Генрых Далідовіч - Свой дом

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Свой дом» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Свой дом: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Свой дом»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы раман вядомага пісьменніка Генрыха Далідовіча «Свой дом» заканчвае трылогію «Гаопадар-камень». У цэнтры аўтарскай увагі — драматычныя падзеі 1918 года, калі ўтварылася беларуская дзяржаўнасць, зараджалася рэспубліка. Сярод герояў рамана — вядомыя імёны: Зм. Жылуновіч, А. Чарвякоў, А. Мяснікоў. І. Сталін і іншыя. Аўтар выкарыстаў шмат новых архіўных матэрыялаў, якія нямала часу знаходзіліся ў спецсховах.

Свой дом — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Свой дом», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Як i думаў Васілевіч, Лашковіч быў у рэдакцыі. У звыклым зношаным чорным касцюме, у самаробным свэтары, худы, а цяпер ужо не толькі з глыбокімі залысінамі, але i амаль лысы. Але падняў вочы, убачыў — i адразу стаў самім сабою: ажывіўся, a ў вачах за акулярамі заскакалі гарэзна-злыя чорцікі.

— А-а-а! — падняўся, падаў руку,— Бальшавічок!

— Максім,— як толькі парукаліся, забег наперад Васілевіч,— мы з табой пра ўсё пагаворым пазней, балазе мы абодва ў Мінску. Цяпер з табой хоча пагаманіць з вока на вока адзін чалавек здалёку.

— Хто? Можа, агент Мяснікова?

— Не.

— Глядзі! Калі таго чорта, дык выганю ці здам немцам!

— Пасланец ад Чарвякова i Жылуновіча.

— Ого! — здзівіўся Лашковіч.— Што ж гэта так ушанавалі нас нашы пралетарцы?

— Дык я, Максім, запрашу яго?

Калі Лашковіч згадзіўся сустрэцца з земляком-петраградцам, Васілевіч выйшаў з пакоя i праз хвіліну-другую прывёў сюды Язэпа. Лашковіч зірнуў на яго таксама са здзіўленнем: чалавеча, я цябе недзе бачыў.

— Ну, не буду вам замінаць,— сказаў Васілевіч, ахвочы пайсці адгэтуль. Каб не слухаць Лашковічавых дакораў.

— Добра,— адказаў той.— Але заўтра-паслязаўтра зайдзі. Палаемся, надумаем пра далейшае жыццё-быццё...

Васілевіч падакляраваў зайсці на днях, ведаючы, што рана-позна павінна адбыцца іхняя цяжкая сустрэча, пакінуў гаспадара i госця ўдвух. A паміж тымі пайшла такая гамонка:

Л а ш к о в i ч. Сам некалькі разоў сядзеў, быў у падполлі, дык усё разумею, нічога не пытаю пра вас. Сядайце, я слухаю.

Я з э п (хітнуў галавой у знак падзякі, сеў). Маю наказ перамовіцца з вамі як з адным тутэйшых лідэраў беларускага руху.

Л а ш к о в і ч (пільна пазіраючы праз акуляры). Калі ласка.

Я з э п (нашмат маладзейшы за Лашковіча, але спакойны). Нас вельмі трывожыць, што цяпер, пры новай сітуацыі ў Мінску, наш pyx можа яшчэ болей раскалоцца...

Л а ш к о в і ч (узбуджана). Чаму — «можа раскалоцца»? Ён ужо расколены. Вамі. Калі бальшавікі штыкамі разагналі наш снежаньскі з'езд, дык мы тут пайшлі ў падполле, у апазіцыю, а вы ў Петраградзе прадалі народныя інтарэсы, захаўруснічалі, пачалі выкленчваць міласціну...

Я з э п (непарушна). Мы не адступнікі, як вы абвінавачваеце, мы спрабуем знайсці выйсце з тупіка...

Л а ш к о в і ч (ядавіта). I знайшлі паразуменне, скажам, з хэўрай Мяснікова?

Я з э п. На вялікі жаль, пакуль што — не.

Л а ш к о в і ч. Аз бальшавіцкім цэнтрам?

Я з э п. З цэнтрам у нас наладжваецца мост.

Л а ш к о в і ч (падхапіўся, захадзіў па пакоі). Не цешце сябе ілюзіяй! Мяснікоў дамагаецца таго, што трэба бальшавікам, па-лабавому, а цэнтр маскіруецца, гуляе i ўсяк не за вас, а за Мяснікова.

Я з э п. Выбачайце, але вам туманіць розум нянавісць да бальшавікоў.

Л а ш к о в і ч (як вядома, заядлы палеміст). А што я, малады чалавек, павінен мець да ix? Любоў? Толькі любоў?!

Язэп змаўчаў, настроіўся слухаць запалістую прамову.

Л а ш к о в і ч (стаў насупраць, нервова заэкаваў, але загаварыў ціха, з дакорам). Давайце, бальшавіцкі прыяцель, зноў успомнім наш леташні Усебеларускі з'езд, пра які, канечне, будзем гаварыць яшчэ не раз. Бальшавікі не маглі яго нам не дазволіць, калі дагэтуль так гучна падакляравалі канец вайне, зямлю сялянам, правы прыгнечаным народам. Але... Як ёсць звесткі, Сталін, даючы дазвол, грошы на Усебеларускі з'езд, у той жа час зрабіў усё, каб сапраўднай Беларусі не было. Ён употай сустрэўся з Мясніковым, супакоіў таго («Няхай збяруцца, пачэшуць языкі, пагуляюць у рэспубліку, ва ўрад, але ўладу будзеш трымаць ты»), дамовіўся, што i як рабіць далей. Якраз Сталін падшукаў амбітную, але згодніцкую эсэраўскую суполку Кужэльнага i паслаў яе ў Магілёў да другога эсэраўскага згодніка, Вазілы (дарэчы, тады ў Магілёве знаходзіўся i Мяснікоў як часова галоўнакамандуючы Заходнім фронтам). Але Кужэльны i Вазіла не толькі не здолелі ўтварыць паслухмяную беларускую марыянетку, але нават сабраць з'езд, мусілі ехаць у Мінск, дзе былі галоўныя нашы сілы. Кужэльны i Вазіла паводзіліся тут дзіўна (не то хаўрусавалі з Ландарам, не то спрабавалі абхітрыць яго ў сваіх інтарэсах), ды тон, як самі бачылі, на з'ездзе задалі іншыя. Мы, мінчукі. I калі ў рэшце рэшт перамагла ідэя беларускай дзяржаўнасці, быў сфарміраваны наш урад, дык адразу ж Ландар ужыў загадзя прадуманы другі сталінскі i мяснікоўскі варыянт — распусціць з'езд сілай, спаганіць яго пастановы, аб'явіць нашых урадоўцаў ворагамі народа i Савецкай улады, а самых значных лідэраў арыштаваць. Тры лініі былі на з'ездзе (незалежнікі, абласнікі, аўтанамісты), была моцная сацыялістычная плынь, было нямала бальшавікоў i ім спачуваючых, але па ўсім i па ўсіх удубасілі з-за пляча. Не пайшлі нават на тое, каб раскалоць з'езд i павесці за сабой блізкіх па духу. Зганьбавалі агулам. Каб задушыць дэмакратыю, саюз розных сіл, каб, паўтару, вырваць з карэннем ідэю нашай дзяржаўнасці... Ці не так? Ці не з-за абману, насілля спачатку пратэставалі i вы, бальшавікі ды левыя грамадоўцы-сацыялісты?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Свой дом»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Свой дом» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Свой дом»

Обсуждение, отзывы о книге «Свой дом» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x