Аляксей Карпюк - Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі самыя значныя творы выдатнага беларускага пісьменніка Аляксея Карпюка (1920-1992), бясстрашнага змагара за праўду і справядлівасць.
Сорак першы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Раздзел трэці

Першая спроба абароны

Пасля выключэння мяне з партыі ў гаркаме я падаў апеляцыю ў абкам. З Масквы вярнуўся ў ваяўнічым настроі ды пачаў чакаць вынікаў заявы.

Прайшоў адпаведны тэрмін, і для разбору справы мяне выклікалі зноў на парткамісію абкама, дзе я яшчэ раз пераканаўся, што гэта ўстанова (парткамісія) – марыянетка сакратароў і нічога абсалютна самастойна не вырашае.

Тады паклікалі мяне на бюро абкама.

Перад тым як туды пайсці, каб чаго лішняга не нагаварыў, не зрабіў сабе горш, устрывожаная жонка амаль сілком сунула мне ў рот тры нейкія жоўценькія пілюлькі ды ўзяла абяцанне: праглыну пару штук яшчэ і перад тым, як браць слова. Да гэтага дня штосьці не заўважаў, каб хоць якія лекі мелі на мяне ўплыў, але сваёй кабеце падпарадкаваўся. Тым больш, што трывога яе была зразумелай. Сям’я вялікая. Колькі часу хаджу без працы якімсьці ізгоем. Нідзе мяне не друкуюць, друкаваць і не збіраюцца, як і не запрашаюць выступаць, праз гэта ад Бюро прапаганды мастацкай літаратуры перасталі ісці пераводы – абарвалася апошняя крыніца даходаў. Грошай цяпер не атрымліваю ніадкуль – усё трымаецца ў сям’і на жонцы. Добра, што ёй дырэктар трапіла людскі. Каб жонка мела лішнюю капейку, дырэктар Смольская ўсе прыдзіркі вышэйшых чыноўнікаў ад яе адмятала і выдзеліла жонцы аж дзве з паловай стаўкі – 39 гадзін на тыдзень. Настаўнікі ведаюць, што гэта за нагрузка.

Бюро вёў Мікуловіч. На станоўчы вынік у гэтай інстанцыі надзеі было мала, але ў запасе я меў яшчэ Бюро ЦК КПБ. На пасяджэнні Мікуловічу, Малочку ды Ульяновічу я збіраўся выказаць усё, што пра іх думаю. Даў сабе слова: я ж ім урэжу, яны мяне запомняць! Напэўна, прысутнічаць будуць многія карэспандэнты і так, старонняя публіка. Усе яны пабачаць, чаго я варты, і на гэтым скончацца ўсе мае мітрэнгі! Ды пілюлі, заразы, як на тое, менавіта на гэты раз зрабілі сваю чорную справу.

Калі старшыня парткамісіі Хамянюк размалёўваў усе мае злачынствы, у якія наўрад ці сам верыў, я слухаў яго надзіва абыякава, бытта гаварылі зусім-зусім пра іншага чалавека і мяне гэта не датычыла.

І вось далі мне слова. Узняўся я з крэсла ды раптам адчуў, што нібы знаходжуся ў якімсьці тумане. Мяне абсалютна нічога не цікавіць. Было ўсё роўна, што пра мяне гавораць і хто што пра мяне думае. Не хацелася ні абараняцца, ні наступаць, ні рэзаць «праўду матку», воля мая цалкам растварылася некуды без следу, а я страціў адчуванне, дзе знаходжуся.

Пастаяў я, пастаяў перад народам, выстаўлены, бы на расстрэл, у тым самым круглым зале абкама партыі, дзе дзвесце гадоў таму кароль з вяльможамі праводзіў пасяджэнні, ды сеў, не зусім нават упэўнены, што ўсё адбываецца не ў сне.

Прачнуўся я ад таго дурману назаўтра, ды было позна. А тут і на Васіля звалілася бяда ды выбіла з-пад мяне апошнюю апору.

Ужо выслалі за граніцу Салжаніцына. У газетах ішлі калектыўныя пісьмы ў падтрымку «своечасовага і правільнага» рашэння. Пад адным з іх быў і подпіс Быкава, што выклікала ў пэўных колах сенсацыю.

Васіль таго подлага пісьма не бачыў і ў вочы – сведчу перад судом вечнасці. Яго сфабрыкавалі якраз, калі Быкаў на доўгі час выехаў на Магілёўшчыну ў камандзіроўку з Генадзем Бураўкіным ды іншымі. Але ж цяпер мільёнам сваіх чытачоў Васіль гэта растлумачыць не мог, як і сказаць пра тое, што яго пратэст не надрукуе ў СССР ні адзін орган.

Яшчэ больш Васіля пакрыўдзіла салжаніцынская фраза з таго выпадку, сказаная па радыё «Свабода». Бытта Аляксандр Ісаевіч не ведаў, у якіх Васіль умовах, што ён можа зрабіць, а чаго – не. Тлумачэнне гэтаму было адно: сказана Салжаніцыным пад гарачую руку.

Адным словам, страшна было глядзець, да чаго давялі тады наш нацыянальны гонар розныя палітыканы, кар’ерысты і маніпулятары. Васіль і так не вылучаўся добрым здароўем, а тут раптам счарнеў, зрабіўся худы, хілы, а яго голас – нейкі танклявы. І, вядома, дапамогі мне хоць бы маральнай даць не мог. Давялося бяду сваю насіць у сэрцы самому.

Гэта было дно маіх няўдач.

Другая спроба абароны

Наступная мая апеляцыя трапіла да інструктара парткамісіі ЦК КПБ Івана Баранава.

Я ўжо зблізку бачыў парткамісіі гаркама, абкама і ведаў, якія яны подлыя. Ад трэцяй нічога добрага не спадзяваўся, таму што справа ўскладнялася для мяне яшчэ больш, бо Баранаў працаваў калісьці першым сакратаром Гарадзенскага гаркама партыі і шляхі нашыя ўжо перасякаліся.

У 1955 годзе я, старшыня мясцовага літаб’яднання, хадзіў да яго па дазвол, каб надрукаваць у абласной газеце артыкул пра Міхася Васілька з нагоды 50-годдзя паэта. Баранаў ужо аднекуль ведаў, пра што буду яго прасіць, і да размовы быў падрыхтаваны. Адразу мяне аблаяў за дапамогу мацёраму буржуазнаму нацыяналісту – Васільку, які ў часы акупацыі бытта бы «якшаўся» з Беларускім камітэтам у Беластоку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x