Аляксей Карпюк - Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі самыя значныя творы выдатнага беларускага пісьменніка Аляксея Карпюка (1920-1992), бясстрашнага змагара за праўду і справядлівасць.
Сорак першы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Быкава і яму падобных па-ранейшаму штодзённа малацілі ды ганьбілі менскія і маскоўскія газеты. Па бібліятэках знялі некаторыя яго творы, а з вайсковых – усе да аднаго.

Паводле разумення нашых партыйных бюракратаў, Быкаў не мог ад сябе так пісаць – ён бытта бы рабіў гэта пад уплывам шкоднай кампаніі. У Гародні пачалася бязлітасная расправа з яго сябрамі.

Першага пакаралі, пазбавіўшы звання дацэнта, Барыса Клейна. Аўтара папулярных кніжак, лектара таварыства «Веды» звольнілі з працы ў медінстытуце і адправілі юрысконсультам на базу гародніны.

З-за дрымучай сваёй абмежаванасці мясцовыя кіраўнікі палічылі Клейна ідэйным натхняльнікам ды галоўным вінавайцам таго, што Быкаў у творах такі рэзкі. Клейну прышылі антысаветызм. Падлавілі на фразах тыпу «кансерватыўныя і няздольныя ўжо да нічога крамлёўскія кіраўнікі», «мацёрыя сталіністы», якімі ён карыстаўся на лекцыях перад студэнтамі, таму яшчэ і выключылі з партыі. Член бюро гаркама Генадзь А., зняважліва празваны ў горадзе мянушкай «Генка», адбіраючы білет, заглянуў туды, дзе адзначаюць суму партыйных унёскаў, і са зларадным здавальненнем абвесціў Клейну:

– Го-о, і яму ўсё яшчэ было кепска! Ну, цяпер ты, голубе, атрымліваць столькі не будзеш, мы ж ужо аб гэтым паклапоцімся, будзь пэўны!

А са мной падзеі разгортваліся гэтак.

Спачатку паклікаў мяне сакратар абкама партыі па прапагандзе Аляксандр Ульяновіч ды паставіў пытанне рубам: я, камуніст, думаю крытыкаваць «распоясавшегося» Быкава за ачарненне савецкай рэчаіснасці ці не думаю? Абавязак гэта сакратара аддзялення СП БССР – у першую чаргу, ці ён за так грошы дзяржаўныя атрымлівае?

Пачаў я даводзіць, што Васіль ачарняць нікога і не думае. Ён сваіх герояў выводзіць аголенымі жыламі і не патрабуе аніякіх падказчыкаў. Што ў быкаўскіх аповесцях не антысаветызм, а суворая праўда жыцця ў спалучэнні з любоўю да чалавека ды болем за Радзіму. Што Быкаў сам, хоць і беспартыйны, піша з чысцейшых партыйных пазіцый. Што за ім будучыня, таму аўтара такога не крытыкавадь трэба, а вылучаць на Дзяржаўную прэмію ды яшчэ яму лепшую кватэру даць!

Сакратар абкама доўга да мяне прыглядаўся і аб нечым так глыбакадумна сам з сабой разважаў, бытта ўвесь да краёў быў нашпігаваны не абы-якімі весткамі. Нарэшце сказаў:

– Яшчэ і прэмію яму, ха! А за што? Бо піша? Пішам мы ўсе – у тым ліку і я! А наконт партыйнасці мы разбіраемся, напэўна, лепш! I з кватэрай у яго – нічога страшнага! У камуналцы жыве? Ну і што? Многія жывуць так!..

Яшчэ хвіліну падумаў:

– Значыць, удзельнічаць у перавыхаванні Быкава адмаўляецеся. Што ж, цяпер наракайце на сябе. I з вамі зробім тое самае, што з Клейнам. Аддзелім вас ад яго! Адлучым ад яго вас абодвух, пазбавім вашага ўплыву – адумаецца і ён!

I праўда, неўзабаве навіна: КДБ вядзе допыт знаёмых, капаецца ў маёй біяграфіі.

Зноў пачалі прыдзірацца да жонкі на рабоце, а дачку папракаць на нарадах за ўдзел у ідэйна шкодным клубе, хоць яна дарогу ведала толькі са школы – дамоў.

Папярэдзілі Максіма Танка, каб запатрабаваў ад мяне заяву аб звальненні з пасады сакратара аддзялення СП у Гародні. Апрача «Нового мира», усе рэдакцыівярнулімне рукапісы.

Паперы ў Маскве няхай паляжаць, а заявы такой ад мяне не дачакаецеся – дудкі! Вытрывае і жонка, а перад дачкою яшчэ ўсё жыццё наперадзе!

Адным словам, я яшчэ думаў, як бывала ў жыцці не адзін раз, – пранясе. Наконт сваёй пасады быў пэўны. Маё ж аддзяленне – лепшае ў рэспубліцы, кіраўніцтва не нахваліцца. А пэўнасць мая была пустой.

У пастцы

Нечакана склікалі сакратарыят СП БССР, і той, бытта бы за развал работы, мяне з пасады звольніў. Усе шэсць сакратароў, за выключэннем сёмага – Янкі Брыля, якія дагэтуль увесь час ставіліся да мяне так прыязна, раптам напалі гэтак люта, бытта я ў іх адняў жонак, забраў апошні кавалак хлеба, падпаліў хату ці пакалечыў унукаў.

А падзеі яшчэ толькі набіралі разгон.

Аднаго дня нейкі камандзірскі бас надтрэснутым голасам па тэлефоне загадаў:

– Карпюк? Ты мне как раз нужен! Слушай! Спрячь самиздат! Спрячь немедленно и надежно! Вынеси из дому к чёртовай матери, сейчас же!

І кінуў трубку.

А гэта яшчэ што такое?! Правакатар за дурня мяне прымае? А мажліва, добразычлівец?

Невядома, хто гэта быў, а спытацца не меў у каго. Але ледзь дачакаўся вечара. Як крыху прыцямнела, я хутчэй тоўстыя папкі з рукапісамі Гінзбурга, Бека, Салжаніцына, лісты з выступамі Сахарава, Некрыча запакаваў у мяшок, вывалак з дому і ўтапіў у Гараднічанцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x