Аляксей Карпюк - Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі самыя значныя творы выдатнага беларускага пісьменніка Аляксея Карпюка (1920-1992), бясстрашнага змагара за праўду і справядлівасць.
Сорак першы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Наднёманскі Астап Бэндэр

Але найбольш у вобласці травіў інтэлігентаў Ульяновіч. У кабінеце, сцены якога памяталі названага ўжо аднойчы караля Панятоўскага (кожны трэці сейм Польшчы і Літвы на чале з каралём адбываўся ў Гародні), які яшчэ дзвесце гадоў таму назад выпусціў для творчай інтэлігенцыі спецыяльны медаль «Saрere Aude» (таму, хто адважыўся быць мудрым!), Ульяновіч фабрыкаваў ды фабрыкаваў супроць нас абвінавачанні адно страшней за другое. Прыпісваў падрыўную антысавецкую работу, якую мы бытта бы праводзім па прамым указанні ЦРУ ды іншых замежных выведак.

Да ўсяго, Ульяновіч быў ярка выяўлены графаман. Злоўлены на злоўжыванні публікацыяй сваіх вершаў у абласной газеце пад псеўданімам Яновіч, ён да знямогі пачаў мучыць сваіх наведвальнікаў, прымушаючы людзей слухаць прымітыўную бязглуздзіцу.

Злоўжываючы службовым становішчам і адчуваючы сябе абсалютна беспакарана, Ульяновіч апускаўся нават да подласці.

Кіраўнік літаратурнага клуба ў Беластоку мне, сакратару аддзялення СП БССР, аднойчы паскардзіўся. Колькі ён з польскімі сябрамі, прыбыўшы ў Гародню па пагранічным абмене, ні спрабаваў дамагчыся сустрэчы з Данутай Бічэль-Загнетавай і Васілём Быкавым, мэты ані разу не дасягнуў. Заўсёды госць вымушаны быў цэлымі гадзінамі выслухоўваць у кабінеце сакратара абкама па прапагандзе яго ўласнае рыфмаплёцтва. Тады модна нас было крытыкаваць. Мяне, напрыклад, кляймілі на ўсіх абласных, раённых сходах і нават у кожнай партыйнай арганізацыі за выданне «Маёй Джамалунгмы», за выступы на з’ездах іпленумах СП БССР. Крытыкавалінават за альбом «Гродна», у якім я – страх сказаць! – дадумаўся сказаць, што ў нашай вобласці пяць гарадоў (Гародня, Наваградак, Ваўкавыск, Слонім, Ліда) старэйшых за Маскву, што ўмудрыўся аж на 93 здымках з 300 паказаць у абласным цэнтры цэрквы і касцёлы, а не новабудоўлі (хацеў бы я бачыць фатографа, які, робячы ў Гародні здымкі, не зачапіў бы кадрам і культавага будынка!). А ўжо Быкава не абмінала з крытыкай ні адна газета – ні маскоўская, ні менская – і кожны дзень. Ульяновіч жа з-за нас на пленумах, сходах і нарадах аж са скуры вылазіў. Вось словы гэтага без пяці мінут кандыдата філалагічных навук, выказаныя ім у канцы шасцідзесятых гадоў на сходзе абласнога партактыву перад аўдыторыяй у 800 чалавек. “Пытаецеся, што робіць цяпер Карпюк? У містыку ўпаў. Абклаўся бібліямі, царкоўнымі фаліянтамі і сачыняе нешта рэлігійнае (я ў той час працаваў над раманам-быллю «Вершалінскі рай», які да сённяшняга дня вытрымаў ужо шэсць публікацый!). А Быкаў? Той па-ранейшаму пра вайну піша. Вядома, трэба камусьці і пра вайну пісаць, але як? Вось у «Альпійскай баладзе» савецкага афіцэра ён здае да немцаў у палон. Ну, што зробіш, часамі здаралася – у палон траплялі асобныя нашы афіцэры, бо гэта была вайна. Але ж як камандзір Чырвонай Арміі там сябе паводзіць? Мо ён падполле там арганізоўвае? Дзе там! Афіцэр разводзіць шашні з пекнай італьяначкай, а потым усё думае і думае пра яе. I гэта – наш, савецкі, афіцэр! Усё з-за яе сохне і сохне – вось такога вывеў нашага камандзіра!»

Смешна цяпер цытаваць выказванні прымітыўнага дылетанта аб адным з лепшых твораў беларускай прозы. Але нашпігаваная рознымі глупствамі, запраграмаваная падобнымі лектарамі, наіўная правінцыйная аўдыторыя нашага Дома палітасветы толькі ахнула ад абурэння зладзюгам-аўтарам. I столькі ў ёй было лютай злосці! Нават страх браў, калі падумаеш, што гэты натоўп можа з табой учыніць, калі падкруціць яшчэ крыху!

Неўзабаве Васілю пабілі вокны. Да маёй жонкі сталі прыдзірацца на рабоце. Старэйшую дачку абвінавацілі, бытта яна наведвае нейкі непрыстойны клуб...

Гэта быў толькі пачатак.

Раздзел другі

Расправа і яе вынікі

Быў канец шасцідзесятых. У асяроддзі літаратараў сталіністы бралі верх і паступова выгрызалі ўсё перадавое, што ўзрадзілі ХХ, XXII з’езды партыі.

Наспявалі падзеі ў Чэхаславакіі. Я з сябрамі не таіў сваіх сімпатый да «Пражскай вясны», і начальства не ведала, як яму быць. Каб нейтралізаваць хоць мяне, нечакана прыслалі позву і, як афіцэра запасу (тады яшчэ я ім быў!), узялі да войска бытта бы на перападрыхтоўку.

22 жніўня 1968 года нашу дывізію раптоўна за ноч абмундзіравалі ва ўсё новае ды накіравалі ў Прагу для абароны чэхаславацкага народа ад «происков империалистов». Дывізія па дарозе Гародня – Беласток зрабіла ўжо 15 кіламетраў і даходзіла да польскай граніцы. Каля Брузгоў нечакана мяне выклікалі з даўзёрнай калоны. Падпалкоўнік з палітчасці Георгі Глонці прывёз са штаба новы загад: у Чэхаславакію ні ў якім выпадку мяне не пускаць, з арміі зараз жа звольніць. Мой добры знаёмы Георгій Уладзіміравіч пры гэтым шапнуў, што ён падслухаў размову начальства, якое вырашыла, што на «гражданцы» шкоды цяпер я зраблю менш.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x