Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1968, Издательство: Беларусь, Жанр: Современная проза, Прочая документальная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рудабельская рэспубліка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рудабельская рэспубліка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дакументальная аповесць рарказвае пра гераічныя падзеі першых дзён савецкай улады на Палессі, барацьбу рудабельскіх партызан з нямецкімі i белапольскімі акупантамі, разгром контррэвалюцыйных банд. У цэнтры аповесці — Аляксандр Салавей, бальшавік, арганізатар партызанскіх атрадаў, таленавіты камандзір Чырвонай Арміі.

Рудабельская рэспубліка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рудабельская рэспубліка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Стары Крышан шанаваў свайго зяця Рамана за працавітасць, цвярозасць i сумленне. Любіў ён i ўнукаў, але нейкаю стрыманаю маўкліваю любоўю.

Аляксандру ўспаміналася, як вечарамі каля камінка бацька латаў хамут ці аброць i расказваў дзецям пра сваю маладосць, пра тое, як адразу пасля жаніцьбы пайшоў да панскага ўпраўляючага Ганса Хрыстафоравіча Мухеля сказаць, што кончылася яго i Луізіна парабкоўства. Ён папрасіў на першы час за адработкі, а як разжывуцца, у арэнду кавалачак зямлі.

— Зэмля нужна сдэлать,— адказаў сухапары немец.

Раман не разумеў, як можна «сдэлать» зямлю, і толькі моўчкі лыпаў вачамі.

— Рубіт лес, вірывайт корні, как его, пэнькі, пэнькі. Там — зэмля, хлебный зэмля, будэт хлебный паляна. Панімайт?

Так i згадзіліся. Раману за балацінаю адвялі кавалачак лесу. Удваіх з маладой жонкаю выкапалі зямлянку, накалолі плашак, абклалі імі сцены, з гліны збілі печ, яловай карою i дзёрнам прыкідалі страху i пачалі жыць. Валілі сосны, палілі лаўжы, хадзілі закураныя i паабдзіраныя, як чэрці. Падсякалі, абкопвалі, доўгімі вагамі выдзіралі пні, па некалькі разоў капанічылі кожны лапік дзірвану. Плуга ж не ўваб'еш у тое ламачча. A ўвосень пасеялі пуды са тры жыта. Першыя чатыры гады, пакуль карчавалі, арэнды Мухель не браў. На пяты год Раман збіраў па капейцы, па залатоўцы, каб аддаць Мухелю пяцьдзесят рублёў, на тосты — сто, а на сёмы — усе паўтары сотні.

Ступаючы ўскрай дарогі, Аляксандр глядзеў на заінелыя лугі i балаціны, на далёкія i блізкія лясы i думаў: «Цяпер гэта ўсё наша». З ім параўняўся дзядзька Цярэшка. Відаць, старому карцела пагаварыць, бо гамонячы ісці весялей i не так дарога сцягваецца. Ён кіўнуў галавою на абвіслы мяшэчак, што целяпаўся за Аляксандраваю спіною:

— Служыў, служыў, кажаш, хлопча, ваяваў, ваяваў i ў самым Піцеры быў, а торбачка, як вымя ў ялаўкі, матляецца.

— Тут, дзядзька, такое багацце — цаны яму няма. Усім хопіць.

Цярэшка падбег бліжэй, азірнуўся i шэптам спытаў:

— Няўжо золата?

Аляксандр толькі ўсміхнуўся.

— Можа, i праўда ў царскіх пакоях наадкалупваў? Там жа, мабыць, i завесы i клямкі залатыя. Нааддзіраў бы з дзесятак, от бы i было на разжытак. Брэшуць ці не, што ў цара Мікалая гаршчок пад ложкам i той залаты быў.

— Брэшуць, дзед. Усё золата Мікалашка на снарады пераліў ды на генеральскія крыжы.

— А ты хоць які крыжык заслужыў?

— Заслужыў... Добра, што не бярозавы. Два «Георгіі», чатыры кулі i тры медалі заслужыў. От i ўвесь мой набытак за сем гадоў царскай службы.

Дзед Цярэшка адстаў i пайшоў следам. Ён усё пазіраў на зашмальцаваную торбачку i думаў: «Ніхто i не змікіціць, якое багацце чалавек нясе. Дзіва што i стрэльбу з сабою ўзяў. Калі што, дык бараніцца ёсць чым. А ў мяне? Жменю вошай на волю нясу, мех ануч ды арыштанцкую міску з кубкам. Не кідаць жа дабро ў пустой камеры».

Ішлі моўчкі. Вецер працінаў бок, ляскаў крысамі шыняля, сек у шчокі дробнаю колкаю крупкай.

На загонах палегла схопленая першымі замаразкамі рунь, сінелі прыцярушаныя нясмелым сняжком папары, над пацямнелымі стагамі крычалі вароны i садзіліся на стромкія сцежары. Такога прастору, такой цішыні ў Аляксандравым жыцці даўно не было. Ад хуткай хады ён расчырванеўся i расшпіліў каўнер шыняля. A думкі, успаміны, абрыўкі далёкага i блізкага мінулага не давалі спакою. Можа, таму, што за апошнія гады не было калі ўспамінаць i думаць пра родныя мясціны: тры гады ў ав:опах, у гразі i ў крыві, заўсёды на мушцы. Толькі i ведаў тады: зараджай, страляй, ляці ў атаку, адступай, поўзай у акопе, дыхай парахавым дымам i прэллю сырой зямлі, гарачай крывёю i потам. Часам так хацелася ўзлезці на цёплую чарэнь бацькавай печы i моцна заснуць пад спеў цвыркуна i гоман ветру. Але ўсё гэта было такім далёкім i недасяжным, што не хацелася дарэмна вярэдзіць душу. Цяпер ён даў волю сваім думкам.

У кожнага чалавека ёсць патрэба час ад часу ўспамінаць сваё жыццё з маленства i да сённяшняга. дня. Адны ўмеюць складна расказваць пра перажытае, ёсць здатныя прыхлусіць, ды так, што самі вераць у тое, чаго ніколі не было. A негаваркія людзі, ідучы ў далёкую дарогу ці едучы на возе, неўпрыкметкі ўспамінаюць даўняе мінулае, думаюць, што трэба зрабіць заўтра, як жыць далей. На тое i чалавек, каб думаць.

Дарогаю дадому ўспамінаў Аляксандр Салавей сваё дзяцінства i маладыя гады. I так усё выразна ажывала ў памяці, што часамі здавалася, ці не ўчора гэта было.

Ён бачыў Хлебную паляну — лапік зямлі, раскарчаванай бацькамі сярод дрымучага лесу. Хлапчуком ён баяўся ваўкоў i страшыдлаў, што кігікалі то савою, то раўлі крумкачом. Потым адважыўся i пайшоў па сунічных узгорках, па грыбных баравінах, па цупкім бруснічніку i багуне. Лес быў таямнічы i ласкавы. Успаміналася бясхлебіца кожнай вясны, недароды i нястачы. Але ніколі ў сваёй хаце ён не чуў ні папрокаў, ні сварак. Калі так-сяк скідалі хату i трохі разжыліся, бацька выпісаў газету i вечарамі чытаў уголас усёй сям'і, хоць маці i яны, малыя, кепска разумелі тое, што ён чытаў: усе, апрача бацысі, гаварылі на матчынай мове.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рудабельская рэспубліка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рудабельская рэспубліка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Рудабельская рэспубліка»

Обсуждение, отзывы о книге «Рудабельская рэспубліка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x