Генрых Далідовіч - Маладыя гады

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Маладыя гады» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1979, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маладыя гады: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маладыя гады»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі апавяданні i аповесць, напісаныя аўтарам у апошнія гады. Тэмы самыя розныя. Але пра што б ні пісаў Генрых Далідовіч — пра вайну, каханне, сённяшні дзень людзей горада i вёскі,— піша ён з вялікай зацікаўленасцю i шчырасцю.

Маладыя гады — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маладыя гады», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Навіцкі слухаў дзяцей ды пазіраў на ix, сёння ўпершыню падумаў, што яны маленькія былі такія дружныя, любілі адно аднаго, а цяпер нібы розныя людзі. I яшчэ скеміў, чаго магла ўскрыкнуць чуллівая жонка: Тоня, можа, прызналася ёй, што яна ўжо... Не толькі маці, жанчыне, але i яму, мужчыне, цяжка паверыць, вытрываць, што іхняе дзіця, зялёнае дзяўчо, хоча выходзіць замуж.

— Што ж вы так, дзеці?— спытаў ён з дакорам, зірнуў спачатку на дачку, i тая мігам апусціла ад яго позірку галаву, а пасля глянуў на сына, ён не ведаў, што з імі, такімі вялікімі ўжо, рабіць, што ім гаварыць.— Ты ж, сын, вучань, брыдка табе хуліганіць. Пасядзі лепш лішнюю гадзіну з кнігаго, рыхтуйся ўжо да экзаменаў. I боксам сваім больш займайся...

— Не смяшы, ён даўно ўжо кінуў займацца ім, як раней пакінуў лыжы, футбол...— асекла яго дачка.— А прыахвоціўся да цыгарэт, да чарачкі, прывык хадзіць па парках i заводзіць бойкі...

— Гэта, гэта ж...— у Навіцкага ад гневу аж сціснула дыханне, прапалі самыя патрэбныя словы.— Ты ведаеш, куды можа прывесці гэтая твая дарога?

— Яму сумна, бачыце, хочацца прыгод...— ухмыльнулася Тоня, якая, як ён помніць, яшчэ змалку мела такую нядобрую звычку — пакепліваць з другіх.

— А табе — вельмі хочацца замуж? — папікаў сын.

— Хочацца, — спакойна адказала тая.— Хоць табе яшчэ гэтага не зразумець.

— Ты гэта сур'ёзна? — Навіцкі павярнуўся да дачкі.— За маімі i за мамінымі плячыма табе ўжо кепска?

— Па-першае, я не маленькая ўжо, а маю дваццаць гадоў, якраз гэтулькі, у колькі i мама выходзіла за цябе...— смела, з гонарам сказала дачка, строга зірнула на яго.— Так што магу ўжо тое-сёе i сама... Па-другое, я люблю яго, i ён мяне любіць. А гэта, як ведаеш, нешта значыць...

— I даўно ў вас гэтая любоў? — з іроніяй спытаў Навіцкі.

— Ды другі год ужо...

— I хто ж ён, твой Рамэо? — ужо спакайней спытаў Навіцкі.

— Студэнт... Нашага інстытута...

— I дзе, на што вы, абое студэнты, думаеце жыць? — запытаў ёп.— Ці ўжо добра абдумалі, на чый усесціся карак?

— Не пакеплівай, калі ласка...— незалюбіла дачка, успыхнула злосным чырванцом на маладых, свежых шчоках.— У нас гэта ўсё сур'ёзна. Пажывём першую пару тут, у маім пакойчыку. Калі будзеце прыдзірацца — сыдзем, знойдзем прыватную кватэру. Пойдзем працаваць, дык будуць i грошы. Ды i вы, i яго бацькі, якія жывуць у вёсцы i жывуць добра, не чужыя нам, паможаце. Так што мы ўжо пра ўсё напраўду дамовіліся, застанецца толькі адно — каб вы згадзіліся. А не будзе вашай згоды, дык мы i без яе... А цяпер я хачу пагаварыць з табой адным...— прамовіла i, не чакаючы, што ён скажа, падалася з залі ў калідор, i, як чуваць было, пайшла ў самы крайні пакой — у яго рабочы кабінет.

Навіцкі адчуў, што ні крыкам, ні просьбамі даччыной задумы ўжо не зменіш, дык спачатку як разгубіўся, не ведаў, што рабіць, а пасля паслухаўся, пайшоў за дачкою. Як толькі ўвайшоў у кабінет, яна, чакаючы яго пры дзвярах, зашчапілася.

— Садзіся, тата...— строга сказала яна, i ён зноў паслухаўся, апусціўся на невялікую абабітую дэрмацінам канапку, якая стаяла насупраць засланага дарагім пакрывалам ложка.— Цяпер пагаворым пра маму i цябе... Я сталая ўжо, дык магу... Чуў, што з ёю? Чуў. Усе мы — i я, i Вова, i ты — пакрысе давялі яе да гэтага... I сёння гэтаксама... Я, Вова, ты... Толькі што ты справядліва папікаў нас, цяпер дазволь папікнуць i цябе...

Ён спачатку здзівіўся, а пасля з гневам зірнуў на дачку: як яна можа гаварыць гэта, хто ёй даў такі дазвол? Бацькі могуць папракаць дзяцей, а не дзеці бацькоў...

— Паслухай, тата, не гарачыся...— сказала Тоня, склала тонкія рукі на грудзях i зрабілася нейкай доўгай ды тонкай у чорных штанах i чорным світэры.— Пагаворым сур'ёзна. Сёння мама разгневалася не толькі з-за нас, дзяцей, а яшчэ i... Разумееш, адна адной мы па-жаночаму даказвалі, i мама папракала, што я мала думаю пра цябе, расхвалюю. А табе трэба займацца навукай.

— Я ж не раз гаварыў вам, што i ваша маці была здольная студэнтка, займалася ў навуковых гуртках, магла б гэтаксама быць вучоным i някепскім вучоным, але i я, i яна не маглі самааддана прысвяціць сябе навуцы, бо некаму трэба было гадаваць вас... Вось яна i ўзяла на сябе гэты клопат, памагла мне... I вам гэтаксама... Ну, а я стараўся з усіх сіл i, можа, тое-сёе i зрабіў. Так што віна мая — яшчэ трэба падумаць, ці віна...

— Я не пра гэта...— ціха прамовіла дачка.— Але я скажу праўду. Мне а ж забалела сэрца, што мама лічыць цябе за самага справядлівага, толькі i думае пра цябе, слепа табе верыць, а мае пачуцці ды пачуцці майго жаніха не ставіць i ў грош. Дык я ў злосці не стрымалася i сказала ўсё...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маладыя гады»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маладыя гады» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Маладыя гады»

Обсуждение, отзывы о книге «Маладыя гады» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x