Генрых Далідовіч - Свой дом

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Свой дом» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Свой дом: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Свой дом»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы раман вядомага пісьменніка Генрыха Далідовіча «Свой дом» заканчвае трылогію «Гаопадар-камень». У цэнтры аўтарскай увагі — драматычныя падзеі 1918 года, калі ўтварылася беларуская дзяржаўнасць, зараджалася рэспубліка. Сярод герояў рамана — вядомыя імёны: Зм. Жылуновіч, А. Чарвякоў, А. Мяснікоў. І. Сталін і іншыя. Аўтар выкарыстаў шмат новых архіўных матэрыялаў, якія нямала часу знаходзіліся ў спецсховах.

Свой дом — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Свой дом», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
РАЗДЗЕЛ ДРУГІ

1.

Лашковічу i ў цяпле ды пасля гарбаты з лустаю хлеба i сала нездаровілася. Ён сядзеў у кутку пакоя пры цёплым стаяку, закрываў рот крысом паліто i раз за разам бухаў сабе на грудзіну, адчуваючы, што сухоты не толькі дзяруць лёгкае, але i выкідваюць кроплі крыві. Як мог душыў прыкры кашаль: баяўся, каб не хлынула з горла кроў.

Сілаю волі ўтаймоўваў прыступ сваёй страшнай хваробы i заадно намагаўся бачыць ды чуць, што дзеецца i гаворыцца за блізкім круглым сталом, за якім пасярод сядзеў гаспадар, светлавалосы, з прыгожа зачасанымі набок валасамі, у вязаным шэрым свэтары Баравік, а па левую i правую яго руку размясціліся некаторыя іншыя людзі з Выканкома Савета снежаньскага з'езда, а таксама i новае папаўненне ад велікарусаў, украінцаў i яўрэяў. Таго-сяго з ix, чупрыністага, хмурнага Шуляка, лысага, змрачнаватага ў вайсковай форме Заходку, светлавалосую, з накінутай на плечы канаплянкай прыгожую Белякову, высакалобага, з вусамі i бародкай Пячэрскага, ён бачыў у твар, a астатніх Нядолю, Жытніка i Янку Аўторка,— са спіны. Той-сёй павінен быў хутка падысці (па ix пабеглі пасланцы), той-сёй, як Аўторкаў брат, Адась, падаўся ў горад з баявой дружынаю на помач Еўзікаву i Петрыкевічу, а некаторых паслалі ў розныя мінскія куткі ў разведку.

За апошнія два месяцы, калі пакрыўджаны Скураны не паказваўся на вочы, Васілевіч i Нямкевіч адмовіліся пайсці ў падполле, падаліся на службу да новай улады, a Лашковіч, Еўзікаў i іншыя сядзелі ў турме, у ix адбыліся такія-сякія змены.

Па-першае, мінскія грамадоўцы перапынілі зносіны з петраградскімі суполкамі Жылуновіча i Чарвякова (лічылі, тыя прадаліся бальшавікам), па-другое, ці то пацяплелі, ці то пачалі шукаць з імі саюзу мінскія паалейцыяністы, бундаўцы i нават той-сёй з велікарускіх эсэраў i меншавікоў, каго дасюль аж трэсла ад злосці толькі ад аднаго слова «беларускі». Па-трэцяе, новае ўвішнае i бойкае папаўненне, надта з эсэраўскага лагера, не хацела быць толькі паслушнікамі, снакваля заваёўвала роўнасць, а то i перавагу над тымі, хто летась быў тут на чале нацыянальнага руху.

Як расказаў Лашковічу па дарозе сюды Шуляк, найбольш супернічаюць цяпер грамадовец Баравік i беспартыйны, а на справе спачуваючы эсэрам, а то i эсэр Янка Аўторак. Якраз яны па снежаньскім з'ездзе зайгралі на першай скрыпцы, а на днях, пачуўшы пра паступленне Доўбар-Мусніцкага i немцаў на Мінск, у глыбокай тайне нават ад некаторых сваіх складалі спіс Народнага сакратарыята Беларусі — па іхніх словах, «урада, які цяпер мусіць абараняць інтарэсы дэмакратыі». Задумалі мець ва ўрадзе 20 міністэрскіх пасад, але i самі, а пасля ўжо на сходзе ў спрэчках i барацьбе здолелі зацвердзіць толькі 15 пасланцоў ад розных партый: шэсць ад грамадоўцаў, пяць ад эсэраў, па аднаму ад беспартыйных (можа, i ад эсэраў), Паалей-цыёна[ 3 3 Паалей-цыён — яўрэйскія партыі i арганізацыі кайца 19-га — пачатку 20 стст. ] i народных сацыялістаў. Той-сёй, асцерагаючыся няяснай будучыні, i сам адмовіўся ўвайсці ў Народны сакратарыят, захацеў адысці ад палітыкі i перачакаць трывожны час.

Баравік i яго прыхільнікі дабіваліся, каб ва ўрадзе было як мага болей тых, хто «жыве іхняй справаю», a Аўторак з сябрамі змагаліся, каб далучылася шмат i тых, хто «прадстаўляе ўсе народы i партыі Беларусь.

Некаторыя ветэраны, Скураны, Васілевіч, Нямкевіч, Шуляк i ён, Лашковіч, ва ўрад не трапілі. Хоць Еўзікава, які таксама ў гэты час быў зняволены, увялі завочна. Як баявога афіцэра, без якога не абысціся ў такі напружаны час. Праўда, калі ён, Лашковіч, заявіўся тут, то адразу пачулася некалькі галасоў, каб кааптаваць i яго. Ды ён замахаў рукамі: не трэба мне такой пашаноты, абыдуся, а вось вы менш дзяліце міністэрскія партфелі, а больш думайце, што i як цяпер рабіць, i рабіце!

— Максім кажа праўду,— вось цяпер прамаўляў Янка Аўторак. Чалавек адмысловы: лысы, у вайсковай форме без пагонаў, сухі. «Канавал», як жартавалі некаторыя, маючы па ўвазе яго ветэрынарную прафесію.— Што i як трэба рабіць?

— Варта арыштаваць Мяснікова, Калмановіча, Ландара, Кнорына i ўсіх астатніх пешак,— сказаў Баравік, які намагаўся не саступаць ні ў чым Аўторку.

— Не, няхай з'язджатоць,— нібы сам ад сябе, а на самай справе насуперак суперніку кінуў Аўторак.— Па-першае, у нас не хопіць сілы ўзяць ix цёпленькімі, а па-другое, трэба засяродзіцца на самым галоўным.

Усе змаўчалі, слухалі. Аўторак хацеў сказаць штосьці яшчэ сваім хрыплым голасам, але ў гэты час пачуўся тупат на кухні, а пасля i стук у дзверы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Свой дом»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Свой дом» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Свой дом»

Обсуждение, отзывы о книге «Свой дом» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x