Генрых Далідовіч - Маладыя гады

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Маладыя гады» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1979, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маладыя гады: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маладыя гады»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі апавяданні i аповесць, напісаныя аўтарам у апошнія гады. Тэмы самыя розныя. Але пра што б ні пісаў Генрых Далідовіч — пра вайну, каханне, сённяшні дзень людзей горада i вёскі,— піша ён з вялікай зацікаўленасцю i шчырасцю.

Маладыя гады — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маладыя гады», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А што?— зноў усміхнуўся ён: «Што ж яна хацела мне сказаць, акрамя ўсяго гэтага?»

— Ёсць адно такое...

— Ну, скажы, — спакойна папрасіў ён, — хоць я ўсё роўна вельмі рады, што ты выклікала мяне.

— Цяжарная я...— сказала яна i прыціхла.

Ён, пачуўшы гэта, зразумеў, чаму яна так сёння сустрэла яго, нават здзівіўся, як яна здолела дасюль маўчаць пра гэта.

— Жартуеш?— ён захваляваўся, адразу зразумеў, што ўсё гэта для ix значыць, але спытаў яшчэ раз з надзеяю, што, можа, гэта жарт.

— Хто-хто, а я ж ведаю, не магу памыліцца...— сумна прамовіла яна.— Ну, што ты скажаш?

— Не ведаю, — прызнаўся Русовіч, здагадваючыся, што было гэтыя дні на душы ў жонкі.— Надта ж неспадзявана гэта...

— А для мяне...— сказала яна.— Каторую ноч ужо не сплю...

— Мо няхай...— прамовіў ён першае, што прыйшло ў галаву.

— Што ж тады будзе? Як я тут адна?..— сказала яна.— I табе назад вяртацца няма як.

— Што ж тады рабіць? — спытаў ён.— Нешта адно трэба...

— Вось i я не ведаю, — прашаптала Яніна, ткнулася да яго пляча i ўсхліпнула.— Трэба было б, па-добраму, радавацца гэтаму, пра што людзі іншыя век мараць, а для нас з табою цяпер гэта... Баюся я...

— Ну, супакойся, — сказаў ён.— Не ў нас адных такое бывае. Жывуць жа людзі, i мы выжывем. Давай добра падумаем, што рабіць?

— Годны мой! — яна пацалавала яго.— Вось ты так гаворыш, i я спакайнею... Не ведаю, што я рабіла б, каб ты не прыехаў! Адна я... Не вытрымала б!..

— Усё будзе добра...— сказаў ён, адчуваючы новы вялікі клопат i добра не ведаючы, як з ім быць.

...Заснулі яны за апоўнач, калі ўжо даўно вярнулася гаспадыня, палезла па ляжанку печы i суцішылася, калі яны нашапталіся, як жыць далей, заснулі, думаючы, што закончыўся такі клапатлівы ўчарашні дзень, апошні дзень сцюдзёнай зімы, i пачаў брацца новы, сакавіцкі, што павінен быў выдасца болей відным, цёплым i доўгім. Над вясну заўсёды пасля маразоў, мяцеліц i настылага ветру цяплее, вышэе неба, большае сонца i прастарнеюць аблогі.

1974

Знайсці-страціць

1

Доўгае, але вузкае люстэрачка густа запацела — i Навіцкаму, каб паглядзецца, прыйшлося выцерці яго мяккімі ручніковымі матузкамі. Цярнуў улева-ўправа, адлюстрыў шкло, пасля адпіхнуў на падстаўцы ў бакі павільгатнелыя шампуневыя бутэлечкі, слоік з зубнымі шчоткамі — i зірнуў на сябе.

Спачатку здалося, што адтуль, з люстэрка, глядзіць зусім яшчэ маладун з апалымі на шчокі мокрымі валасамі. Але як падняў, залізаў ix расчоскаю на патыліцу, адкрыў твар з буйным носам, пасля адкрыў высокі лоб, дык адразу пастражэў i стаў падобны на самога сябе, на саракадвухгадовага мужчыну. Так раптоўна пастарылі яго сур'ёзнасць, задумлівасць ды, відаць, i маршчыны. Ix было вельмі шмат на лобе, ля вачэй, а гэтаксама нямала ix, дробненькіх, гусцілася i пад вачыма, дзе яны цямнеліся глыбокімі плямкамі.

Калі папхнуў дзверы на калідор-прыхожую i ў цёплую, запараную ванную ўварваўся свежы струмень, пакрысе пачаў астываць ад цёплага душа, суха палымнець i чырванецца на жаўлаках. Не выціраўся, a толькі прыкладаў ручнік да цела. Бачыў: яно белае-белае, не крамянае ды дужае, як было яшчэ гадоў пяць назад, а залішне нейкае мяккае i вялае, як ва ўсіх людзей яго веку, што больш сядзяць, чым ходзяць, лянуюцца раніцай памахаць рукамі ды раз-другі нагнуцца-разагнуцца.

Як зусім абсох, тут жа надзеў адпрасаваныя жонкаю штаны, белую кашулю, гальштук — што ўсё вісела дасюль тут на дроце, — i вось цяпер, прыбраўшыся, ён неяк памаладзеў, схаваў сваю заранаватую паўнату, стаў, здаецца, зноў «ніц собе», як жартуюць яго жанчыны-падначаленыя. Яны кажуць, што ён не маладзёнак ужо, але яшчэ надта не пастарэў.

Прыбіраўся i чуў, што жонка — на кухні. Ляскала там то вечкамі каструль, то рэзала ды шаткавала, стукала нажом па кружку, часта пускала ў ракавіну ваду — i тады тут, у ваннай, гулі трубы, a калі рабіла моцны струмень гарачай вады, дык верхняя трубка трэслася, падкідала падстаўку i на ёй з'язджалі ўбок бутэлечкі. Ён узлаваўся на жонку, не вытрываў, выцягнуў руку i пастукаў пальцам у запацелае акенца — i Валя адразу паменшыла струмень.

Навіцкі крыху супакоіўся, падумаў, што не трэба затрымлівацца, а варта хуценька выйсці з ваннай, апрануць пінжак, плашч i, каб не бачыла жонка, падацца з кватэры. Не хочацца не толькі гаварыць з ёю, але i гэтак жа не хочацца нават сустракацца з яе самотным позіркам. Глядзець у вочы — не тое што не хочацца, а неяк сорамна. Сорамна ад таго, што яна — вельмі спагадлівая, чулая, добрая характарам жанчына — даўно ўжо, можа, ведае, чаго ён у кожную пятніцу прыходзіць з працы раней дадому, мыецца, прыбіраецца i куды з'язджае на цэлы вечар, яшчэ даўней, можа, адчула, што яна яму надакучыла. Ведае, але маўчыць. Маўчыць, каб не зналі пра гэта дарослыя дзеці, каб быў лад у сям'і...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маладыя гады»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маладыя гады» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Маладыя гады»

Обсуждение, отзывы о книге «Маладыя гады» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x