Генрых Далідовіч - Маладыя гады

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Маладыя гады» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1979, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маладыя гады: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маладыя гады»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі апавяданні i аповесць, напісаныя аўтарам у апошнія гады. Тэмы самыя розныя. Але пра што б ні пісаў Генрых Далідовіч — пра вайну, каханне, сённяшні дзень людзей горада i вёскі,— піша ён з вялікай зацікаўленасцю i шчырасцю.

Маладыя гады — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маладыя гады», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Давай раскладзём канапу, — папрасіла яна.— Не будзем глядзець, а лепш паслухаем... Ну, адвярніся ты ад яго: не ён, гэты пракляты тэлевізар, а я табе жонка...»

«Табе толькі гэта i ў галаве!» — з незадавальненнем буркнуў ён.

«Цябе можна дваяка разумець...» — з крыўдаю прамовіла яна.

«Затое цябе трэба толькі адзінкава разумець...— ні то пажартаваў, ні то проста адгаварыўся ён.— Выгуляешся ў школе, наслухаешся ўсяго ад дзяўчат, дык потым i прыходзяць усякія дурыкі ў галаву... Ёй трэба ў цырульню ездзіць прычоску рабіць, пазногці фарбаваць, ёй у тэатр хочацца, у рэстаран, у экскурсію якую!.. Рабіла б у саўгасе, як робяць усе нашы кабеты, дык пра гэта не думала б, а думала б пра другое...»

«Дык хто ж я па-твойму?» — ледзь стрымліваючы крыўду i злосць, запытала яна.

«Пані з сябе нейкую строіш...— усміхнуўся ён. Усміхнуўся, пажартаваў, але яна адчула: даўно ўжо i ён думаў пра гэта, быў незадаволены ёю i яе гутаркамі пра іхняе жыццё-быццё.— Ды не падабаецца, што муж трактарыст. Можа, i не раз ужо думает, каб завесці якога «чыстага, культурнага» верхалаза... Не так? Дык чаго гэтак прыхарошваешся, прычоскі вырабляеш? Дзеля мяне? Не. Ды я цябе любой прыму... Дзеля другіх вышыкоўваешся, каб у вока кінуцца...»

«Ты дурань! — крыкнула яна, падхапілася i падалася ў спальню, да сына. I ўжо адтуль дагаварыла сваю крыўду: — Больш я табе ні пра што не скажу i слова... Бо ты самы звычайны ахламон i нічога не разумееш. Усё жыццё тваё — з'есці, паспаць i выпіць... Ну, калі-нікалі i яшчэ адно табе трэба... А другога чаго не ведаеш, не хочаш, вось i пляцеш абы-што, як самы адсталы які селянін дзевятнаццатага стагоддзя...»

«Ты затое сучасная!» — агрызнуўся Віктар.

«Не табе раўня! — адказала яна i падумала: «Божа, мой божа, як я толькі жыву з такім чалавекам!»

Пасля, калі выключыў тэлевізар, сонна пазяхаючы, Віктар падышоў памірыцца, але яна не падпусціла, прагнала.

...Антаніна ўзняла галаву, зірнула на засланы чыстаю сурвэтаю стол, на свежыя кветкі на ім, на маленькае люстэрачка — у пакоі была чысціня, утульнасць — тое, што яна век любіла i за што яе хвалілі ў вёсцы.

Узяла люстэрачка i паглядзелася.

«Дзіва!— аж заківала галавою.— У школе, калі глядзелася, здавалася зусім маладою, свежаю. Аж во ёсць зморшчыкі на лобе, ля вачэй... Няўжо ўсё гэта ад настрою? Які настрой, такі i выгляд? Віктару, можа, i ўсё роўна — старэе ён хутка ці памалу. А мне не ўсё роўна. Я не хачу старэць: я яшчэ не жыла, нічога не бачыла. Дзевяты год замужам... Што было? Хата i школа, школа i хата...»

Антаніна пачула, што нагрэлася электрычная плітка — на яе капнула з мядніцы вада i зашыпела.

«Трэба ісці мыць пасуду, а не філасофстваваць... Ніхто ж не падменіць».

Уздыхнула, паднялася, зайшла ў спальню, накінула на сябе халат, закасала рукавы i падалася на кухню.

3...

Пад вечар, калі Антаніна прыбрала ў хаце, прапалола граду, зайшла суседка Надзя — яе аднагодка i былая аднакласніца, цяперашняя таварышка, бухгалтарка тутэйшага саўгаса.

— Ну, хопіць табе, выходзь, — сказала яна. Стала ля плота, абаперлася аб частаколіны локцямі.— А то мне брыдка будзе: дзве бабы ў хаце, а грады зараслі, як луг усё роўна.

Антаніна паднялася, стрэсла з прыпола пустазелле, пясок i выйшла з гарода ў двор. Двор ужо крыху зараўняла — засыпала ямкі, заклала ix дзірваном.

Якраз ішло на заход сонца — вялікае, чырвонае, вісела над самаю зямлёю. Святло патухла, згарнулася — i неба, наваколле пачалі цямнець. Пачыналася, як у ix гаварылі, шарая гадзіна.

Антаніна падышла да рукамыйніка, пачала мыцца.

— З кім гэта ты сёння такім высокім ды харашэнным ішла са школы? — падышла, спытала Надзя.

— Спадабаўся?— фыркаючы, папытала Антаніна. Пасля, памыўшы твар, патрэсла рукамі, зірнула на таварышку.

Тая — высокая, худая, з белым тварам i нібы з бяскроўнымі вуснамі — усміхнулася, разгубілася. Век усяго саромелася, баялася, каб іначай не падумалі пра яе людзі, якая яна ёсць на самай справе. Вось i цяпер збянтэжылася: а раптам Антаніна падумала, што той мужчына спадабаўся ёй! Бяда! Будуць гаварыць у вёсцы: вось табе i Надзя, сарамлівая-то сарамлівая, а на чужых мужчын зазірае...

— Інспектар наш новы, — адказала Антаніна.— Напраўду, як ты кажаш, харашэнны. Як лялька. У яго i ты, мусіць, закахалася б? Не пабаялася б i людзей, іхняй гутаркі?

Надзя зачырванелася. Як рак. Села на лаўцы ля хаты. Паблізу яе села i Антаніна. Пазірала, як усё слабее, расплываецца цень ад хаты, — значыць, ужо амаль зайшло сонца. Бярэцца аднекуль морак. Хоць яшчэ i відна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маладыя гады»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маладыя гады» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Маладыя гады»

Обсуждение, отзывы о книге «Маладыя гады» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x