П і л і п і х а. Ох і пілі-і-балява-алі, а людцэ ж вы мае!.. Папілі!..
П а л о с я. Тыднямі не цверазелі, з дзеўкамі пазакрываўшыся, у тым Вершаліне, а мы папрыходзімо ды валяемсо пад цэрквай, як тое быдло! I лебедзікаў сабе развялі, карасікаў, цьфу! Тады шчэ — канец свету прыдумалі, каб абабраць нас ушчэнт!
М а ц і в а р'я т а. Ад дзяцей, ад сябе аднімалі і яму зносілі, а яны — збыткі з народа чынілі! Столькі людзей падбухторыў ды задурыў усім галаву!
П і л і п і х а. А чаркву потым палякам пад касцёл аддаў, званы ў ваду ўтапіў. Бярыце яго, пане, ён — антыхрышт, ішчаны Бог, шватым крыжам пабажушо, во! (Урачыста хрысціцца.) Бальшавікі яго пашкадавалі ў трыччаць дзявятым, то вы забірайце ў сваю воласць і ўшыпце халеры бізуноў па шамыя годзі, хай адрыгнечча штарому д'яблу наша дабро і шлёжы!
А ф і ц э р (стараецца зразумець бабак). Антыхрыст, зо?!.
П і л і п і х а. Во, на тым падворку! Хапайце гіцля, покуль не ўцёк!
П а л о с я. А ён можа, бо прыткі шчэ на ногі!
М а ц і в а р'я т а. Чаму не быць прыткім? Хібо спрацаваўсо дзе, як твой мужык? Усю жызну толькі людзей ашукваў!
А ф і ц э р (бачыць старога). Ком гір!
Альяш і далей маздыгуе граблі, не ўзнімаючы галавы.
П а л о с я. Во, бытто хтось і паверыць яму, што не чуе!
М а ц і в а р'я т а. Не можа пагадзіцца, што скончыласо яго панавапне!
А ф і ц э р. Ком, ком, антыхрышт! (Маніць пальцам.) Ком тутай, абэр — шнэль, прэндко!
Макарыха (цераз плот да хлопчыка). Мішанька, ляці ў пушчу, там Тэкля з бацькам ля кароў! Хай цётка Тэкля сюды бяжыць!
Прарок садзіць лязо нажа ў шчыліну, адстаўляе граблі, падыходзіць.
А ф і ц э р. На, что деляль? (З нядобрай усмешкай.) Казаць, лёс!
П і л і п і х а. То гавары, Ілья, калі пан начальнік цябе пытае, чаго набычыўсо ды маўчыш?
А л ь я ш. Нічого такого... Яна пашала раніцой кароў, а я ля хаты цэлы дзень таўкусо... Гуркі паліваў, капусту. За граблі ўзяўсо. Тады з фасолі вылез гэты... я прапёр яго. Ён сабе думаў, што паспрыяю, але я гіцля — кіем! (Бачыць суровы позірк тоўстай цёткі і прыкусвае язык.)
П і л і п і х а. Падзівіцеша, як прыдурваечча, шваю морду верне!
Б а б ы (хорам). Бы глухі, дурны!
М а ц і в а р'я т а. Пане, але каб вы бачылі, які ён быў раней! Ці так гаварыў з народам тады? Я да яго з хворым сынам паўзу, а ён Пятрука сваім крыжам так і ўдарыў па галаве! Во, сюды!.. (Зняўшы хусцінку, торапка паказвае пальцам.) Жалезным, гы-гы-гы-ы!.. (Плача.)
П а л о с я. Ох, якія з нас збыткі строіў!
М а ц і в а р'я т а. Нам казаў маліцца, а сам са сваімі ашуканцамі апосталамі — ні ў Бога, ні ў чорта не верыў!
П і л і п і х а. Па людзях штраляў! Шротам штраляў і кроў лілаша!..
М а к а р ы х а. От, шчаміло, ніяк не адстане ад старого!
П а л о с я. Тэклінаго мужа забіў, у яму заваліў, і паны нічого нягодніку не зрабілі! Во трымаў панскую руку! Веру прадаў — яму паны за гэто і ордэны далі!
П і л і п і х а. Антыхрышт! Вы, пане, немцы, людзі справядлівыя, не даруйце яму такое!
А ф і ц э р (пальцам з залатым пярсцёнкам заве салдат). Вір коммэп! Зофорт эрледыгеп!
У н т э р а ф і ц э р (стукае абцасам). Цу бэфэль, гэр командант!
А ф і ц э р. Альзо, лёс! Абер — шнэль!
Маладыя немцы з ахвотай вядуць старога за хату, ставяць у лебяду, рыхтуюць зброю. Не разумеючы, што яго чакае, прарок стаіць пакорна, бы перад фатографамі.
У п т э р а ф і ц э. Айнс, цвай, драй — фоер!
Гучыць аўтаматная чарга. Стары падае ў лебяду. Бабы з віскам разлятаюцца. Немцы адыходзяць. Са схованак вылазяць мужыкі і крадуцца за хату, спыняюцца над целам. Асцярожна падыходзяць бабы.
А н т а н ю к. І трэба ж было чортавай Піліпісе свой паганы язык усадзіць!
Бацька вар'ята. Думала — напалохаюць толькі старога! Ну і немцы! Пасадзі ты чалавека ў халодную, калі вінен, пашлі на работу, шчэ як пакарай, а то — бабах і годзе!
Б а н а д ы к. Фашысты! Пісалі ж пра іх, як у Іспаніі людзей нішчылі, — не надто верыласо!
П а л о с я. Жыў, нечаго дабіваўсо, людзям дабра хацеў ды няма ўжэ!
X і м к а. От чалавек быў — ні табе з'еў смачнае, ні роскаш якую адведаў! Ні сябе, ні дзяцей не шкадаваў, ні жонкі — для народа ўсё стараўсо! Ні дня ні ночы не меў спакою, на нагах ды на нагах, вечна ў руху, бы тая мурашка, ды шчэ подбегам! Альбо на возіку з дзеравяннымі васямі! То ж каб хацеў — залатой карэтай ездзіў бы!
М а ц і в а р'я т а. Загінуў святы праведнік! Для народа стараўсо, а народ яго і прадаў! От і праўду кажуць — як ты людзям не спрыяй, усё адно кепско!
X і м к а. Бы Хрыстос на Галгофе! Тыя, што крычалі на яго «спасіцель», потым пачалі раўсці — «Распні!» Нават выгляд у яго святога! Ні табе крывінка пацякла, ні табе скрывіўсо — бы ўздрамнуць Альяш прылёг у сваёй Грыбоўшчыне!
Читать дальше