— Канечне.
«Колькі гадоў чакаў, марыў пра вось такую хвіліну, а радасці няма...— падумаў сам сабе Васілевіч, адчуваючы, што яго аж калоціць ад хвалявання.— Штосьці ўсё нібы не сапраўднае, нібы крадзенае, а значыць, і грэшнае! Ці ўсе вось так бяруць уладу?»
— Цяпер, спадары, нам трэба прыняць рэзалюцыю з'езда, а таксама зацвердзіць тэкст Трэцяй Устаўной Граматы. Мы маем накід гэтых дакументаў, таму зараз зачытаем іх на ваш разгляд.
Пасля, калі зачыталі, зрабілі папраўкі, Васілевіч пастараўся прыдбаць адзін з экземпляраў усіх дакументаў, ведаючы, што іх будуць чакаць і ў Смаленску, і ў Маскве.
Ён трымаў у руках два лісткі са зместам Трэцяй Устаўной Граматы і, адчуваючы дрыготку ў руках, перачытваў сам сабе, пакуль Аўторак спраўляў розныя заключныя працэдуры:
«Год назад народы Беларусі разам з народамі Расеі скінулі ярмо Расейскага царызму, які найцяжэй прыціснуў быў Беларусь, не пытаючыся народу, ён укінуў наш край у пажар вайны, якая чыста зруйнавала гарады і вёскі беларускія. Цяпер мы, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, скідаем з роднага краю апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасці, якое гвалтам накінулі расейскія цары на наш вольны і незалежны край. Ад гэтага часу Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца незалежнаю і вольнаю дзяржавай. Самі народы Беларусі ў асобе свайго Устаноўчага Сойму пастановяць аб будучых дзяржаўных зьвязях Беларусі.
На моцы гэтага трацяць сілу ўсе старыя дзяржаўныя зьвязі, якія далі магчымасць чуягому ўраду падпісаць і за Беларусь трактат у Бярэсьці, што забівае на сьмерць беларускі народ, дзелючы яго на часткі. На моцы гэтага ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі мае ўвайсьці ў адносіны з зацікаўленымі старонамі, прапануючы ім перагледзець тую часціну Берэсьцейскага трактату, якая датычыць Беларусі, і падпісаць міравую ўмову з усімі ваяваўшымі дзярнсавамі.
Беларуская Народная Рэспубліка павінна абняць усе землі, дзе ятве і мае лічбенную перавагу беларускі народ, а ласьне: Магілёўшчыну, беларускія часьці Міншчыны, Гродзеншчыны (з Гродняй, Беластокам і ішн.), Віленшчыны, Смаленшчыны, Чарнігаўшчыны і сумежныя часьці суседніх губэрняў, заселеныя беларусамі.
Беларуская Народная Рэспубліка пацьвярдяхае ўсе тыя правы і вольнасць грамадзян і народаў Беларусі, якія абвешчаны Устаўной Граматай ад 9 сакавіка 1918 року.
Абвяшчаючы аб незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, Рада яе пакладае свае надзеі на тое, што ўсе любячыя волю народы дапамогуць беларускаму народу ў поўнай меры зьдзейсьніць яго палітычна-дзяржаўныя ідэалы.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі Дана ў Менску-Беларускім 25 сакавіка (марта) 1918 року».
Прачытаўшы, ён некалькі хвілін уюшана глядзеў на напісанае, дзе многія словы здаваліся яму праўдзівымі, але некаторыя пяклі нібы гарачым вугалем.
Хтосьці крануў яго за плячо. Падняў галаву — Ян Лапкінскі. Падміргнуў: падымайся, бо, бачыш, стаяць ужо ўсе.
І ў гэтую хвіліну амаль усе разам заспявалі беларускую «Марсельзу», якую, кажуць, хтосьці на Случчыне напісаў яшчэ ў 1906 годзе:
Адвеку мы шалі, і нас разбудзілі,
Мы зналі, што трэба рабіць.
Што трэба свабоды, зямлі чалавеку,
Што трэба зладзеяў пабіць.
Мы дружна устанем з касамі, з сярпамі,
Прагонім зямлі палазоў,
Няхай нас сустрэнуць палямі, лясамі
Грамады працоўных людзёў.
6.
З сесіі Васілевіч вяртаўся разам з Ланкійскімі і Лашковічам.
Ужо ўвабралася ў сілу раніца — марозная, але сонечная, з застуджаным пахам адталага за ўчарашні дзень снегу, нагрэтых дрэў, каменя і асфальту — вось-вось павінен быў адпасці мароз і пачацца вялікая паводка, зрынуць зіму і ўсталяваць вясну.
Горад жыў; то тут, то там чуліся людскія галасы, панукванне коней на конках, аўтамабільныя сірэны, ляскат малаткоў па жалезе, а заадно дружна дыміліся над усім горадам завадскія і фабрычныя трубы, працавалі крамы.
— Менск пачынае свой будзень і, канечне, не ведае, якая важная работа ўжо зроблена ў ім...— прамовіў Ян Лашанскі, аброслы, змарнелы за яшчэ адну бяссонную ноч.— Не здагадваецца, што ён ужо не губеранскі горад, а ўпершыню за сваю гісторыю — сталіца!
І Лашковіч, які шмат разоў выходзіў за трыбуну, палемізаваў з месца, і Васілевіч, якія адмоўчваліся, не абзыўнуліся.
— Што з табой, дружа? — прыхіліў да сябе Васілевіча Ян.— Ці не перапякаўся ты, як і наш Дамінік Сямашка? — Паляпаў па плечуку. Супакойваючы.— Не бойся. Канечне, наша акцыя выкліча на сябе агонь, вымыслы, знявагу, апашленне, абвінавачванні і помсту — чорт з ім! Але як ні круці, мы заявілі: ёсць Беларусь! Можна, кажу, як хочаш, бэсціць нас, але як быць з Беларуссю? Зноў не прызнаваць яе, шматмільённы народ? Не, цяпер ужо ніхто не зразумее таго, хто будзе цягнуць і далей царскую валынку!
Читать дальше