Не стройце дурня! — пыхнуў на яго злосцю Скураны.— Вы ж, э-э, загадзя змовіліся, каб спіхнуць мяне...

— Большасць на з'ездзе была за гэта,— прамовіў грузны Шуляк.— Не столькі супраць вас асабіста, як супраць той цяжкай сітуацыі, што складвалася пры вас...

— Што — Лашковіч зробіць больш? — перакрывіў Скураны, дробна мільгаючы кароткімі ножкамi.— Што — яму будуць болей спрыяць? Не знойдуць, за што альбо чым біць?

Усе — Лашковіч, Васілевіч, Шуляк, Муха, Нямкевіч — змаўчалі, хочучы пазбавіцца ад раззлаванага пана.

— Без мяне вы страціце i тое, што мы маем цяпер,— абураўся той.— Па-другое, будзьце цвярозыя: цяпер новы міністр-старшыня, Керанскі, пачне малаціць па галовах. Усё, двоеўладдзе скончылася! Кажуць, Часовы ўрад пастанавіў арыштаваць Леніна, прыціснуць апазіцыю... Значыць, чакайце кухталя i вы!

— Вось дык «рэвалюцыйная» i «вольная» Paсія! — зноў абзыўнуўся Васілевіч.

— Дзякуйце богу, э-э, што паспелі правесці гэты з'езд,— не зважаючы на Сямёнаву рэпліку, вёў сваё Скураны.— Хутка, адчуваю, будуць закручваць гайкі i па нацыянальнаму руху... [ 13 13 18 ліпеня ўрад выдаў «Манифест о роспуске финляндского сейма». ] Калі кадэты перастануць байкатаваць i вернуцца ва ўрад, то нават цяжка прадбачыць, што можа быць... Думаю, тады звяжуць па руках i нагах волю... [ 14 14 28 ліпеня Часовы ўрад, дзе былі ўжо i кадэты, дазволіў ваеннаму міністру i міністру ўнутраных спраў закрываць сходы i з'езды. ] А вы... Вы, э-э, неабачлівыя...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пабуджаныя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пабуджаныя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Пабуджаныя»

Обсуждение, отзывы о книге «Пабуджаныя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x