Генрых Далідовіч - Маладыя гады

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Маладыя гады» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1979, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маладыя гады: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маладыя гады»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі апавяданні i аповесць, напісаныя аўтарам у апошнія гады. Тэмы самыя розныя. Але пра што б ні пісаў Генрых Далідовіч — пра вайну, каханне, сённяшні дзень людзей горада i вёскі,— піша ён з вялікай зацікаўленасцю i шчырасцю.

Маладыя гады — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маладыя гады», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Антаніна выйшла на двор і, надаючы Віктару ручнік, сказала:

— Мама просіць, каб ты ў хату зайшоў.

— А ты не запрашаеш? — усміхнуўся Віктар.

— Заходзь, — усміхнулася Антаніна i шмыгнула ў кладоўку па сала i пляшку гарэлкі, што стаяла там яшчэ з вялікадня.

...Ужо восенню, пад каляды, калі было відаць, што маці не жыхар на гэтым свеце, Антаніна перавялася са стацыянара на завочнае — каб дагледзець матчыну старасць. Пайшла працаваць у Міланьскую васьмігодку піянерважатай. А на каляды ўзяла ў прымакі Віктара: яны былі ўжо да гэтай пары, здаецца, самымі закаханымі на свеце людзьмі.

Пакуль жыла маці, былі з ёю. Як маці памерла, Антаніна перабралася да свёкра, гады тры параскашавалася за імі, пажыла як у бога за пазухаю.

Астатнія гады, калі памерлі i свёкар i свякроў, жыла толькі з Віктарам i сынам, зноў усе клопаты па гаспадарцы ўзяла на свае плечы. Ды i не толькі гэтыя клопаты.

5...

Антаніна спачатку добра i не пазнала, што за чалавек ідзе ў іхнюю школу. У балоневым зялёным плашчы, у балоневай шапачцы: якраз ішоў, бадай, першы за май дождж. Дробны, але спорны, спрыяльны для зеляноты.

«Дык гэта ж Міхаіл Іванавіч!— нечакана ў яе ёкнула, з трывогаю забілася сэрца.— У плашчы во, тыдні з два не быў — вось i не пазнала...»

— Гэта ж той, Антаніна Іосіфаўна, што сядзеў у нас на вашым уроку нядаўна, — падказаў ёй нехта з сямікласнікаў, думаючы, што яна ўсё яшчэ пазірае ў акно, бо не пазнае.

— Пішыце, калі ласка, далей, — папрасіла яна, крышку адступілася ад акна — каб, не дай бог, не ўбачылі яе з двара. Стала збоку i пазірала.

Міхаіл Іванавіч узышоў на ганак, зняў плашч, атрос яго ад вады i — сёння яшчэ болей прыгожы ў рудым касцюме, пры белай кашулі i пры гальштуку — падаўся ў школу.

«Што гэта я?— Антаніна аж прыклала руку да грудзей.— Чаго гэтак дало нешта мне ў галаву? Ну, прыйшоў дык прыйшоў. Не прыйшоў бы, дык не прапала б. Але не. Чамусьці во рада, што заявіўся, што зараз убачу яго...»

...Міхаіл Іванавіч, калі яна зайшла ў настаўніцкую, сядзеў за дырэктарскім сталом, гаварыў з настаўнікамі. На яе прывітанне толькі кіўнуў галавою i не спыняўся, гаварыў далей. Значыць, садзіся i ты, слухай. Ёй крыху не спадабалася такая халоднасць, i яна крышку з іроніяй падумала: «Якая важнасць! Можа, яшчэ нават запісваць яго словы?!»

Перад ім ляжаў разгорнуты сшытак. Міхаіл Іванавіч пазіраў у яго зрэдзь i пытаўся ў настаўнікаў, што яны зрабілі пасля нядаўняй праверкі. Тыя, хвалюючыся, адказвалі, падносілі i паказвалі яму свае планы, школьныя журналы.

— Ну, няблага, — Міхаіл Івапавіч нарэшце ўсмiхнуўся, ветліва ўсіх акінуў позіркам, а на яе, здаецца, зноў зірнуў абыякава.— Ну, таварыш дырэктар, пакажыце яшчэ, калі ласка, гарод — i я буду вольны, не буду больш замінаць вам.

Яны падняліся i абое выйшлі.

«Мусіць, забыўся ўжо i пра мяне, i пра сваю тую пахвалу? — падумала Антаніна.— Хіба мала ў раёне настаўнікаў... Усіх не запомніш. А што я нечым вызначылася, дык, відаць, няпраўда. Каб вызначылася, дык запомніў бы. Вось такая наша, настаўніцкая, праца! Стараешся-стараешся, а нехта пра гэта i не ведае. Ці скажа якое слова i тут жа забудзе пра яго...»

Наступнага ўрока ў яе не было, i яна засталася ў настаўніцкай. Села ля стала i пачала, карыстаючыся вольнаю хвілінаю, правяраць сшыткі, каб пасля, дома, было болей вольнага часу для якой іншай работы.

«Дом!— успомніўшы пра гэта, Антаніна заплюшчыла вочы, падпёрла кулакамі бараду.— Не хочацца да яго i вяртацца: зноў Віктар п'е, прыходзіць дадому позна... Гаманю, страшу, што кіну, але не асмелюся ніяк на гэты крок. Ды як асмеліцца? Пражылі ж ужо разам ля дзевяці гадоў, маюць сына... Ды што будзе потым з ім, што скажуць людзі?.. Няўжо i прыйдзецца вось так векаваць, старэць без пары ад крыўды ды злосці, ад работы? — раптоўна ў яе востра кальнула сэрца, i яна прыклала руку да грудзіны.— Ох ты, маё сэрца! Выцерпела ўсё дагэтуль, цярпі i цяпер, не здавайся: жаночае сэрца павінна ўсё выцерпець...»

Дадому яны ішлі разам, як i колькі тыдняў таму назад.

Толькі той раз крочылі ў цяпло, пад сонцам, сёння ж ішлі пад спорным дажджом. Міхаіл Іванавіч быў у плашчы, яна — гэтаксама ў плашчы — трымала яшчэ над галавою парасон.

— Ведаеце, мяне вельмі цягнула гэтыя тыдні ў Міланькі, — гаварыў ён, ідучы побач i зазіраючы ёй у вочы.— Паеду на раён, пасяджу на нечым уроку i адчуваю: не тое... Вось у Міланьках было інакш, лепш. Так i стаялі вы мне ўвесь час у вачах...

— Гаворыце вы!— прамовіла яна, саромеючыся, што зусім яшчэ нядаўна гэтак блага думала пра яго.— Тое i ў Міланьках, што i ў другіх школах.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маладыя гады»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маладыя гады» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Маладыя гады»

Обсуждение, отзывы о книге «Маладыя гады» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x