Генрых Далідовіч - Маладыя гады

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Маладыя гады» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1979, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маладыя гады: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маладыя гады»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі апавяданні i аповесць, напісаныя аўтарам у апошнія гады. Тэмы самыя розныя. Але пра што б ні пісаў Генрых Далідовіч — пра вайну, каханне, сённяшні дзень людзей горада i вёскі,— піша ён з вялікай зацікаўленасцю i шчырасцю.

Маладыя гады — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маладыя гады», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Напраўду, у яго залатыя рукі», — падумала Антаніна.

— Можаш ехаць. Куды хочаш, — зноў паставіўшы веласіпед на колы, усміхнуўся Рыгор.

— Дзякую, Рыгорка, — адказала яна i падумала, што больш ніколі не будзе злавацца на яго: часта дагэтуль, калі прыходзіла на пошту i ён жартаваў, а то i шчыпаў за бокі, яна злавалася, адкідвала яго рукі.

— Ну, паехалі, — сказала Надзя, села на веласіпед i паволі пакруціла педалі.

— Тося, пачакай, — як папрасіў Рыгор, зірнуў на яе, збянтэжыўся. Потым пачаў збіраць свае ключы, загортваць ix.— Ты не злуешся на мяне?

— Не, — адказала яна.

— Ну i добра, — узрадаваўся ён, аж папрыгажэў на вузкім, з вострым носам, непрыгожым твары.— Я ж да цябе не маю ніякага зла. Маю вот просьбу толькі: у гэтую нядзелю будуць танцы, дык ты хоць раз станцуй са мною. Да каго не падыдзі, дык усе ўцякаюць...

— Можа, не пайду я ні на якія танцы, — хутка адказала яна.— Экзамены ж скора, не да танцаў.

— I ты не хочаш!— спахмурнеў ён, зрабіўся нейкі маленькі, кволы, як малады павучок.— Хіба ж я вінаваты?..

«А ў чым жа мая віна? — хацела спытаць яна, але не асмелілася.— Сцяпан Пятровіч — настаўнік, а ты... Не я вінавата, што ты такі...»

— Ты нікому пісем не пішаш? Там, у Галінавічах?

— Не.

— А палучаеш ад каго?— неяк з жаласцю пазіраючы на яе, папытаў ён.

— Не.

— Тады я скора табе напішу. Вот паеду ў тым месяцы ў Крым, дык адтуль папішу. Усё-ўсё апішу.

Яна маўчала: не ведала, што сказаць. Чырванелася. I чамусьці было брыдка.

— Ну, я паеду, — як папрасіла яна, — А то мама ўжо чакае мяне.

— Едзь, — сказаў ён і, калі ўжо крыху ад'ехалася, гукнуў услед:— Дык я напішу, чуеш?

Антаніна ехала памалу. Каб не дагнаць Надзі. Але тая яе чакала.

— Ну, што ён табе яшчэ сказаў? — спытала яна з цікаўнасцю.

— Так, — прамовіла Антаніна. Упершыню не сказала праўды сваёй лепшай сяброўцы. Адчула: не трэба гаварыць. I не трапляць болей Рыгору на вочы. Чым хутчэй з'ехаць з вёскі. А там нешта будзе іншае.

...Дома Антаніна заўважыла, што маці ляжыць на печы, накрыўшыся старою коўдраю.

— Чаго вы так, мама? — здзівілася яна.

— Нездаровіцца нешта, дачушка, — слабым голасам адказала тая. — Ці я на скразняках прастудзілася, ці мае ўдаўненыя хваробы абазваліся — нешта круціць паясніцу, ломіць цела.

— Можа, вас у бальніцу завезці? — занепакоілася Антаніна.

— Не, што ты, дачушка, — адмовілася тая.— Куды ж мне ехаць, калі пара бульбу садзіць, а табе вунь скора экзаменты... Папякуся во на печы, натрэш якім націраннем — ды пройдзе... Паехала б, можа, каб яшчэ хто быў у хаце. Бацька ці сёстры, браты твае... Адну я цябе не пакіну. Паеш, дачушка, ды канчай даставаць бульбу са склепа. Трэба перабраць яе, потым выкінуць гной — я ж на панядзелак у брыгадзіра каня папрасіла... Пасадзім бульбу, дык тады, можа, калі не будзе палёгкі, паеду ў тую бальніцу, — сказала маці i так сумна на яе паглядзела, нібы прамовіла: «Дачка ты мая дачка, вот якія твае маладыя гады! Памёр бацька, дык змалку са мною дровы рэжаш, арэш, сена косіш, усю гаспадарскую работу робіш. А цяпер вот трэба не толькі, дачушка, памагаць, але i ўсё браць на свае маладзенькія плечы... Не пагуляеш, як гуляюць другія за бацькамі...»

— Пасадзім, мама, тую бульбу, нідзе яна не дзенецца, — усміхнулася ёй Антаніна, каб падбадзёрыць яе.— Толькі вы папраўляйцеся.

I маці, здаецца, павесялела, з любасцю на яе зірнула. Старая, змаршчыненая ды ўчарнелая на твары, яна аж памаладзела, ажыла, але з печы не злезла, яшчэ лепей накрылася.

«I праўда, я болей раблю за Надзю, за другіх сваіх равеснікаў, — пераапранаючыся, падумала Антаніна.— Кашу, дровы калю, ару, гаспадарку гляджу. Ад таго, можа, i дужэйшая за ix: яны ўсе тоненькія, кволыя. А я магу амаль усіх хлопцаў здужаць. Яны, равеснікі, гавораць толькі пра школу, пра свае клопаты, а я ўжо знаю, дзе можна мукі купіць, колькі трэба парасят на зіму пакінуць. Я ж, лічы, гаспадыня. Маці ўсё хварэе i хварэе каторы год, дык я за яе трымаю гаспадарку. Яна толькі падказвае... I яшчэ адно... Надзя вот толькі думае пра хлопцаў, хоча пасябраваць, лічыць гэта вялікім цудам, а я ўжо ведаю, што хлопец — гэта не толькі той, пра каго мараць дзяўчаты, але i памочнік жанчыне, гаспадар. A які гаспадар з Сцяпана Пятровіча? Ці з Рыгора?»

Маці злегла, ужо каторы дзень не падымалася з пасцелі.

Антаніна, вярнуўшыся са школы, перакусіла i палезла ў склеп — рашыла: сёння не вылезе адтуль i да ночы, пакуль не дастане ўсю бульбу.

Набярэ кошык бульбы, падымецца па лесках наверх i занясе ў хлеў, высыпе ў кучу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маладыя гады»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маладыя гады» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Маладыя гады»

Обсуждение, отзывы о книге «Маладыя гады» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x