Генрых Далідовіч - Маладыя гады

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Маладыя гады» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1979, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маладыя гады: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маладыя гады»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі апавяданні i аповесць, напісаныя аўтарам у апошнія гады. Тэмы самыя розныя. Але пра што б ні пісаў Генрых Далідовіч — пра вайну, каханне, сённяшні дзень людзей горада i вёскі,— піша ён з вялікай зацікаўленасцю i шчырасцю.

Маладыя гады — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маладыя гады», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Бо не ведаю, што вам параіць, — сказаў Віктар.

— Быць мне да сівых валасоў у лабарантах ці ў малодшых навуковых супрацоўніках...

Віктар прамаўчаў, незалюбіў, што Лідачка так выдумляе на сябе ўсякае, так глядзіць на ўсё не далей свайго носа, развітаўся на першым паверсе з вахцёрам і, бачачы праз акно калідора, што на халаднаватым, хмурым дварэ ідзе дождж, наставіў каўнер плашча, пашкадаваў, што не ўзяў з дому старэнькі парасон.

Ліда адчыніла сумачку, дастала з яе маленькі японскі парасончык, раскрыла яго, запрасіла «схавацца».

— Дзякуй, — сказаў Віктар, прыхінуўся да яе — каб не падала вада на плячо.

— Калі ласка, — усміхнулася яна какетліва, забываючыся, што зусім нядаўна ёй было сумна.— А я сёння нешта чула...

— Што вы чулі? — спытаў ён i блазнавата зірнуў на яе чысценькі бялявы тварык, падміргнуў ёй.

— Што Вацлаў Іосіфавіч ідзе на павышэнне i вы будзеце загадчыкам аддзела...

— Я не хачу гэтага, ды i са мною ніхто не гаварыў...

— Маніце, — папракнула Лідачка.— Хочаце аддаліцца ад нас, бедных лабарантаў, імкняце да «вышэйшага кола».

— Прыкметна гэта па мне? — усміхнуўся ён.

— Не зусім, але... Вы не забывайце, што я заўсёды добра да вас адносілася. Другія пасміхаліся (хоць бы i тая Пятрова), што вы з вёскі, былы завочнік. А я не...

— Дзякуй, Лідачка, — паціснуў ён яе локаць, абыходзячы вялікую лужыну вады.— Вы вельмі добрая. Прыгожая i добрая.

Па парасоне шастаў лівень, шумела, пырскалася вада, калі падала з падаконнікаў.

— I вы: Лідачка...— яна какетліва i крыўдліва сціснула вусны.

— Прабачце, Ліда Васільеўна, — адразу паправіўся Віктар, — я па-сяброўску. Не люблю гэтых лішніх далікатнасцей. Мы ж амаль равеснікі.

— Амаль. Але мы...

— Ды перастаньце. Не трэба так. Я магу пакрыўдзіцца, што вы насміхаецеся.

— Ладна, — сказала яна, — згода. Давайце сходзім зараз у кіно. Ідзе цудоўны фільм — «Ясенія».

— Прабачце, — прамовіў ён, — не магу. Трэба сына з сада забраць, напраўду ў магазін схадзіць. Маю цяпер вольных хвілін пяць.

— Ох, гэтыя сямейныя абавязкі! — уздыхнула яна.— Я, мусіць, ніколі з-за ix не выйду замуж... Ну, да заўтрашняга, — падала руку, неяк вельмі пільна i ласкава паглядзела яму ў вочы.

Віктар паціснуў яе руку, гэтаксама ўсміхнуўся i выйшаў з-пад парасона на дождж, які падрабнеў, сыпаўся па галаву i плечы спорна i холадна.

2

Тут, у горадзе, Віктар змяніў ужо тры прыватныя кватэры, жыў цяпер на чацвёртай. З гаспадарамі ён ладзіў, слухаўся ix, чаго яны толькі хацелі ад яго, кватаранта. Але ў першых дзвюх хатках не было цёплай вады, газу, у трэцяй кватэры ўсё гэта было, але гаспадыня не хацела мець кватарантаў з дзецьмі, то ён сам пакінуў ix, прыблукаў да цяперашняга свайго жылля, дзе заняў у двухпакаёвай кватэры асобны невялікі пакой са «сваімі» дзвярмі. Плаціў за яго ў месяц сорак пяць рублёў.

Знайшоўшы жыллё i прапісаўшыся, трэ было займацца новымі клопатамі — уладкаваць у сад сына, бо вельмі ж не хацелася завозіць яго ў вёску, жыць без яго. Праўда, на першы час i завезлі. Ён, Віктар, неяк трымаўся без дзіцяці, хоць было надта сумна без яго, а жонка праз тыдзень не вытрывала, пачала плакаць, штохвіліны бедаваць, што цяпер з Сяргейкам — можа, захварэў, можа, зусім замаркоціўся без ix, нічога не есць...

Віктар бегаў у сады, прасіў «месца». Яго просьбу запісвалі ў тоўстыя сшыткі i абяцалі ўзяць дзіця ў сад толькі праз год. Цяперашняя ix гаспадыня, рабочая-тынкоўшчыца, паглядзела на гэта, паслухала ix скаргі i пашкадавала — схадзіла да нейкай сваёй знаёмай у райана, пагаварыла, i тая «ўладзіла». Сын праз тыдзень, як толькі паказалі яго ўрачам, пайшоў у сад.

...Сын быў на дварэ, у скверыку. Пад крытым навесам гушкаўся на дошцы з чорненькай дзяўчынкай; убачыў яго, але не паспяшаўся ісці дахаты. A раніцай, калі вядзеш у сад, просіць паказаць на пальчыках, колькі «яшчэ хадзіць у сад i колькі пасля быць дома». Як пачынае распранацца ў садзе, плача, не хоча заставацца. Сыдуцца ўсе выхавацелькі i ўгаворваюць яго, абяцаюць, што яму будзе вельмі добра, але гэта яго не суцяшае. Плача. Трэ ручкамі вочы i румзае, пазірае ў акно i махае рукой, як Віктар ідзе з сада. Паспрабуй тады толькі не прыпыніся ля кожнага акна i не памахай, не кіўні галавою — цэлы вечар сын будзе папракаць.

— Вы, гавораць, абараніліся? — ззаду падышла да яго i спытала загадчыца, маладая разведзеная жанчына.

— Так, — усміхнуўся ён.

— Віншуем. Вы ў нас ужо другі тата-кандыдат. Толькі Сяргейка гаворыць, што вы яшчэ сваей кватэры не маеце...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маладыя гады»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маладыя гады» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Маладыя гады»

Обсуждение, отзывы о книге «Маладыя гады» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x