Генрых Далідовіч - Маладыя гады

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Маладыя гады» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1979, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маладыя гады: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маладыя гады»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі апавяданні i аповесць, напісаныя аўтарам у апошнія гады. Тэмы самыя розныя. Але пра што б ні пісаў Генрых Далідовіч — пра вайну, каханне, сённяшні дзень людзей горада i вёскі,— піша ён з вялікай зацікаўленасцю i шчырасцю.

Маладыя гады — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маладыя гады», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Так, малютка, так, — шапнуў ён, пакратаў вуснамі яе мяккія пахкія валасы, i яна скокнула яму на калені, прытулілася. Яны моцна пацалаваліся.

— Яшчэ што скажы, мілы, — шапнула яна, з жартам кратаючы вуснамі яго вузкаватую бараду.

— Што табе сказаць, малютка?— усміхнуўся Навіцкі, бо ведаў, пра што яна думае.

— Ці любіш ты яшчэ мяне, мілы?

— Ты ж ведаеш...— прамовіў ён.— I даўно ўжо.

Яна ўсміхнулася i саскочыла на падлогу, узяла яго за руку.

— Хадзем, я пачастую цябе за такія добрыя словы.

Яны зайшлі ў невялікую кухню, дзе стаялі халадзільнік, белая шафка, светла-зялёны стол, няроўна накрыты белым ватманскім лістом.

Эла ўзняла ліст — i паказаліся стравы: сухая кілбаса, сыр, нарэзаныя i аблітыя смятанаю памідоры, чорная ікра, масла, чорны i белы хлеб, на беленькіх, з чырвонымі абадкамі талерачках стаялі чарачкі. Ля ix ляжалі відэльцы i нажы.

— О! — здзівіўся ён, цмокнуў яе ў шчаку.— Ты цуд, малютка!

— Ведаю, мілы, якія ты любіш прысмакі, — усміхнулася яна, села насупраць яго, — Каб дагаджаць табе, дык наўмысна завяла знаёмствы ў магазінах.

— Ты малайчына! — ён працягнуў руку i пагладзіў яе па плечуку.

— Еш, будзь дужы...— пасля, калі крыху выпілі i закусілі, шапнула Эла, паднялася, пацалавала яго ў шчаку i падалася з кухні.

Схадзіла ў ванную, уключыла там святло, пусціла з кранаў ваду — ён, пазіраючы ўверх, на невялікае акенца, з хваляваннем бачыў, як зажаўцелася за шклом. Пасля Эла выйшла з ваннай.

Навіцкі выпіў чорнай кавы, выцер сурвэткаю губы, тут жа, у кухні, спаласнуў пад кранам пальцы, выцер ix беленькім ручніком. Пасля дастаў з унутранай кішэні пінжака прыхаваную дзесятку, адчыніў пазногцем шыбіну ў шафцы i, як заўсёды, паклаў яе туды — на верхнюю маленькую талерачку.

I на кухні, i ў залі было ўжо даволі цемнавата; як ішоў, ён бачыў, што ў спальні на акно апушчана цёмная штора i там зусім морачна, ледзь відаць справа белая падушка, краёк беленькай коўдры, пад якой, як i заўсёды ў такую хвіліну, з галавою схавалася Эла.

Так i было: Эла ляжала ўжо накрыўшыся, толькі плямінкаю цямнеўся на падушцы хвосцік яе валасоў. Навіцкі прыпыніўся, зачыніў дзверы — i ўжо ў цемені пачаў хуценька раздзявацца, кладучы адзенне на загадзя пастаўленае сюды Элаю крэсла.

...Прачнуўся ён раптоўна, як i заснуў. Спачатку не мог разабрацца, што цяпер: ці ноч, ці ранне. Але пасля, калі ўбачыў, што ляжыць не дома, у сваім пакоі-кабінеце, дык адразу ўведаў, што цяпер пазнаваты вечар, уведаў, дзе ён, адчуў з трывогаю, што затрымаўся, што павінен ужо гэтай хвілінай быць дома.

Эла — ужо ў доўгім расшпіленым халаце — стаяла паблізу, ля шафы, адна яе нага была на падлозе, другая — на крэсле. Яна пазіралася ў люстэрка, што было на дзверцах шафы, i расчэсвала доўгія валасы. Праз расчыненыя дзверы з залі падала сюды жаўтаватае святло, асвятляла Эліну спіну, шафу, а тут, дзе ляжаў ён, быў паўзмрок.

Пакуль ён спаў, Эла прыбрала на кухні, памылася i нават высушыла валасы. Як здагадалася, што ён ужо не спіць, хуценька захінула грудзі i жывот халатам.

Не раз засынаў ён i раней (толькі разам з Элаю), i тады, калі прачыналіся, яна лашчылася, старалася не адпускаць дадому, баялася, можа, застацца адна. Але сёння яна расхвалявалася, злавалася на яго, колькі разоў таўхала ў плячо, каб ён не спаў, а пасля здалася, заціхла, ляжала з заплюшчанымі вачыма...

Навіцкаму было сорамна цяпер загаварыць, бо адчуваў, што ўсякае яго слова можа ёй не спадабацца, i гэтаксама нельга было i хітраваць — прыкідвацца, што ён яшчэ спіць. Было мулка ляжаць вось так ціха на спіне, баяцца нават паварушыцца, i ён не вытрымаў, крыху павярнуўся на левы бок, да ружаватай у паўзмроку сцяны. Падумаў, што па-добраму дык i не ведае, якога колеру тут, у спальні, сцены, бо заходзіць сюды заўсёды ў цемнаце.

— Табе пара ўжо... Падымайся, — прамовіла Эла, i яго, хоць i не адчуў у яе спакойным голасе злосці, усё ж апанавала крыўда, што яна не назвала па імені, не падышла ды не прытулілася.— Хутка дзесяць гадзін вечара — цябе чакаюць ужо дома...

Яна не падыходзіла, моршчылася, пазірала ў цьмянае люстэрка i расчэсвалася, i ён не падклікаў, бо не мог цяпер дураслівіцца, ведаў, што яна пакрыўдзілася, а то, можа, болей ужо i не кахае яго. Можа, расчаравалася ў ім.

— Бяжы, мілы...— як адумалася, што ёй не трэба крыўдзіцца, ужо ласкавей сказала яна, хоць зноў не падышла, падалася ў залю, каб ён змог падняцца i адзецца, i — ужо ні то сур'ёзна, як разумеючы яго, ні то з крыўдаю на свой лёс — загаварыла адтуль: — Ідзі, Том, бо ты ўсё ж сем'янін... А я... Я адзінокая. Ніхто не спытае, чаму i дзе я позна затрымалася ці чаму дома заседзелася...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маладыя гады»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маладыя гады» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Маладыя гады»

Обсуждение, отзывы о книге «Маладыя гады» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x