— Я нічога не разумею, што там робіцца...— прызналася Волька.
— Нам паказваюць, якія добрыя цар i царыца, як яны клапоцяцца пра Айчыну i свой народ,— шэптам адказаў ён, беручы яе руку. Цяпер, у паўзмроку, яна з ахвотаю дала яе, закахана адказвала на поціскі, a калі ён нахіляўся, то i асцярожна, на імгненне-другое падстаўляла яму вусны.
Пазней, калі ўжо ішлі дадому, заўздыхала:
— Я не разабралася, што там паказвалі, але адно ўбачыла добра: чыста, хораша i багата жывуць на свеце людзі! Не тое што мы ў сваіх Янкавінах!
— Цяпер, Волька, няма ні цара, ні таго жыцця.
— Значыць, нехта іншы будзе гэтак раскашоўвацца!
— Цяпер, можа, будзе ўсё іначай.
— Я цёмпая, нічога людскага дагэтуль не бачыла, Алеська,— яшчэ глыбей уздыхнула.— Але ведаю: хто пануе, той i шыкуе. Хто гне спіну, абліваецца ад поту на рабоце, той заўсёды гаруе, скібінцы хлеба рады...
— Цяпер, Волька, можа, пачнецца жыццё, пра якое дагэтуль нават i не снілі!
— Не ведаю,— паціснула плячыма.— Але здаецца мне, што пры любой уладзе адны будуць працаваць, a другія жыраваць...
— Давай верыць у лепшае!
Яна не адказала. Адкуль i што магла яна ведаць пра тое «лепшае»?! Ды i ён нічога не знаў пра гэта. Але падбадзёрыў. Каб падняць яе дух, умацаваць веру i надзею, без чаго чалавеку жыць цяжка, а то i ўвогуле няма чаго спажываць патрэбнае ўсім паветра. Затым, калі вярнуліся ўжо на сумесную сваю кватэру, мітусліва памагала гаспадыні, стараючыся той дагадзіць, i ўвесь час аж гарэла ад сарамлівай чырвані, што прыйшла сюды, да Алеся, a ўрэшце, калі патушылі святло i абое прытуліліся пад коўдраю, выдыхнула з болем:
— Можа, пагарачылася я, Алеська? Брыдка неяк. Без шлюбу, без вяселля жыць пачалі...
— Калі не кахаеш, дык што ж, кайся...— пачаў шукаць ён не столькі дакоры, як тое, што супакоіла б яе.
— Што ты гаворыш, Алеська? — зноў, як i апошнія дні, не то пакрыўдзілася, не то здзівілася, што не разумее яе сумненні.
— Калі я табе хоць трохі любы, дык i не кайся. Будзем радавацца, што якраз тут, у Мінску, сышліся нашы сцежкі-дарожкі! — Прашаптаў, прыгарнуў яе, нібы зусім малую, кволую, трапяткую, лёгка знайшоў яе вусны, прыпаў да ix.
Яна спачатку імкнулася яшчэ штосьці сказаць, паскардзіцца альбо падакараць сябе, але пасля ўспыхнула ад сваёй маладой крыві i запаліла адмысловым агнём яго, яшчэ прагнага да жыцця, да маладога шалу.
РАЗДЗЕЛ ТРЭЦІ
1.
Зранку 21 лютага па Лібава-Роменскай чыгунцы ў горад паволі прычухкаў паравоз, абчэплены воінствам у шэра-зялёных шынялях, у вастраверхіх бліскучых касках i з вінтоўкамі ў руках.
Немцы!
Паравоз запыняўся каля гарадскіх пераездаў — з яго злазілі тры-чатыры салдаты i абгледжвалі масты, а заадно i ўсё пад імі, а пасля ехалі далей — да Віленскага вакзала. Тут, выстраіўшыся на пероне, ix пачціва сустрэў патруль на чале з Адасём Аўторкам, які за гэтыя дні вярнуў на плечукі шыняля свае капітанскія нагоны.
Паравоз запыніўся, даў працяглы прывітальны гудок i густа пыхнуў белым дымам у ранішняе шэрае неба — з падножкі паволі i важка сышоў сярэдніх гадоў худатвары, рабаціністы афіцэр з шашкай. Спакойна падышоў i казырнуў:
— Ix бін обэрлёйтнант Шранк. Фарштэей зі дойч? [ 4 4 Я — паручнік Шранк. Разумееце па-пямецку?
]
— Яволь[ 5 5 Але
],— ускінуў руку да скроні Аўторак.
I далей:
Ш р а н к (аскетычна i суха). З кім я маю гонар гаварыць?
А ў т о р а к. Я — памочнік начальніка мінскага каменданта.
Ш р а н к. Я маю загад разведаць сітуадыю ў Мінску.
А ў т о р а к (усхвалявана). Бальшавікі адышлі. Цяпер горад падзелены: у адной палавіне — легіянеры Доўбар-Мусніцкага, у другой — мы, Народны сакратарыят Беларусі.
Ш р а н к (па-дзелавому суха). Асабіста вы — карэнныя?
A ў т о р а к (насцярожана i з хваляваннем). Але. Я — капітан Аўторак, памочнік каменданта i начальнік гарнізона горада Мінска.
Ш p а н к (непарушна i рашуча). Я маю загад кантактаваць якраз з вамі. Як памочнік мінскага нямецкага гораданачальніка павінен перадаць, што вам трэба:
1. Урачыста сустрэць пямецкуто армію i ўспрыняць яе місію як вызваленчую;
2. Размясціць штаб нашай 10-й арміі, камандуючага генерала Эрыха Фолькенгейма, усіх генералаў i афіцэраў, нашых доблесных салдат;
3. Паспрыяць, каб у горадзе быў лад, працавалі ўсе ўстановы, крамы, рэстараны, кінатэатры i публічныя дамы, туалеты, каб кожны наш воін змог адпачыць i не адчуваў да сябе варожага настрою.
А ў т о р а к (пакутуючы ад такога загаднага тону, але з асцярогаю). А што вы, пан паручнік, нясіцё нам, прыгнечанаму царом i бальшавікамі народу?
Читать дальше