Генрых Далідовіч - Маладыя гады

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Маладыя гады» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1979, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маладыя гады: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маладыя гады»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі апавяданні i аповесць, напісаныя аўтарам у апошнія гады. Тэмы самыя розныя. Але пра што б ні пісаў Генрых Далідовіч — пра вайну, каханне, сённяшні дзень людзей горада i вёскі,— піша ён з вялікай зацікаўленасцю i шчырасцю.

Маладыя гады — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маладыя гады», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Уласнік доўга стаяў ля буфета, піў паціхеньку сок, смяяўся з поўненькаю прыгожаю жонкаю ў белым халаце, з залатымі пярсцёнкамі на пальцы, тая i слухала, i, здаецца, нешта злосна гаварыла, раз за разам кідала позіркі сюды, на двор.

— Ну, паехалі,—выйшаў нарэшце i сказаў сваё слова ўласнік.— Толькі ўсё наперад...

— Будзе, — згадзіўся радасны Русовіч.

— Яно так лепей... Дарога добрая? — павесялеўшы, запытаў той.

— Ды, лічы, асфальт! — падбадзёрыў Русовіч.

— Глядзі, каб машыну не пасадзіць.

— Не бойся, — заспакоіў яго Русовіч, прысаджваючыся побач i даючы грошы.

— Знаеш, машына!.. З неба не звалілася...— той, здавалася, не спяшаўся браць грошы, доўга праціраў анучкаю шкло, прымушаў патрымаць ix у выцягнутай руцэ, а пасля ўжо ўзяў, зірнуў i сунуў ix у кішэню курткі. Пасля паехаў памалу, за горадам аб'язджаў кожную грудку ды ямінку, усё цмокаў: — Вот табе i асфальт! Такая коўзь: можа закруціць, скінуць у канаву.

— Не скіне, — супакойваў яго Русовіч.

— Але добра во свайго каня мець!..— усміхнуўся той пасля, бачачы, што Русовіч маўчыць.

— Ды няблага, — у тон яму адказаў Русовіч.

— Збіраеш гэтаксама? — разгаварыўся уласнік.

— Збіраю...

— I дом свой маеш?

— Маю. Чатыры пакоі, хлеў, гумно i лазню...— чамусьці задзірыста, успамінаючы намесніка іхняга музея, сказаў Русовіч.— Сёлета падвал яшчэ вымурую, гараж, цагляную будку сабаку зляплю.

— Ого! — здзівіўся той, зірнуў з павагаю.— Куркуль ты! Не дзіва, што так во раскідваешся. Другі ноч сядзеў бы на вакзале, але за дваццаць вёрст не даў бы столькі. А ты...— гаварыў ён i зайздраснавата круціў галавою.— Малады яшчэ, a ўжо такі забяспечаны.

— Самае важнае ёсць...— усміхнуўся Русовіч.— Не трэба шукаць.

— Ды канечне, — згадзіўся ўласнік.— Дзіва што!

...Ля жончынай кватэры, ля зацягнутага фіранкаю акна Русовіч прыпыніўся, узрадаваўся, што ў пакойчыку яшчэ гарэла святло. Адчуваючы хваляванне, радасць, што ён блізка ля сваіх мілых жанчынак, ціха зайшоў у сенцы, а тады на кухню, чуючы знаёмы прыемны пах хаты — пах печы i свежа вымытай падлогі. Зірнуў на тапчан — гаспадыні не было, пайшла, відаць, да суседзяў глядзець тэлевізар.

Ён ціха адчыніў дзверы, зайшоў у жончын пакой i з замілаваннем убачыў, што дачка Анька, раскрытая, у кашульцы, цмокаючы вуснамі, спала ў калысцы, што стаяла непадалёку гарачага стаяка. Вакол яго на абвіслым шнуры сушыліся калготкі ды сукеначкі. Яму яшчэ бліжэй дыхнула знаёмым дамашнім пахам, водарам розных лякарстваў, без чаго яму было самотна ў горадзе...

Спала, падклаўшы пад падушку рукі, i Яніна. Ляжала на ложку ў халаце, босая. Відаць, доўга — пакуль не прыйшоў вячэрні аўтобус — чакала яго, замаркоцілася, прыхінулася на неразабранай пасцелі i заснула.

Русовіч нагнуўся, пацалаваў яе ў шчаку. Яна імгненна зморшчылася, а пасля падхапілася, абцягнула на круглаватыя калені халат, са сполахам залыпала соннымі вачыма. Тонкімі пальцамі працерла ix, нібы не ўзрадавалася, што ён прыехаў, села i не пазірала на яго. Ён заўважыў, што павастрэў яе прыгожы шыракаваты твар, патанчэла шыя, не аблягае, a вісіць на ёй халат. Здаецца, нядаўна яна была паўнейшая.

— На чым ты прыехаў?— спытала яна, папраўляючы валасы, i была ў гэтую хвіліну свойская, блізкая ды родная, адно, што ў ёй нязвыклае, гэта тое, што яна не ўсхліпнула: звычайна, як толькі ён пасля тыднёвай ростані вернецца дадому, дык яна заплача ад радасці.

— На лёгкавушцы. Уласнік адзін падкінуў.

— А я во чакала i заснула...— сказала яна, чамусьці не падышла i не прытулілася, а падалася да стала, дзе пад газетай былі талеркі з грыбамі, салам i яйкамі — тлушч застыў, пабялеў, хлеб прысох; мелася i яго любімая яда — тоненька накрышаная капуста, пасоленая i аблітая маянэзам.

— Дзякую, дарагая! — ён падышоў, прыхіліў яе i пацалаваў.

— Калі ўспомніў, — з крыўдаю папікнула яна, але прытулілася.— Забыўся ўжо пра нас, не спяшаешся дадому... Табе там, канечне, весялей. Ды, можа, якую i маладзейшую ды прыгажэйшую знайшоў?..

— Па-твойму, мне ў галаве толькі адны дзяўчаты...

— Бог цябе ведае...— жонка ўжо зусім адышла ад сну, прамовіла крышку з рэўнасцю, а пасля, як адумаўшыся, каб не пакрыўдзіць, пажартавала: — Ох, бацька, глядзі, падскочу калі неўспадзеўкі, праверу, як ты там паводзішся...

— Правер, — усміхнуўся ён, ведаючы, што яна ніколі не паедзе яго правяраць.

— Ці скора ўжо будзе якая кватэра?— сур'ёзна спытала яна, села на ложак, i ён сеў ля яе.

— Праз год, кажуць.

— I летась i сёлета было «праз год»...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маладыя гады»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маладыя гады» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Маладыя гады»

Обсуждение, отзывы о книге «Маладыя гады» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x