Генрых Далідовіч - Маладыя гады

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Маладыя гады» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1979, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маладыя гады: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маладыя гады»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі апавяданні i аповесць, напісаныя аўтарам у апошнія гады. Тэмы самыя розныя. Але пра што б ні пісаў Генрых Далідовіч — пра вайну, каханне, сённяшні дзень людзей горада i вёскі,— піша ён з вялікай зацікаўленасцю i шчырасцю.

Маладыя гады — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маладыя гады», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Як патушыў святло, Навіцкі стараўся ціха выходзіць з ваннай, але маснічыны пад нагамі ўсё роўна зарыпелі. Можа, i ад таго, што ішоў крадучыся, на пальчыках, i больш ціснуў на падлогу. Толькі калі ступіў на тоўсты, жоўты, з рудымі палоскамі дыван, стаў усёй падэшвай, маснічыны не азваліся. Падумаў, што на добры толк трэба было б падціснуць падлогу, замяніць у вокнах паколатыя шыбіны, яшчэ паправіць тое-сёе, але неяк няма часу i ахвоты, усё адкладвае i адкладвае гэта на пазней.

Навіцкі падышоў у залі да ненакрытага стала, да вазы з чырвонымі кветкамі, узяў свой пінжак, што вісеў на спінцы крэсла, ускінуў на плечы, зашпіліў, зусім так схаваў свой паўнаваты жывот i цяпер ужо напраўду стаў «ніц собе». I толькі ціха падаўся з залі ў калідор, як адчыніліся дзверы, напусцілі салодка-прэснай пары i тады ўжо выйшла ў калідорчык жонка — невысокая, паўнаватая, у доўгім цёмна-квятастым халаце, што вельмі старыў яе, маўклівая, некалі сімпатычная, а за апошнія гады вельмі пастарэлая жанчына.

Жонка акінула яго позіркам з ног да галавы, але нічога не сказала ні пра яго адзенне, ні пра абутак. Толькі, можа, падумала, што ён вось маладзей, дужэй выглядае, не мае такога хворага сэрца, як яна, зірнула на яго з журбою. I ён адчуў душою яе гэтую скаргу на сваю раннюю старасць, хваробу, адчуў, што яна хоча расказаць яму пра нейкія хатнія клопаты, але не расказвае, бо ведае, што яму будзе непрыемна. Ён, разумеючы яе, вінавата лыпаў вачыма, не ведаў, куды пазіраць. Адышоўся, надзеў кароткі жаўтаваты плашч, белую брылёўку.

Валя зірнула на яго мокрыя валасы, хацела, мусіць, сказаць, што нельга так выходзіць на халодны восеньскі двор, але не сказала, загаварыла, відаць, пра самае важнае:

— Можа б, ты сёння, Тамаш, дома застаўся б? Ад навукі я цябе ніколі не адрываю, а вось... Няўжо ўсе не прапускаюць ніводнага паседжання камісіі? Гэтая грамадская работа... трэба яе, канечне, рабіць, рабі на здароўе, але, можа, сёння застанься дома, не пайдзі з раз...

— Ну, што трэба? — буркнуў Навіцкі.

— Не думай, калі ласка, што гэта мае капрызы ці, можа, нават i нейкая рэўнасць...— ціха, як апраўдваючыся, прамовіла яна, разгубілася, зацерабіла ў руках крысо кароценькага фартушка.— Даўно па доме абыходжуся i без тваёй помачы... Як i без увагі... Я ўжо i не спадзяюся на гэта, бо век адна хаджу па магазінах, вару есці, абмываю ўсіх, прыбіраю ў хаце, i ўсе, i я сама прывыкла, што гэта толькі мая работа... А цяпер ужо i без пары старая стала... Але ж у нас дзеці... З імі я ўжо адна не магу зладзіць. А з імі нешта няладнае робіцца. Душа мая чуе, што Тоня пакіне інстытут, а Вова абы-як скончыць школу. Ты ж бацька, пагавары з імі...— дагаварыла i ўсхліпнула.

