Напярэдадні 50-годдзя, калі мы сапраўдныя ленінцы, то мусім сказаць аб недаробленым. Пра многае ўжо гаворым, і гэта вельмі добра. Бо згодна з марксісцкім вучэннем аб грамадскім жыцці, зло абнародаванае — напалавіну пакананае. Гэта і ў мяне ўсяляе веру і дадае сілы для аптымізму.
О-о, быць таго не можа, усё роўна «наша возьме»!
Дзякуй за ўвагу.
1
Восенью 195З года перасяліўся я ў Гродна і паступіў на працу лабарантам кафедры педагогікі. Паўгода таму назад у часопісе «Полымя» надрукаваў я першую сваю аповесць «У адным інстытуце», і многім з правінцыяльнага гарадка гэта дало падставу вітаць мяне як пісьменніка.
Мяне запрашалі на канферэнцыі чытачоў і сустрэчы са школьнікамі. Я адчуў павышаную цікаўнасць да маёй асобы. Вучні пільна прыглядаліся да маёй вопраткі, твару, вывучалі лоб, шукаючы нейкага таямнічага сэнсу. Настаўнікі заводзілі гутарку пра якіх-не-будзь сюррэалістаў ці эпоху Адраджэння. Іншыя расказзалі мне анекдот пра класікаў ці пікантныя факты з біяграфіі таго ці іншага пісьменніка,— каб я ведаў, што і яны докі ў літаратурных справах. Мне перад імі было страшэнна няёмка.
Лічачы як бы сваім абавязкам памагаць новаму аўтару, невядомая мне дагэтуль студэнтка другога курса прынесла аднойчы мяшок з дзённікам і пачкамі пісем сваёй сястры Шуры і яе мужа. Матэрыялы прачытаў я залпам, і мяне адразу паланіў вобраз маладой пары. Тут прыйшло на памяць: стоп, я ж іх аднойчы на ўласныя вочы бачыў!
Калі ў вёсцы Біскупцы мы праводзілі кампанію па пазыцы, ад хаты да хаты разам з намі хадзіла і гэтая самая пара — Шура з вайскоўцам. Мы, сельскі актыў, заклапочана звяралі спісы, падбівалі лічбы, прыдумвалі карацейшую дарогу ў бліжэйшыя вёскі, а закаха-ныя, прысланыя з Ваўкавыска на падмогу, былі заняты толькі сабой — іх так і цягнула ў цёмны кут, каб пацалавацца. Ен — высокі лейтэнант са скрыпучымі рамянямі, што ладна абхоплівалі яго стройную фігуру, а яна — на цэлую галаву ніжэйшая, але зграбная, загарэлая, з тых, пра каго кажуць — кроў з малаком...
У дзённіку, у пісьмах гэтай самай Шуры і яе суджанага было поўна дэталяў і трапных думак, яны аж прасіліся ў твор,— адно не палянуйся, прывядзі матэрыял у адпаведную сістэму. Чаму мне не пасядзець над ім?
I раптам я адчуў у сабе сілу для такой работы. Ну, дакладна, як, прабуючы закінуць на плечы мяшэчак бульбы, ты бачыш,— не толькі справішся з цяжарам, але можаш падняць яго нават яшчэ і з фокусам — пакруціць над галавой ці перакінуць з пляча на плячо. Угледзеў аповесць я ўжо гатовай, і мяне нібы токам ударыла.
Выходзіць, я — аўтар не аднаго твора?
Здагадка так ашаламіла, што я адразу пазакрываў свае кніжныя шафы, датэрмінова замкнуў кабінет і пайшоў на выхад.
Неўзабаве я ўжо быў за горадам. Куды ісці?
Наогул я люблю віхуры, завеі, вятры, навальніцы, грамы, а тут, як па заказу, дзьмуў рэзкі сівер, жорсткая крупа секла неміласэрна па вачах, сцябала па твары. Я, сагнуўшыся, упарта сунуў па бруку, палявымі дарогамі, па шпалах. У галаве ўкладваліся дэталь за дэталлю новага твора, а на душы ва унісон віхуры гучала: «Выходзіць, я цяпер буду пісаць і пісаць? I гэтага ніхто ўжо не адменіць?! Ух, як здорава! Такі занятак — самы прыемны з усіх, што я паспытаў! Людзі, я знайшоў шчасце, я ведаю, як мне жыць!!!»
Да канца дня і за ноч дашпарыў я аж да Мастоў і толькі там адчуў стому. Ніколі не спадзяваўся, што мае ногі яшчэ здольны на такі марафон (з Гродна да Мастоў — 6З км!). Світала, а да Ваўкавыска заставалася яшчэ ЗЗ км; у абед трэба з'явіцца на кафедры. Побач чыгуначны вакзал, ды я больш не здольны быў зрабіць і кроку.
У гасцініцы знайшлося месца. Я ўпаў на ложак і заснуў як камень.
2
I праўда, «Дзяўчына з Ваўкавыска» пісалася лёгка і за два тыдні была гатова. Падобныя тэмы ў той чае лічыліся надта моднымі,— упершыню ў нас в'явілася многа неўладкаванай моладзі пасля сярэд-ніх школ. Аповесць ахвотна надрукавалі б, а мяне ўжо агарнуў адчай.
Пра што яна? Пра тое, як ваўкавыская школьніца паехала ў Мінскі «пед» здаваць экзамены, як не прайшла па конкурсу, як, едучы дамоў, пазнаёмілася з афіцэрам ды выйшла за яго замуж. Банальна. Бы ў легкадумных фільмах, дзе з першых кадраў ужо ведаеш, чым ён скончыцца, тады пачынаеш плявацца ды злаваць: чаму ў такіх выпадках нельга падысці да касы і забраць назад свае грошы,— та-вар жа ў магазіне прымаюць, абы квіток быў.
Паўгода я пакутаваў, бытта мне вельмі балелі зубы, покуль мяне не асяніла, як скончыць аповесць.
Читать дальше