Аляксей Карпюк - Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі самыя значныя творы выдатнага беларускага пісьменніка Аляксея Карпюка (1920-1992), бясстрашнага змагара за праўду і справядлівасць.
Сорак першы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пасля надрукавання твора тая самая студэнтка выказала аўтару такую заўвагу:

— Штосьці ў вашай аповесці свайго таты і мамы я не пазнаю. Не пыталася ў Шуры, бо яна з мужам жыве цяпер у Адэсе, але і сястра, напэўна, Вам сказала б, што старыя з вашых старонак падобныя на кагосьці другога.

Давай я цярпліва тлумачыць дзяўчыне, што бацькі ёсць і ў мяне, і, па незалежнаму ад нас закону, у в'етнамскіх, напрыклад, мастакоў Ленін падобны на в'етнамца, а ў японскіх — на японца, і нічога ўжо не перайначыш.

Дзяўчына змірылася.

Затое з «Данутай» справа была больш складаная.

3

Восенню 19З8 года адправіўся я ў Вільню паступаць у вячэрнюю школу. Вучоба ў буржуазнай Польшчы каштавала не абы-якіх грошай, а я яшчэ быў пераростак, таму мой учынак выглядаў авантурай. Мае бацькі менш думалі пра сынаў дыплом, яны мяне вы-пхнулі з хаты, каб я хоць пацёрся па свеце ды сёе-тое пабачыў.

У вялізным і чужым горадзе, на вуліцы Паплаўскай пад нумарам «31-б» жонка краўца прапанавала мне пакойчык за тое, што буду насіць ёй ваду з яра. Каб яшчэ не плаціць і за навуку, наняўся я ў ліцэй пасыльным.

Уся наша вуліца ганарылася, што на ёй жыве сам генерал. Але дом яго знаходзіўся бліжэй да цэнтра, куды даходзіла сістэма гарадской каналізацыі і водаправода. Дачка генерала, з якой я потым выпадкова пазнаёміўся, была непрыгожая — хударлявая і сухая. Мяне якраз схіляла ў другі бок.

Па суседству з домікам краўца выцягнуўся асабняк багатага пана Пішчыка — начальніка пошты. Пішчык меў дзве дачкі, і мала-дзейшая, панна Ядзя, пацягнула з мяне гэтыя самыя залатыя нітачкі. Пацягнула паненка іх з першага дня — ды так, што не толькі вучоба не палезла ў галаву, я сабе ўжо не знаходзіў месца.

Я вартаваў паненку ў горадзе і ў ліцэі. Не зводзіў вачэй з яе вокан і нават выбіўся са сну. Калі ўжо з-за сімпатычнай суседкі я забыўся пра цэлы свет, мяне агарнула авантурыстычная ідэя — прабрацца да сваёй «багіні» ў палац, а там — што ўжо будзе.

I вось я адправіўся ў дом пана Пішчыка.

З таго моманту мінула роўна сорак гадоў. На маіх , вачах пяць разоў мянялася ўлада і з-за перажытых падзей памяць мая блытае элементарныя факты. Аднак таго моманту не змагло нічога сцерці. Вось ён.

Сваю «багіню» з маці я застаў у сенцах каля палічак са шклянымі слоікамі. Быў верасень — пара нарыхтовак салёных гуркоў, грыбоў, і Пішчыкі, выходзіць, да зімы рыхтаваліся грунтоўна. Шкляных пасудзін на паліцах стаяла некалькі соцень — такую прорву слоікаў яшчэ я ніколі не бачыў. Жанчыны былі ў халатах у чырвоную гарошыну, а на галовах мелі касынкі з такой самай матэрыі. Абедзве ўзіраліся на мяне, як на прывід, і стараліся прыкрыць грудзі. Фея мая, пра якую я так мроіў, на каго маліўся,— божа мілы! — трымала ў руцэ слоік і збіралася з яго якраз высыпаць у вядро... здохлых мух.

Убачыў я гэты малюнак — і вобраз багіні адразу растаў, расплыўся, некуды знік ды застаўся там, на вуліцы, у змрочных закутках ліцэя, у марах бяссонных начэй. Я ўжо надта пашкадаваў, чаго ішоў да Пішчыкаў.

Не магло потым нічога змяніць і наша знаёмства з паннай Ядзяй.

4

Ішлі гады, мільгалі падзеі, і я пачаў заўважаць, што з віленскіх часоў сядзіць ува мне якісьці душэўны мазоль — упарты, цвёрды і сталы. Мазоль гэты заўсёды пра сябе напамінаў, мяне непакоіў, я нікуды ад яго не мог падзецца. Расказаць бы пра той выпадак, каму, добра выспаведацца, але хто цябе будзе слухаць?

К таму часу свой душэўны настрой я ўжо прызвычаіўся выкладваць на паперу, таму аднойчы задумаўся — а ці не вылажыць на паперу і ўсё тое, што ўва мне накапілася за год жыцця ў Вільні? Не абавязкова для друку, а — каб паспытаць асалоду ад новага кантакту з вобразамі мінулага. I не прытрымлівацца дакументальнай праўды, а зірнуць цяпер на падзеі крытычна, з гумарам, падысці да іх з вышыні сённяшніх ведаў і вопыту. Павінен быць страшэнна прыемны заня-так.

Неўзабаве і настаў той дзень, калі я, каб не насіць у сабе непасільны цяжар, узяўся за работу.

Я меўся перадаць толькі дух пэўнага часу, і сапраўднае прозвішча не падыходзіла аніяк. Свайму герою адразу знайшоў прозвішча — Барташэвіч Янка і адчуў — гэтаму сялянскаму хлапцу матэрыялу ў тайніках маёй душы хоць адбаўляй. Гераіню з дома на-чальніка пошты для кантрасту перанёс у дом генерала, падабраў і ёй прозвішча — Янкоўская Крыся. Тут спахапіўся — мала ведаю быт людзей з такога асяроддзя, у генеральскім доме на Паплаўскай быў толькі ў адным пакойчыку і чамусьці нічога характэрнага ад тых візітаў у галаве не засталося...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x