— Я — старшыня Народнага сакратарыята Беларусі,— пачуўся нібы знаёмы хрыплы голас, але на самай справе гэта гаварыў не парламенцёр, а хтосьці іншы.— Мы ставім вам апошні ультыматум: ці вы вяртаеце 500 тысяч, ці мы праз паўгадзіны пачьгааем рашучы штурм станцыі i цягніка! Само на сабе зразумела, бой ёсць бой, жыццё ў ім нікому не гарантуецца...
— Чаму — пяцьсот тысяч? А можа, мільён? — паздзекаваўся Калмановіч.
— Мы ідзём па кампраміс. У нашых i сваіх інтарэсах.
— Ясна,— голас у Калмановіча пасталеў.— А цяпер слухайце наш першы i апошні ультыматум. Калі вы праз тыя ж паўгадзіны не падасцё нам сгіраўны паравоз, мы накрыем горад, вас ураганным агнём з гармат i кулямётаў!
— Варвары!
— Усё! — адчакапіў Калмановіч.— Заўважце час. Трыццаць хвілін вам на ўсё: i на роздум, i на ваша выратаванне.
Калмановіч рашуча паклаў трубку. Ён першы, а за ім i ўсе астатнія выйшлі на перон — тут пачынала ўжо рассейвацца начная цемрадзь i на ўсходзе пульсаваў, набухаў світанак. Цяў мароз, хрумстка рыпеў пад нагамі бела-шэры, сям-там з бліскучымі іскрынкамі снег.
Яны не пайшлі да платформы з браневіком, дзе цяпер мітусіліся байцы, ведаючы, што вайскоўцы на чале з Вайсдорфам i Мясніковым зробяць тое, што трэба, як след. Ландар разумеў: абстрэл Мінска — мусовая крайнасць, але ўсё роўна душой супраціўляўся гэтаму: пабурацца не толькі старажытныя будынкі, але i загіне шмат невінаватых людзей. Маўчаў. Заўважыў: усхваляваны i Калмановіч — раз за разам зыркае на свой гадзіннік i спрабуе ўбачыць, колькі ўжо хвілін прайшло з моманту адліку ультиматуму.
— Няўжо не пашкадуюць свой горад, сваіх людзей? — ціха запытаў.
Вось апошнія салдаты схаваліся ў браневіку — у наваколлі стала ціха-ціха, аж вусцішна. Як i перад сапраўдным боем.
Ад платформы з браневіком адарваўся i подбегам пачаў набліжацца сюды чалавек. Мяснікоў. Запыніўшыся, сказаў задыхана:
— Усё. Мы гатовыя.
— Праз дваццаць хвілін можна пачынаць...— ціха прамовіў Калмановіч.
Мяснікоў нічога не адказаў, зноў подбегам пашыбаваў — да платформы.
I тут у напружанай цішыні выразна пачуўся далёк! паравозны гудок, a неўзабаве данеслася ўжо i шпаркае чухканне. Праз хвіліну-другую станцыю асвяціў далёкі пук святла.
— Збаяліся-такі! — усцешыўся Калмановіч.
Як хутка ўбачылі, прыйшло аж два паравозы. Да ix накіраваліся гуртам: Мяснікоў, начальнік аховы Вайсдорф, Ландар i Калмановіч.
— Само па сабе зразумела, залпы адмяняем,— ужо пры пыхлівым паравозе крыкнуў на вуха Калмановічу Мяснікоў.— Калі маем два паравозы, то, лічу, адзін з нашымі людзьмі трэба паслаць наперад i праверыць мост цераз Свіслач.
— Давай,— махнуў са згодаю рукой Калмановіч. I Ландару, з палёгкаю ўздыхнуўшы: — Хадзем у свой вагон. Хоць прысядзем, а то зусім памлелі ўжо ногі.
Як бачылі, праз некалькі хвілін па камандзе Вайсдорфа трое байцоў узабраліся ў кабіну машыніста першага паравоза i загадалі таму выманеўраваць i ехаць да Свіслачы, a другі паравоз у гэты час таксама пачаў манеўраваць, каб стаць наперадзе іхніх вагонаў.
Даволі хутка паравоз, што быў у разведцы, вярнуўся — усё, як сказалі, было добра, дык яго, як i другі паравоз, пачалі прычэпліваць да вагонаў.
Ландар увесь гэты час стаяў каля свайго тамбура, хочучы на свае вочы бачыць, што i як робіцца. Хоць салдаты падганялі чыгуначнікаў i ўсё рабілася без лішняй затрымкі, але ўсё роўна час бег шпарка, а яны ніяк не маглі скрануцца з месца.
Нарэшце свіспуў паравозны гудок. Раз-другі.
— По вагонам! — пачулася гучная каманда Вайсдорфа.
Са станцыі, а таксама i з-за яе пабеглі сюды салдаты з ачаплення. Але не паспелі яны ўсе ўціснуцца ў вагоны, як ужо сюды, на перон, узбеглі цывільныя людзі з вінтоўкамі — відаць, баявыя дружыны гэтага наваяўленага Народнага сакратарыята. Праўда, яны не стралялі, не перашкаджалі садзіцца ў вагоны — канечне ж, ix ахалоджвалі наведзеныя на станцыю ствалы гармат i кулямётаў з платформы.
— Таварыш Ландар,— на падножку ўжо ўсчапіўся i Вайсдорф,— праходзьце, калі ласка, у вагон i станьце падалей ад акна. Чорт ix ведае, можа бабахнуць каторы...
Ён паслухмяна падаўся ў вагон — на самым пачатку яго стаяў Калмановіч i ўзіраўся ў акно. Цяпер адступіў, даў яму месца побач з сабою.
У вагоне было цёмна, але цёпла. Як адчуў Ландар, ад цяпла адразу ж запалымнелі шчокі.
Цягнік торгнуўся, заляскаў жалеззем, нават нібы пакаціўся назад, а пасля затросся, крануўся i пачаў паціху набіраць ход, адкочвацца ад станцыі i горада, які яшчэ спаў і, канечне ж, не ведаў, што шумела-бурліла на вакзале.
Читать дальше