— Пагавару...— каб усё ж сёння не застацца дома, прамовіў ён, зморшчыўся.— Заўтра i пагавару. Усе разам пагаворым.

Навіцкі патаптаўся ў калідоры, адчуваў, што напраўду варта было б застацца дома i пагаварыць з дзецьмі, хацеў запытацца, а дзе яны цяпер, але стрымаўся: ведаў, што жонка будзе доўга скардзіцца на ix i яму доўга прыйдзецца стаяць i слухаць.

Каб Валя яшчэ што сказала i зноў папрасіла ўсё ж нікуды не ісці, дык, можа, з невялікай неахвотаю i застаўся б, а раз яна прамаўчала, можа, бачыла, як ён ірвецца сысці, дык ён перасіліў нерашучасць, падаўся да дзвярэй. Падаўся i стараўся як можна хутчэй пакінуць пакой: раней, калі адыходзіў, кожны раз цалаваў жонку, гаварыў, што пастараецца хутка вярнуцца. Сёння не пацалаваў, бо не мог.

Калі збягаў з пятага паверха ўніз, падумаў, што, калі быў малады, гадаў-разважаў: пройдзе вось пяць — дзесяць гадоў, большага даб'ецца ў навуцы, падгадуе дзяцей — i можна будзе пажыць без клопатаў. Ажно прайшлі гэтыя дзесяць гадоў, a клопатаў не меншае, а яшчэ i большае. То дзеці, то жонка, то работа... Вось колькі чаго было за сённяшні дзень!..

Яшчэ з раніцы паклікаў яго да сябе дырэктар інстытута. Не загаварыў спачатку, як заўсёды, пра надвор'е, футбол, пра навіны ў навуцы, а адразу — далікатна, але строга — пачаў распытваць, што цяпер робіць яго лабараторыя крышталаоптыкі, пасля папрасіў прабачыць i сказаў, што ён, Навіцкі, сам вельмі добры вучоны, але слаба кіруе сваімі супрацоўнікамі, якія мала займаюцца навукай, a толькі прыходзяць на працу, у рабочы час ходзяць у кіно, становяцца ў чэргі па памідоры ці модныя боты...

«Прыміце, Тамаш Францавіч, меры...»

Цяпер Навіцкі, як спусціўся i выйшаў на двор, падумаў, што зашмат сабралася назаўтра клопатаў. I па рабоце, i дома...

2

Ён паехаў не на сваіх «Жыгулях», а на гарадскім аўтобусе. Дабраўся да патрэбнага прыпынку, сышоў, павярнуў направа i ўздоўж пяціпавярховага дома пайшоў па ціхай вуліцы, хутка трапіў у гэты, добра знаёмы ўжо за астатнія тры гады, вузкі двор, абгароджаны ад завода бетоннай сцяною i ўсаджаны вішнямі, яблынямі, грушамі-дзічкамі, вербалозам, рабінамі — яшчэ раз убачыў: ужо звосенілася. Хоць пасады былі яшчэ зялёныя на першы позірк, але ўжо шмат ад першых вераснёўскіх начных халадоў i дзённых сонечных прыпёкаў парудзела на ix лісця, надта ў верхавінах, а тое лісце, што чамусьці зажаўцелася раней, яшчэ ў жніўні, апала долу — i шмат ужо яго, пачарнелага ад зямлі, ляжала на дарожцы ды пад дрэвамі. І яшчэ болей, змеценага ветрам, — у кустах бэзу, што рос, пры самым доме. Чырвона стракацелі сярод зелені рабіны, ягадак з якіх, відаць натрэсеных дзецьмі, гэтаксама шмат ляжала на зямлі. На шнуры, што быў нацягнуты на камлі дрэў, вісела мокрая бялізна, i на ўвесь двор пахла мылам i сырасцю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маладыя гады»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маладыя гады» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Маладыя гады»

Обсуждение, отзывы о книге «Маладыя гады» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x