Аляксей Карпюк - Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі самыя значныя творы выдатнага беларускага пісьменніка Аляксея Карпюка (1920-1992), бясстрашнага змагара за праўду і справядлівасць.
Сорак першы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Вешчыя словы Правадыра!

Тут ён тыцнуў пальцам у абмярцвелага рэктара:

– I ў вас дакладна гэтак атрымалася, як вучыць таварыш Сталін! А чаму? Бо пільнасці ў вас няма! Растапырыліся тут, панімаеш, самі і людзям дазволілі растапырыцца!.. Нічога, неўзабаве давядзём вас да кандыцыі, я за гэта вазьмуся! Развялі тут буржуазную гніль, панімаеш, на кожным кроку! А калі яна агентка ЦРУ і спецыяльна падасланая да нас? Таварыш Сталін нас вучыць, калі буржуі адны да адных тысячамі шпіёнаў засылаюць, то ў СССР пруць іх сотні тысяч, напэўна! Вось перад вамі адзін такі тып! Ах, прыемная кабета, ах, ах, інтэлігентка! Гэта – гнілая інтэлігенцыя!

Грозна абвёўшы ўсіх вачыма, Чыркоў дадаў:

– Шчэ трэба разабрацца, ці яна адна? Шчэ трэба прыгледзецца да яе абаронцаў! Напэўна, тут гняздо ў іх! А што? Час, каб звіць яго, мелі, варункі адпаведныя!

Сабраныя зніякавелі.

На наступны дзень сумленную Квяткоўскую, а заадно і выкладчыцу тэорыі англійскай мовы Марыю Мінц – таксама выдатнага спецыяліста – паперлі з трэскам з работы, абедзвюм катэгарычна загадалі – знікнуць з прыгранічнага горада на працягу 24 гадзін.

Трафарэты ў кабінеце англійскай мовы пазрывалі ды панішчылі.

Зрэшты, такое вар’яцтва ішло тады не толькі ад прымітыўнага маёра НКУС, які толькі што зняў пагоны.

Класічны сталініст

Аднойчы мяне, старшыню прафкама, партбюро вырашыла паслухаць па пытанні дасягненняў у спорце. Мэкаў я і бэкаў, бо абсалютна не было чым хваліцца. Частка нашых хлопцаў і дзяўчат былі калекамі вайны. Галоўнае – усе амаль галодныя, ніякі спорт ім у галаву не лез. Але гэтага ніхто не хацеў браць пад увагу.

Асабліва Чыркоў прыдзіраўся. Маўляў, Карпюк паказаў усю сваю класавую абмежаванасць і блізарукасць, не разумеючы стратэгічнага значэння спорту. Маўляў, у ім, у спорце, як вучыць Клім Яфрэмавіч Варашылаў, закладзена абароназдольнасць маладога пакалення і будучыні краіны. Няма чаго есці? Няма! Але ж ці гэта прычына? Хлусня! I галодныя камсамольцы пабудавалі горад на Амуры, калі спатрэбіўся ён для партыі! А ў грамадзянскую вайну? Камсамольцы Паўкі Карчагіна лютай зімой былі разутыя і раздзетыя (не толькі галодныя!) ды яшчэ і сярод бандытаў, а справу сваю як рабілі? Кожнаму піянеру нават, панімаеш, пра гэта цяпер вядома!

Калі бюро скончылася, выйшаў я ў калідор, а сэрца поўнілася горыччу і крыўдай.

Халера на яго, чаго яны так? Усе ж ведаюць, я стараюся – як толькі магу! Нават сам удзельнічаю ў гуртку бокса, валейбола, шахмат! Бегаю на дыстанцыі ды скачу цераз планку, хоць маю дакумент інваліда ВАв ІІ-й групы (тады яшчэ насіў асколкі ў лёгкім). Трымаю гарадское першынство па стральбе, часамі выбіваю яго і па вобласці, хоць стралянне абрыдла ў вайну!..

I тут да мяне падышоў надта паважаны мной дагэтуль выкладчык марксізму-ленінізму, стары камуніст, член бюро, а, як сам любіў хваліцца, яшчэ і блізкі сябра Марыса Тарэза – Майсей Перэльмутар.

– Перажываеш, малады чалавек?

– А ну яго пад халеру!

– Не трэба так браць да сэрца!

– А як?! – акрысіўся я на старога.

– Ну, ну! Сам ведаеш, наш інстытут на рэспубліканскіх спаборніцтвах заняў ледзь не апошняе месца, ці ж можа з такой ганьбай мірыцца парткам, прафкам, рэктарат, сам падумай?!

Я выбухнуў ледзь не з плачам:

– Што вы гаворыце, Майсей Цалевіч?! У нас жа зусім іншыя, чым у іх, умовы! Пры прыёме там выбіраюць сабе лепшых абітурыентаў Беларусі, бо сталіца, а ў правінцыю да нас трапляюць, хто не здасць экзаменаў у іх, – гэта ж не сакрэт! Вось і вынік, а вы такое мне гаворыце!

– А ты не гарачыся!

– Бо ўсе не хочуць бачыць прычыны!

– Добра, супакойся, усё мы бачым!

– Ага, бачыце! То навошта пілуеце?

– Хочаш, каб па галоўцы гладзілі, так?

– …

– Слухай, я табе падкажу, як іх абагнаць!

– А вы ве-едаеце?! – зарадзілася ўва мне надзея.

– Я многа чаго ведаю, чаго не ведаеш ты. Мы, старыя камуністы, ведаем усё, чаго вам і не снілася нават, хоць вы нас і на грош не цэніце! Але мы ўсё ведаем! I табе можам сказаць. Толькі ўважліва слухай.

Я паўзіраўся на выкладчыка, як на мага:

– Майсей Цалевіч, не магу больш цярпець – кажыце!

– То слухай.

Стары даў мне мажлівасць супакоіцца.

– А ты таварыша Сталіна чытаў?

– Не разумею вас...

– Ён яшчэ і не разумее! Пытаю: добра чытаў творы таварыша Сталіна?

– Па спо-орту? – надта здзівіўся я, прыпамінаючы, дзе і што сказана аб гэтым у кніжках Правадыра народаў і Карыфея ўсіх навук і ў якім відзе спорту праславіўся ЁН сам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x