Аляксей Карпюк - Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі самыя значныя творы выдатнага беларускага пісьменніка Аляксея Карпюка (1920-1992), бясстрашнага змагара за праўду і справядлівасць.
Сорак першы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Што яны робяць?! – закіпеў у маёй душы бунт. – Напрыклад, у мяне гэтак усё заблытана, хіба ж за такі кароткі тэрмін можна разабрацца ў справе?!»

Але вось пераступіць запаветны парог дайшла чарга і да мяне. Нарэшце!

На бюро ЦК КПБ

Зрабіў я некалькі крокаў, і перада мной адкрыўся зеў велізарнага, як футбольнае поле, кабінета першага сакратара ЦК КПБ. З левага боку пад сцяной выцягнуліся адзін за адным чатыры ці пяць сталоў, а яшчэ два сталы ў процілеглым ад мяне канцы, у самым яго тарцы, стаялі ўпоперак, утвараючы з мэблі такім чынам літару «Т». Уздоўж тае перакладзіны, як апосталы на малюнку «Тайная вячэра», расселіся важна члены бюро ЦК, а пасярэдзіне – сам Машэраў. Мяне пасадзілі ад сябе надта далёка, у канцы ножкі «Т», пад мікрафон.

I пачалася мая справа.

Баранаў спачатку выклаў, як я ўтаіў ад партыі колькасць бацькавых кароў – упісаў у аўтабіяграфію на адну рагулю менш. Утаіў аднаго каня, а зямлі – аж на трынаццаць гектараў! Як падрабіў даведкі для асабістай справы. I што з партыі ўжо выключаўся неаднойчы.

У самым разгары баранаўскага даклада нейкі нецярплівы вайсковец з ліку «апосталаў» паспрабаваў дапамагчы Івану Аляксеевічу:

– Ён яшчэ і ў нямецкім лагеры сядзеў!

– Ён з лагера нават уцё-ок!..

Са словаў другога падказчыка выходзіла, што знаходжанне ў нямецкім лагеры і асабліва ўцёкі з яго – немаведама якая загана.

Бліжэйшы да мяне з членаў бюро сядзеў сакратар ЦК КПБ па сельскай гаспадарцы I.Міцкевіч – той, якога я некалі папракаў за чужы ордэн, які ўсяго праз 10 гадоў у Маскве ў Вялікім тэатры оперы і балета папросіць у мяне прабачэння. Цяпер ён не вытрываў, падаў рэпліку таксама:

– Мы з ім разбіраліся не раз, калі яшчэ працаваў я ў Гародні. Чатыры з палавінай гадзіны аднойчы гутарыў з ім, а пераканаць так і не змог. Закаранелы! Што ж, бацька яго – мацёры кулак, а сам ён – сын кулака! Праўда, у яго цешча залаты чалавек – Фаіна Абрамаўна Цыгельніцкая. Старая рэвалюцыянерка і сяброўка па падпольнай барацьбе Прытыцкага. Сам жа ён адкрыты вораг і антысаветчык!

Гэтага яму здалося мала. Міцкевіч падумаў, што б дабавіць яшчэ, і кінуў:

– А сябруе, ведаеце, з кім?

Тут абвёў вачыма сяброў і вытрымаў паўзу, каб прысутных уразіць яшчэ больш:

– З Алесем Адамовічам!

Ну, заахвочаны такімі рэплікамі, Баранаў пасыпаў зноў факты. Маўляў, невядома, дзе я правёў у вайну цэлы год – няма даведак. Як гэта я з лагера ўцёк, калі адтуль не мог уцячы ніхто! Яго бацька перад вайной кулацкім падаткам абкладаўся, і таму можна зразумець, чаму ў сына такія паводзіны. Адным словам, паводзіны яго – акурат шкоднага ворага і антысаветчыка!

А далей дакладчык пачаў паўтарацца ды нешта блытаць. Машэраў свайго інструктара слухаў, слухаў, нарэшце нецярпліва абарваў:

– Ты, Баранаў, нам тут пачаў нейкія байкі заліваць! Гэтак і на мяне можаш накалупаць матэрыялу!

Збіты з панталыку, дакладчык замоўк, на яго твары з’явілася дурнаватая ўсмешка.

Машэраў нядобра на яго паўзіраўся, працягнуў:

– Адназначна можаш! Якую табе даведку трэба на ўцёкі з лагера? Хто табе яе выдасць? Немец? А дзе ты фрыца таго, што правароніў на пасту таварыша Карпюка, цяпер возьмеш?

За сталом некалькі галасоў хіхікнула.

Машэраў далей гаварыў:

– Што ён уцёк з лагера? За гэта малайчына! А ўцёкшы, не куды-небудзь пабег, не да мамкі на печку, толькі – у партызаны, каб з немцамі ваяваць!

Тут раптам той самы нецярплівы вайсковец ужо зусім у іншай танальнасці Машэраву падказаў:

– А ён яшчэ на фронце нават паранены! I два разы паранены, адзін – вельмі цяжка!

Машэраў на падказку падхаліма нават вухам не павёў:

– З гэтага боку таварыш Карпюк – чалавек чысты. А кулацкі сын? На Беласточчыне польскія таварышы вазілі мяне на яго хутар, і я бачыў, якія гэта кулакі: лапцем шчы хлябалі. Таксама і бацька яго быў у партызанах, нават і маці. Карпюкі ваявалі, больш бы ў нас было такіх патрыётаў у вайну! Мы не за гэта Аляксея Нічыпаравіча цяпер разбіраем.

Я сваім вушам не верыў. Бо ўсяго спадзяваўся, але каб аж так павярнуліся мае справы?!

Тым часам Машэраў, устаючы з-за стала, – высачэзны, даўгі, – спакойна і ўпэўнена гаварыў далей:

– Мы разбіраем яго справу за выступленні на з’ездах і пленумах СП БССР. Вы, таварыш Карпюк, калі і бачылі што-небудзь заганнае, то, як сапраўдны камуніст, павінны былі ў першую чаргу сюды прыйсці ды выкладваць, што маеце, а вы як рабілі? Вылезеце на трыбуну ды галосіце на ўсю рэспубліку. Я, бывала, прывязу з Масквы гасцей у Саюз пісьменнікаў Беларусі, а яны з Быкавым, Адамовічам павылазяць на трыбуну ды на гасцей валяць, а мне – хоць скрозь зямлю праваліся! Вось за што мы вас цяпер разбіраем. Думаю, варта тут паслухаць камуніста Карпюка, чаму ён так сябе паводзіць. Няхай нам тут скажа, што ён аб гэтым думае. Пярэчанняў няма? Не чуваць. Тады – слухаем!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x