Генрых Далідовіч - Маладыя гады

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Маладыя гады» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1979, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маладыя гады: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маладыя гады»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі апавяданні i аповесць, напісаныя аўтарам у апошнія гады. Тэмы самыя розныя. Але пра што б ні пісаў Генрых Далідовіч — пра вайну, каханне, сённяшні дзень людзей горада i вёскі,— піша ён з вялікай зацікаўленасцю i шчырасцю.

Маладыя гады — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маладыя гады», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Навіцкі парадаваўся, што нікога няма ля пад'езднай лаўкі, хутка шмыгнуў у пяціпавярховы дом, пераступаючы аж па дзве прыступкі, подбегам падаўся на трэці паверх.

На пляцоўцы націснуў на кнопку ля дзвярэй пад нумарам «30», апусціў галаву, пазіраў на круглы шэры, з чырвоным асяроднічкам ходнічак, стараючыся аддыхацца перад тым, як яму адчыняць дзверы. Пачуўшы, што нехта спускаецца зверху, яшчэ раз пазваніў, павярнуўся спіною да пляцоўкі.

— Зараз, зараз...— пачуўся за дзвярыма прыемны знаёмы голас, i амаль тут жa шчоўкнуў замок.

Навіцкі сам лёгенька піхнуў дзверы. Яны зарыпелі (i ён у каторы раз падумаў, што пара ўжо змазаць ix). Зайшоў у невялікі калідор, убачыў паблізу высакаватую ды танкаватую прыгожанькую Элу — яна была сёння ў доўгай жоўтай у клеткі спадніцы, белай цеснаватай блузцы з кароткімі рукавамі. Ён усміхнуўся, з радасцю глядзеў на прыгожы, з маленькім прамым носікам твар, з чорнымі-чорнымі брывамі i валасамі, што яна маладая, свежая, вабная ў свае трыццаць гадоў. Папхнуў плячыма дзверы, прымусіў ix самім зашчапіцца, ступіў крок наперад.

— Ну, добры вечар табе!

— Здарова, Том!— усміхнулася тая, падняла лёгкія даўгаватыя прыгожыя рукі, моцна абшчапіла імі за шыю, гэтак жа моцна прыціснулася шчакою да яго шчакі.

Навіцкі прыгарнуў яе да сябе, адчуў, як хвалюе яго гэта маладзічка — i яму становіцца добра, прыемна на душы, хочацца жаночай пяшчоты. Заплюшчыў вочы, правёў вуснамі па яе далікатненькай мяккай шчацэ, крышку пахкай ад духоў i пудры, знайшоў яе мяккія паўраскрытыя вусны i прыпаў. Ад пацалунка ў яго, як у маладзёнка, закружылася галава.

— Засумаваў без мяне, Томе?— Эла першая адхілілася ад яго, прыклалася да яго шчакі вухам — амаль адразу ж ён пачуў прыемны халадок ад яе залатой завушніцы.

— Засумаваў, малютка...— з пяшчотаю пагладзіў яе па спіне, можа, крышку i з дураслівасцю, але са шчырасцю прашаптаў ён, зноў пашукаў яе вуснаў.

— Не трэба... Пасля...— гэтаксама шэптам, ні то сур'ёзна, ні то з жартам, сказала яна, разняла яго рукі.— Распранайся, праходзь. Будзь, як i ў кожную пятніцу, гаспадаром маёй сціплай двухпакаёвачкі.

Навіцкі зняў брылёўку, плашч, разуўся i падаўся за ёю ў невялікую залю, дзе справа, пры глухой сцяне, пафарбаванай у жоўты колер, стаяла зялёная, з рудаватымі падлакотнічкамі канапа, пасярод — ненакрыты стол, ля акна ў кутку — тэлевізар на журнальным століку i злева, ля кухоннай сцяны, стаяла невялікая шафка па посуд i кнігі. Гэтую зальку, спальню пакінуў гаспадыні былы яе муж. Пра яго, праўда, яна ніколі не расказвала, i ён, Навіцкі, ніколі не распытваўся.

Ён сеў на канапе, Эла — ля яго.

— Што з табою, Том?— спытала яна, узіраючыся ў яго твар, узяла яго правую руку ў свае маленькія белаватыя ручкі. На ix было аж чатыры пярсцёнкі. Глядзела як па-мацярынску, з клопатам, хоць гэта ёй не зусім удалося, бо была вялікая розніца ў ix гадах, i як яна ні старалася быць надта сталай, усё роўна, гэтулькі не пражыўшы, не магла столькі ведаць, адчуваць, так думаць, як адчуваў, думаў ужо ён. Таму яе гэтая наўмысная сталасць была крышку смешнаватай.

— Абы-што...— адказаў Навіцкі, бо не хацеў усяго расказваць.— Непрыемнасці, словам. На рабоце, дома...

— ЧП якое ў нашай лабараторыі? — усё не выпускаючы яго рукі, спытала Эла.— Бо сёння, сам ведаеш, не была там.

«I з-за гэтага перапала...» — хацеў пажартаваць, але стрымаўся, бо ўжо добра ведаў, што лепш памаўчаць, чым лішне сказаць, толькі прамовіў: — Не, няма ніякага ЧП, дзякуй богу. Але трэба наводзіць, як сказаў шэф, дысцыпліну...

— Думаю, што ты згодзішся, каб я i надалей засталася гэтакай недысцыплінаванай?

Ён нічога не адказаў, толькі з жартам паківаў пальцам.

— А дома — што?— зноў сур'ёзна спытала яна, трымаючы яго за палец, на якім быў шлюбны пацямнелы ўжо за многія гады пярсцёнак.— Жонка здагадваецца? Пілуе?

— Ай!— ён зморшчыўся, махнуў рукою.— Сямейныя нелады... A ў мае гады, прызнацца, нялёгка пераносіць адмоўныя эмоцыі...

— Ты ніколі мне нічога не расказваеш пра сваё, Том...— як пакрыўдзілася Эла, надзьмула прыгожыя вусны, зірнула з дакорам.— Усё тоішся... Ці не верыш мне, ці лічыш лішнім расказваць. Маўляў, нашто мне ўсё ведаць?

— Не крыўдзься, малютка, — папрасіў ён.— Напраўду не заўсёды хочацца табе расказваць пра непрыемнасці...

Яна прыхілілася, памаўчала крыху.

— Але табе заўсёды калі цяжка на рабоце ці дома, то добра ў мяне. Так, Том?— спытала шэптам.— Іменна ў мяне ты сярод жыцейскай прозы знаходзіш паэзію. Так? Бо я вельмі люблю цябе, свайго маленькага Томіка, заўсёды чакаю i ніколі не злуюся, не папікаю... Так, Том?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маладыя гады»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маладыя гады» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Маладыя гады»

Обсуждение, отзывы о книге «Маладыя гады» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x