Генрых Далідовіч - Маладыя гады

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Маладыя гады» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1979, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маладыя гады: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маладыя гады»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі апавяданні i аповесць, напісаныя аўтарам у апошнія гады. Тэмы самыя розныя. Але пра што б ні пісаў Генрых Далідовіч — пра вайну, каханне, сённяшні дзень людзей горада i вёскі,— піша ён з вялікай зацікаўленасцю i шчырасцю.

Маладыя гады — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маладыя гады», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З высокага, ужо блакітнага неба прыпякала далікатнае, пяшчотнае сонца, яшчэ не маючы лішняй спякоты.

— Здадзім, Тося, скора экзамены i паедзем адгэтуль, — з мараю, з радасцю сказала Надзя, узіраючыся ўперад, на памаладзелы лес.— Паедзем у горад.

— Я ўжо i не дачакаюся, калі мы скончым гэтую школу, здадзім экзамены i выедзем з нашай Вішнёўкі, — у тон ёй прамовіла i Антаніна.— Гэтак хочацца паглядзець свету, дзе i як жывуць людзі.

— Толькі я вот, можа, дарэмна думаю пра інстытут, — ужо ў каторы раз за апошнюю вясну пажурбоцілася Надзя.— Ты добра, без ніводнай троечкі, вучышся, дык паступіш, канечне. У мяне будуць у атэстаце тройкі — я не паступлю.

— Неяк ужо разам асілім, — адказала Антаніна.— Будзем толькі ўдзвюх хадзіць на экзамены, разам сядзець.

— Ты ж розуму свайго мне не перадасі, — пабедавала Надзя.— Ты шчаслівая, Тоська, не тое што я... Ты i прыгожая, i разумная. У цябе нават Сцяпан Пятровіч закахаўся... Пазірае на цябе не так, як на ўсіх.

— Выдумляеш ты...— зачырванелася Антаніна: ёй аж страшна стала, што ўсе ведаюць: на яе добра пазірае Сцяпан Пятровіч — малады настаўнік беларускай літаратуры. Ён ёй падабаўся, але ж хіба можна нават пра гэта думаць: ён жа настаўнік...

З хлопцаў-аднакласнікаў ёй ніхто не падабаўся: усе яны былі яшчэ хлапчукі. Гаварылі пра разведчыкаў, гулялі ў футбол, не раз дзяўбліся паміж сабой, як пеўнікі, за ўсякую дробязь. I саромеліся. A Антаніне хацелася ўжо нечага іншага, сталейшага. Яго пакуль што не было — i яна чакала. Яе маладое сэрца трывожылася ад гэтага чакання, хацела пакахаць. Але не ведала каго. Выбірала.

— Усе нашы дзяўчаты гавораць так, — адказала Надзя.— Але, праўда, ён прыгожы, далікатны?

— Не трэба так, Надзя, гаварыць, — замахала рукою Антаніна.— Ён жа наш настаўнік. Ды я баюся яго, сяджу на ўроку i не магу вачэй падняць...

— Любіш усё ж?

— Не, — паспяшалася хутка адказаць Антаніна i зноў зачырванелася, аж стала горача ў шчокі.

— I нікога не любіш?

— Не. А ты?

— Ну...— паціснула плячыма Надзя, i Антаніна насцярожылася: нешта сяброўка тоіць.— Сяргей — нічога хлопец.

— Ён жа на пяць гадоў старэйшы. Армію ўжо адслужыў.

— Ну i што, — адказала Надзя, гэтаксама густа зачырванелася.— Але ты не думай абы-што, у нас нічога няма. Проста ён у тую нядзелю хацеў мяне з танцаў дадому правесці. Але я ўцякла.

— I маўчала, — папікнула яе Антаніна.— Я табе ўсё сваё расказваю.

— Саромелася... А ён i пазаўчора, i ўчора прыходзіў, сядзеў у нас. Я дык да цябе ўцякала... A маці злуецца: кавалераў ужо завяла! А ведаеш, што ён пра цябе гаварыў?

— Ну што? — у Антаніны аж замерла, здаецца, сэрца.

— Што ты занадта прыгожая, што ў цябе будзе шмат мужчын. Таму цябе не варта браць замуж...

— Дурны гэты твой Сяргей! — узлавалася Антаніна i замоўкла. Узлавалася i на Надзю.

— Ніякі ён не мой, — адмовілася тая.— Што гаварыў, я табе тое i сказала, — i гэтаксама замоўкла. Мусіць, пакрыўдзілася.

Антаніна толькі падумала, што яны ўжо не дзеці, а амаль ужо сталыя дзяўчаты — яшчэ летась у ix не было гэтакіх размоў. А сёлета не толькі ёсць, але i часта, вось як i цяпер, пасля ix бываюць непаразуменні.

Наперадзе пачуўся шум ад матацыкла. Ехаў іхні аднавясковец, Алесеў Рыгор, — нізенькі, з горбікам на спіне, паджылаваты ўжо хлопец. Загадчык Вішнёўскай пошты.

Пад'ехаў да ix, прыпыніўся.

— Аварыя?— усміхнуўся ён, кіўнуўшы на ланцуг, што цягнуўся па зямлі ды выбруджваўся ў пясок. Бліснуў акулярамі i залатымі зубамі.

Потым злез з матацыкла, заглушыў яго i паставіў на падножку. Быў маленькі, ім, дзяўчатам, па грудзі. Смешны ў зімовай шапцы, у фуфайцы, у чорных скураных рукавіцах.

Усміхаўся: любіў жартаваць з маладымі дзяўчатамі. Як i з маладымі замужнімі жанчынамі. Антаніна сама бачыла, як зімою, падвыпіўшы, ён лез цалавацца да тутэйшай замужняй фельчарыцы, усё прыкладаўся губамі да яе шыі.

«Ох, жаніцца табе трэба, Рыгор!— пацвельвалася тая.— Такі гарачы мужчына!»

Рыгор тады, здаецца, вар'яцеў. Лез i лез да жанчын. Назаўтра, як нехта расказаў яму пра яго «гулі», аж не прыйшоў на работу, пасля з месяц хаваўся ад людзей.

— Давай папраўлю, — падахвоціўся Рыгор. Ён быў майстра на ўсе рукі — умеў іграць на гармоніку, ладзіць тэлевізары, пральныя машыны, радыё, матацыклы. Ладзіў гэта ўсім жыхарам бліжэйшых вёсак i пачынаў пакрысе папіваць.— Дома ж усё роўна няма каму паправіць.

Ён хуценька дастаў з багажніка ключы. Пасля паставіў веласіпед дагары, на сядло, пачаў размотваць ланцуг.

Збіў з ланцуга адвёрткаю i малатком адно лішняе вочка, счапіў канцы, прасунуў у дзіркі кавалачак таўставатага жоўтага дроту. Палажыў вочка на вялікі ключ i малатком распляскаў дрот з аднаго боку, потым перавярнуў ланцуг i спляскаў дрот з другога боку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маладыя гады»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маладыя гады» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Маладыя гады»

Обсуждение, отзывы о книге «Маладыя гады» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x