Сабраў паперы і непарушна вярнуўся на сваё цэнтральнае месца ў прэзідыуме. Там, а таксама і ў залі заляскалі. Але не ўсе. У апазіцыю пайшлі саюзнікі — пасланцы іншых палітычных суполак, гарадскога самакіравання і земства.
Аўторак сеў, а Васілевіч-старшынствуючы падняўся і ўсхвалявана прамовіў:
— Давайце перакінемся словам-другім. Хто хоча пачаць спрэчкі.
— Дазвольце мне,— падняў руку ў прэзідыуме Лашкевіч, які сядзеў пасярод братоў Ланкійскіх.
— Калі ласка,— сказаў Васілевіч.
Лашкевіч — здаецца, яшчэ болей худы, чым летась, бела-сіні, у тоўстых акулярах, праз якія, здаецца, усё роўна мала бачыў, з нядаўна адпушчанымі вусамі і барадою, палыселы — рухава падышоў да трыбуны і абапёрся на яе.
— Я, браты, хачу найперш звярнуцца да пасланцоў іншых нацыянальнасцей, да тых, хто на пачатку сесіі ўстройваў тут абструкцыю,— гучна сказаў ён.— Тое, што вы пачулі, можа, і збянтэжыла, а то і шакіравала вас. Як-ніяк беларусы дабіваюцца сваёй дзяржавы, хочуць абарваць карані з Расіяй! Што ж, ірваць з Расіяй, блізкай нам па ладу і духу вялікай краінай, нават нашай сястрой, нас змушае горкі наш лёс. Па-другое, будзьма рэалістамі: наша сястра ўсё ж была неміласэрная да нас. Яна спажыла блізкасць гісторыі, ладу, культуры і праз гэта губіла ўсё наша і прывівала нам усё сваё. На вялікі жаль, на нас уплывалі не толькі Пушкін ды Талстой, але з большай сілай, неміласэрнасцю ўплывалі найперш тупыя і жорсткія наезджыя чыноўнікі, якія рабілі сабе тут кар'еру, русіфікавалі, ганьбілі, тапталі, каб паставіць на нас крылі. Мы рана-позна мусім бараніць сябе. Па-трэцяе, мы, дабіўшыся волі, павінны не паўтарыць існуючай дагэтуль філасофіі пануючай нацыі — г. зн. ні ў якім разе не імкнуцца да свайго шавінізму, да прыгнечання нацыянальных меншасцей і свядомага знішчэння іх культуры. Мы павінны гарантаваць усім правы ў незалеяпіай і вольнай Беларусі. Адпаведна, нашым братам няма патрэбы баяцца нашага такога няпростага змушанага кроку, і асабіста я чакаю, што яны зразумеюць і падтрымаюць нас.
Зноў хтосьці запляскаў, а хтосьці не.
— Я прошу слова,— падняўся ў прэзідыуме Пайкес, расчырванелы, а то нават і распараны.
А калі дазволілі прамаўляць, размашыста падышоў да трыбуны, зноў уразіўшы ўсіх агромністым ростам.
— Друзья,— забасіў.— Да, в частности мы, меньшевики, недооценивали национальный вопрос, не поддерживали образования белорусской государственности. Сейчас жизнь, позиция большевистского центра принудили нас изменить нашу позицию. Мы согласны поддержать образование Белоруссии. Но, друзья белорусы, зачем таким нехорошим, мягко говоря, образом вы начинаете свое дело? Когда вам трудно, позовите на помощь русского Ивана!
— Дзе той ваш Іван цяпер?! — выгукнуў Лашкевіч.— А па-другое, у вашага Івана-чыноўніка завельмі моцныя абдымкі! Ад іх аж выскаквае дух!
У залі пачуліся воплескі.
Пайкес пачакаў, калі будзе цішыня, а пасля прыстрашыў:
— Без России вы пропадете! Это раз. А во-вторых, нам не понравилось то, что когда мы с вами вели переговоры, чтобы и нам вступить в Раду БНР, мы условились: мы вместе добиваемся автономии Белоруссии в составе Российской Федерации без большевиков. И вдруг — вы такой поворот! Отрыв вообще от России! Мы не можем присоединиться к такому вашему безумию и безответственному шагу.
— Мы протестуем против него! — выкрыкнуў з прэзідыума ІІІумскі, нервова мнучы сваю рыжую бараду.
Далей, як кажуць, пайшло-паехала: Еўзікаў — за незалежнасць і аддзяленне, пасланец ад велікаросаў Злобін — супраць, Заходка, Аўсянік, Шуляк, Пячэрскі і іншыя — за, Сядых, Гутман, Белкід, Абадзінскі — супраць.
Пасля, пад раніцу ўжо, слова папрасіў Ванштэйн.
Ён важна, нібы спакойна, выйшаў да трыбуны, абапёрся на яе.
— Сябры,— прамовіў.— Усе мы разумеем нашых калег-беларусаў, якія рашылі спажыць момант і дабіцца таго, пра што яны марылі стагоддзямі. Але дзве рэчы, як убачылі мы, вельмі засмуцілі нас. Першае: тое, што яны вынеслі на гэтую сесію, рашылі ў сваім асяроддзі, келейна. Другое: парушылі дамову з намі, чым паставілі нас у цяжкае становішча.
Дабіўшыся ўвагі (бо дасюль быў і тупат нагамі, і свіст, і розныя выкрыкі), саноўны Ванштэйн пачаў заваёўваць давер далей:
— Мы, даражэнькія браточкі-беларусы, разумеем вас. Мы нават верым: вы, пазнаўшы гора ды бяду, будзеце лаяльнымі да ўсіх нас, іншародцаў. Але адчуйце лепш: мы можам пражыць без рускай культуры, але мы не здолеем пражыць без расійскай эканомікі!
Читать дальше