Генрых Далідовіч - Маладыя гады

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Маладыя гады» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1979, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маладыя гады: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маладыя гады»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі апавяданні i аповесць, напісаныя аўтарам у апошнія гады. Тэмы самыя розныя. Але пра што б ні пісаў Генрых Далідовіч — пра вайну, каханне, сённяшні дзень людзей горада i вёскі,— піша ён з вялікай зацікаўленасцю i шчырасцю.

Маладыя гады — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маладыя гады», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Давай, Тося, сходзім у шчаўе, — перамяніўшы гутарку, сказала Надзя, абцягваючы сукенку i закрываючы вострыя калені.— Бульба старая ўжо, нясмачная, прэсная. Хочацца нечага кісленькага.

— Кісленькага, можа, i па другой прычыне хочацца...—усміхнулася Антаніна, выцягнула босыя ногі. Здаецца, i Надзя з зайздрасцю зірнула i аж затрымала позірк: якія ж яны стройныя, поўненькія! — Сама ж ведаеш, бывае такая пара...

— Ну цябе з тваёю парою! — з жартам махнула рукою Надзя.— Каб усё было, што бог даваў, дык поўная хата ўжо была б...

— Я, каб ведала, што будзе дзяўчынка, дык асмелілася б яшчэ...— прызналася Антаніна.— Пасядзела б з год дома, падгадавала. Як ні цяжка дзяцей падымаць на ногі, але, як гавораць старыя людзі, адно дзіця — гэта яшчэ не дзіця, двое дзяцей — вот тады дзіця. Больш двух не хачу. Хопіць. Табе, канечне, лягчэй: ты ж не адна, а са свякроўю жывеш...

— Маю двое, дык i я больш не хачу. Хопіць, — сказала Надзя.— Цяпер i ў вёсцы ніхто не хоча дужа дзяцей мець. Адно, два, ну яшчэ трое так-сяк можна, а больш не. Усё жыццё на ix пойдзе... Дык пойдзем у шчаўе? А то во гаворым абы пра што.

— Позна ўжо, Надзечка. Другім ужо разам, — адмовілася Антаніна.— Трэба вячэру згатаваць, накарміць сваіх, а потым садзіцца ды сшыткі правяраць. Гэта ты пакінула на рабоце свае лічыльнікі, схавала паперы, дык i вольная. А я не. Мне яшчэ i дома трэба рабіць школьную работу.

— A некалі ж i я хацела быць настаўніцаю...— усміхнулася Надзя.— Ты вот паступіла, а я не. Ох i паперажывала я тады, уплакала! А цяпер дык i рада, што не ў школе раблю: дома двое, дык не магу справіцца з імі, а там жа на дзвесце! Ды i ў тэхнікуме сваім вучылася ж не пяць гадоў, як ты ў інстытуце, а менш. Цяпер к дзевяці на работу, у пяць з работы. I пасля работы, як ты кажаш, вольная.

— Мне дык школа падабаецца, i з дзецьмі я ладжу, але...— i Антаніна не дагаварыла, зірнула на вароты: ішоў дадому Віктар.

Глядзела i маўчала, адчуваючы, як сэрца абліваецца крыўдаю i злосцю. Аж раптоўна закалола ў скроні ды забалела галава.

«Нервы...— падумала яна.— I гэта Віктар вінаваты».

Віктар — высокі мужчына з шырокімі плячыма, у камбінезоне — нёс на шыі шасцігадовага сына, Сяргейку.

Трымаў малога за калені, прыціскаючы ix сабе да грудзей. Сын баяўся сядзець: бацька хістаўся.

Надзя зірнула на Віктара i нічога не сказала: i ёй усё гэта было не ў навіну. Маўчала i Антаніна. Здаецца, яшчэ ніколі не было такой нялюбасці да Віктара, як цяпер.

«Ну, чаму ён такі?— аж забалела сэрца.— Чаму кожны дзень прыходзіць во гэтакі дадому? Сябрукі спакушаюць ці сам ужо ўцягнуўся, не можа без гэтай атруты? Некалі, яшчэ нават год-два назад, быў сімпатычны, стройны, акуратны мужчына, а цяпер... Не пагаліўся, брудны...»

— Добры вечар, каляжанкі!— падышоўшы да ix, гарэзна прывітаўся Віктар, ссадзіў малога на зямлю, хіснуўся, сеў між імі, абняў за плечы.— Эх, вы мае бабкі!— а пасля адну i другую цмокнуў у шчокі.— Люблю я вас!

Надзя засаромелася, вырвалася i адсунулася. Антаніна, гэтаксама нічога не гаворачы, са злосцю скінула яго руку, адсунулася.

— Не нараўлюся, — як пакрыўдзіўся Віктар, адваліўся спіною да сцяны.— Ну, ладна. Хадзі ты да мяне, сынок.

Але сын не пайшоў да яго. Падышоў да Антаніны.

— Кашулька брудная, каленькі збіў...— паўшчувала яго Антаніна.

Сын маўчаў.

— Ну, я пайду, работы дома многа, — прамовіла Надзя i падалася з двара.

— Скідай сандалікі, сынок, памыйся, — сказала Антаніна, як не бачачы паблізу мужа.— Пап’еш малачка — i спаць. Каб заўтра раней устаў, каб мама не пазнілася на работу.

Якраз вярнулася з нашы карова. Антаніна ўпусціла яе ў двор, дала загадзя ўжатай травы.

— Ну, выцірайся, сынок, — сказала яна, калі падаіла ўжо карову i ішла ў хату амаль з поўным вядром малака.

Сын падняўся з ночваў, пачаў выцірацца. Тут жа, на двары: было вельмі цёпла, як у астуджанай лазні.

Віктар, прываліўшыся да сцяны, ужо хроп.

Антаніна працадзіла малако, потым памагла апрануцца сыну. Як не хацела, але падышла i да мужа, раскатурхала.

Віктар, прачнуўшыся, доўга не мог апамятацца, сядзеў, цёр далонямі твар. Потым з неахвотаю падняўся i пацягнуўся ў хату.

— Не ідзі такі, — загадала яму Антаніна, — скінь свой камбінезон, памыйся.

— Мне i так добра, — агрызаўся той, ідучы i хістаючыся, абапіраючыся аб сцяну.

— Дык мне блага, — загневалася Антаніна i зноў загадала:— Мыйся!

Віктар сеў долу, скінуў запыленыя кірзачы, сапхнуў з сябе вымазаны ў тавот, прапахлы керасінам камбінезон, потым скінуў i майку. Падняўся, ледзь устояўшы на нагах, падаўся да рукамыйніка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маладыя гады»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маладыя гады» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Маладыя гады»

Обсуждение, отзывы о книге «Маладыя гады» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x