Аляксей Карпюк - Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі самыя значныя творы выдатнага беларускага пісьменніка Аляксея Карпюка (1920-1992), бясстрашнага змагара за праўду і справядлівасць.
Сорак першы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нас пазнаёмілі.

Тут і высветлілася: сябры для мяне падрыхтавалі ратунак. Думалі, думалі ды прыдумалі. Цяпер – справа за мной. Ратунак быў вельмі просты. Гэты ўрач (на вялікі жаль, прозвішча ў памяці не захавалася!) браўся выдаць даведку, дзе чорным на беламу будзе стаяць, што я псіхічна ненармальны. Не так, каб быў зусім вар’ятам, а – неўраўнаважаны і не адказваю за свае ўчынкі. Маўляў, тады адразу ад мяне адчэпяцца і па партыйнай лініі, і па судовай, і КДБ, бо, паводле нашай Канстытуцыі, на такіх людзей справы заводзіць ніхто не мае права. I паперкі такой няма чаго баяцца перад знаёмымі, бо ў ёй усё будзе напісана на латыні і зразумець зможа толькі спецыяліст.

Васіль пачаў угаворваць:

– Аляксей, згаджайся! ІІершы раз выключылі з партыі – ты адбіўся. Другі раз – даканалі! Цяпер чакай, рана ці позна – пасадзяць, сцэнар вядомы! Сядзеў у польскай турме, сядзеў у нямецкай, запякуць яшчэ і ў нашу. Яны ўсё могуць! Але навошта табе гэта пад старасць? А Іна, твая жонка, з дзецьмі што рабіць будзе? Аблажылі цябе, як таго ваўка, з усіх бакоў, і другога выйсця не маеш!

Куранёў дадаў:

– У Маскве так ратуюцца некаторыя – ходзяць з такімі білетамі ў кішэні, і ніхто пальцам іх не кранае! А там, мажліва, усё пераменіцца і паперку выкінеш. Альбо пакінеш яе ў сваім архіве, каб калісьці хваліцца перад унукамі!

Жонка яго, Галя, адразу пачала загінаць пальцы, пералічваючы прозвішчы маскоўскіх літаратараў, якім ужо гэтак дапамаглі. На яе думку, мець загадзя такую даведку куды лепш, чым чакаць, каб яны самі за паводзіны пасадзілі ў псіхіятрычку, як генерала Пятра Грыгарэнку, вучонага Жарэза Мядзведзева.

– Во, чуў, што Грыша са сваёй Галяй кажуць! – падсумаваў Быкаў.

Вядома, прапанова сяброў ішла ад спагады ды чыстага сэрца. Але я ведаў адразу: на такое ніколі не згаджуся. Складаная натура чалавек. Здавалася б, вазьмі такую даведку, вяртайся дамоў ды рабі кпіны са сваіх ворагаў: і з таго самага Ульяновіча, і з Фаміна, і з Магільніцкага, і іншых. Але ж з усіх прыкрасцей найбольш я не люблю адчуваць сябе абсмяяным. Горш за смерць гэтага баюся! Што, потым хадзі з кляймом дыпламаванага прыдурка ў кішэні? А як глядзець у вочы дзецям, жонцы, сваякам, знаёмым?!

Толькі катэгарычнага адказу сябрам покуль што не даваў. Не дабіўшыся адразу ад мяне згоды, сябры для вырашэння сакраментальнага пытання далі мне тэрмін – суткі. Прымусілі запісаць тэлефон галоўнага ўрача ды завялі свецкую гамонку.

Апавяданне ўрача

Высокі, хударлявы мужчына ў росквіце сіл, якім быў медык, з-за часопіснага століка паведаў, колькі зараз у псіхіятрычках сядзіць людзей па палітычнай прычыне альбо з-за таго, што не паладзілі з начальствам. Гэта, як і ўпершыню пачутая з Галіных вуснаў вестка пра генерала Грыгарэнку і вучонага Мядзведзева, мяне вельмі ўразіла. Сёе-тое даходзіла да мяне з перадач радыё «Свабода», але ж, вядома, не верыў ніводнаму замежнаму слову – аж такі быў шчыры патрыёт. Вось табе і маеш!

Далей даўганосы расказваў:

– Ведаеце, у адной з маіх палат сядзіць кат. Самы сапраўдны. Сімулянт, вядома, але я трымаю яго з-за цікавасці, хачу ў яго пра ўсё выпытаць, а ён на гэта паддаецца. Васіль Уладзіміравіч, ці не зацікавіцеся і вы ім? Хадзем заўтра, пакажу вам таго, хто пры Сталіне людзей расстрэльваў. Паўстане перад вамі жывы! Скажу вам, персанаж варты Чэхава альбо і Дастаеўскага.

Усе насцярожыліся. Натапырыў вушы і я.

Галоўны ўрач адставіў пусты кубачак з-пад кавы, працягнуў:

– Я дапытаў яго падрабязна. Як я сказаў, апавядае ахвотна пра ўсе свае справы. Шылаў яго прозвішча, а завуць Мікалаем. Перад вайной скончыў педвучылішча. Там здаў нарматыў на «Варашылаўскага стралка». Паступіў на працу ў вясковую школу. Працаваў ад душы, і, мажліва, з яго атрымаўся б яшчэ адзін пасрэдны педагог, ды на сваю галаву арганізаваў добры стралковы гурток. Вучні яго так выдатна стралялі, што ўсе як адзін здалі нарматыў, атрымалі таксама значкі імя легендарнага наркама – нікеліраваныя, з бліскучай чырвонай эмаллю. А ўвесну 1937 года за гэта цэлым класам трапілі ў Маскву на спаборніцтвы. І што вы думаеце? Занялі там прызавое месца. Школьнікаў адпусцілі дамоў, а настаўніка затрымалі. Да яго звярнуўся прадстаўнік НКУС, у чыім ведамстве тады былі стралкі:

– Малайчына, метка стралялі твае гаўрыкі, але найлепш, вядома, ты!

– Бо я «Варашылаўскі стралок» ужо тры гады, –пачырванеў Мікалай.

– Выда-атна! Ну, а калі б прыйшлося табе гэтак страляць у ворагаў Радзімы, рука ўздрыгнула б?.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x