Аляксей Карпюк - Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі самыя значныя творы выдатнага беларускага пісьменніка Аляксея Карпюка (1920-1992), бясстрашнага змагара за праўду і справядлівасць.
Сорак першы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Хайль Гітлер, ха-ха!

Трэба, мабыць, улезці ў маю скуру і маімі вачыма бачыць усё, што гітлераўцы вычаўплялі з яўрэямі, а затым паўзірацца на апушчаных, вартых жалю немчыкаў, што панура і знебарачана валакліся па бруку старажытнага беларускага горада, каб зразумець, чаму я так сказаў.

Лёва на мяне радасна бліснуў чорнымі вачыма і ва ўсмешцы паказаў свае белыя зубы, сказаўшы таксама нешта адпаведнае. Яшчэ абодва мы бесклопатна парагаталі, але і ўвагі не звярнулі на тое, што нас слухае член студэнцкага прафкама – Зіна П. Праз пару гадзін мяне выклікалі ў НКУС.

На допыце я адразу ўбачыў: маіх тлумачэнняў ніхто тут не зразумее. З тлумачэннямі нават не сунься, а гумар у гэтай установе не ў пашане. Што рабіць, дзе выйсце?

I я дакладна гэтак, як рабіў калісьці ў Польшчы перад дэфензівай, пры арышце гітлераўцамі, прымяніў мужыцкую хітрасць.

– Я-а мог такое сказаць?! – здзівіўся. – Хто-о, я-а?! Тут яшчэ пастукаў сябе кулаком на скроні і драматычна агаліў на спіне свае шрамы і дадаў: – Хайль – па-нямецку – слава. Пасля гэтага, што мне фрыцы зрабілі, яшчэ стану Гітлера славіць? Вы што?!

Энкэўсавец сумеўся. Я наступаў:

– А хто гэта вам сказаў? Хто вам такое мог наплесці? Ад каго вы такое пачулі?

– Маем спосаб, каб ведаць. Мы ўсё ведаем, ты не думай, што не сочым.

– Гэта – не адказ! Не-е, вядзіце мне яго сюды!

– …

– Сюды давайце, няхай у вочы мне тут скажа! Не выйду з пакоя, пакуль не прывядзеце яго!

– …

– Усялякіх брахуноў слухаеце! Што, у вас іншай работы няма, як такой граззю займацца?!

Мяне адразу адпусцілі. Але страху наеўся. Бо ўсім нутром на момант выразна адчуў, як мой лёс вісіць на тоненькайтанюсенькай нітачцы.

Якраз узяліся за наш інстытут.

Мафія НКУСаўцаў

На кафедры марксізму-ленінізму з’явіўся нечакана лейтэнант Чыркоў. Не памятаю, каб хоць хто раз упамянуў яго імя ці па бацьку, – па прозвішчы чалавека памятаю, як і па яго ўчынках.

Чыркоў за нешта праштрафіўся ў НКУС і да нас трапіў невыпадкова. Хтосьці вырашыў, што ў педінстытуце зарадзіліся нездаровыя імкненні, і паслаў яго да нас на ўмацаванне ідэалагічных кадраў. Жах, які гэта быў чалавек. Абмежаваны. Нахабны. Неахайны ў вопратцы, са стаптанымі абцасамі, у ніколі не чышчаных афіцэрскіх ботах і ў такім жа галіфэ неакрэсленага колеру. Затое самаўпэўнены і настырны.

Ён адразу пачаў цкаваць выкладчыкаў.

Англійскую фанетыку нам выкладала вельмі адукаваная (скончыла ўніверсітэты ў Львове і ў Шанхаі) асоба – Фаіна Квяткоўская. Высокая, танклявая і энергічная. Была яна бяздзетнай і ўсе сілы, як і амаль усю зарплату, аддавала на нас, студэнтаў. Арганізавала на факультэце нават студэнцкі джаз. Каб дамагчыся належнага поспеху пры вывучэнні прадмета, яна ў сваім кабінеце мовы вывесіла на бачным месцы заклік: «Тут гавораць толькі па-англійску!»

У заходнебеларускай мове надта многа германізмаў. Яна імі аж перасыпана. Напрыклад, наш сусед да бацькі мог звярнуцца з такімі словамі:

– Нічыпар, дай свайго гэбліка. Еду на кірмаш, а дрыль скапуціўся, трэ новы змайстраваць. I цуглі конь дыхт пагрыз, трэ новыя. А Сашка, гіцаль, на ганку шыбу пабіў, трэ ў шклярні яе рыхтык алмазам падшыхаваць. Грошай не маю. Што ў борг вазьму, што на гатоўку, дый фасовачку масла баба нашыхавала на праданне...

Англійская мова, як вядома, належыць да групы моў германскіх. Таму вучыць нямецкую ці англійскую нам значна лягчэй, чым жыхарам, напрыклад, з-пад Казані ці Вяткі. Пры добрых выкладчыках неўзабаве з’явіліся адпаведныя веды і ў нашых студэнтаў. Дый я сам з радасцю выявіў, што ў мяне вымаўленне робіцца бы ў якога лорда. Па-англійску мог неўзабаве бегла выказваць свае думкі на розныя тэмы. Толькі ўлада ў гэтым чамусьці ўгледзела сабе небяспеку.

Убачыў новаўвядзенні «англічанкі» Чыркоў і на першым партсходзе абрынуўся на рэктарат:

– Безадказныя разгільдзяі, куды вы глядзіце? Бачыце, гутарыць па-руску ёй ужо не падабаецца, а па-замежнаму ёй захацелася! І чужы нам па духу джаз завяла! А чаго было чакаць ад недарэзанай эмігранткі? Што сказаў вялікі Сталін аб гэтым выпадку? «Некаторыя разумнікі шукаюць класавага ворага абавязкова з агіднай фізіяноміяй, з вялікімі зубамі, з тоўстай шыяй ды з абрэзам пад палой. Той час даўно мінуў! Цяпер шукайце класавага ворага і замежнага дыверсанта каля сябе! Ён – побач! Ён сціплы і адукаваны, але нам якраз найбольш і шкодны!»

У зашмальцаваным да агіды вайсковым кіцелі са слядамі, дзе былі пагоны, у выцертым галіфэ і ў ніколі не чышчаных ботах з высокімі халявамі ды са скрыўленымі заднікамі, Чыркоў шалёна абвёў сабраных вачыма:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x