Ён па-ранейшаму маўчаў, не могучы падняць на яе вачэй. Яна ж сагнутым пальцам выцерла яму слёзы на шчоках, ціха i яшчэ больш лагодней запытала:
— Чаму ж ты не папрасіў? Па-добраму?
— Я саромеўся... — нарэшце падаў ён голас.
Броня нечакана пацягнула яго да сябе, паклала галаву сабе на грудзі, заласкала яе:
— Ты — i мужына ўжо, i хлапчук яшчэ... — Затым, праз хвіліну: — Я хоць падабаюся табе?
Ён хітнуў галавою ў знак згоды.
— Ці, можа, па-твойму, я нават прыгожая?
Ён зноў паўтарыў тое ж.
— Пакахаў? Ну, не маўчы. Будзь мужчынам. Скажы смела i ясна.
—Кахаю.
— I хочаш, каб была я тваёй любай?
— Хачу.
— Завабіў i ты мяне, Кастусёк... — нечакана прызнаецца яна. — Каб ты не быў мне любы, дык ніколі я не паддалася, як не паддавалася іншым. Я i сілу маю, i не толькі адбівацца, але i добра біцца магу. Ды, кажу, не супраціўлялася вельмі... Не люблю, ледзь толькі цярплю свайго п'яніцу. Жыву з ім найперш з-за дзяцей. Але хачу ласкі, любові, пяшчоты: я ўсё ж жанчына i яшчэ, як бачыш, не старая...
Броня адхінула ягоную галаву, доўга, пільна i з кожным мігам усё цяплей i лагодней пазірала яму ў вочы, нібы хацела адчуць, што ў яго там, у тайніках душы, а пасля павабіла да сябе i сама дала паўраскрытыя вусны. Нават, здаецца, зусім нязмушана паказала, як трэба цалавацца, i ён быў пакорлівы, упершыню адчуваючы адмысловыя слодыч i галавакружэнне.
— Будзеш са мной далікатны, ласкавы? — пасля запытала шэптам. Нават больш — душою: — Будзеш мяне галубіць, мілаваць? Як самую-самую прыгожую, добрую, жаданую i дарагую табе?
— Буду.
— Але я патрабавальная. Калі ўлюблюся як след, дык запатрабую i ад цябе ўлюбіцца як след. Насуперак усім. Майму апівошу, яго i тваім бацькам, нават насуперак усёй вёсцы. Я змушу цябе хадзіць за мной ценем, нікога іншага не бачыць. Можа, нават ажаню на сабе. Не баішся?
— Не.
— Я люблю мілавацца. Ты толькі расцвяліў мяне, дык цяпер пяшчотна паласкай, скажы мне чароўнае слова. I не адно, — гаварыла i сама пяшчоціла яго галаву, шыю, плечы, сама паказала, дзе i што рабіць ягонай руцэ. — Ну, кажы мне, любы, чароўнае слова!
— Якое? — асмялела здзівіўся ён, сціскаючы далоняй яе белыя тугія грудзі.
— Няўжо ні адной дзяўчыне яго яшчэ не гаварыў?
— Не.
— Нікога не любіў?
— Не.
— А мяне любіш?
— Люблю.
— Дык i кажы, не, адмыслова, хораша шапчы пра гэта! Ласкаі, пяшчоць i шапчы, каб я забылася пра ўсё на свеце, каб хацела быць толькі тваёй i каб я адкрылася табе ўся. I целам, i душой.
— Люблю... Моцна, хораша... Усёй душою... — шаптаў ён, адчуваючы, што ўжо не толькі шугае яму кроў у скроні, але палымнее, усё больш трымціць i яна, а пасля прыпадае да ягоных вуснаў, моцна i ўтрапёна цалуе, ціхенька i нібы жаласна альбо адчайна войкае i ахкае, звіваецца ўсім целам, становячыся зусім безразважлівай, a калі безразважлівасць пачынае агортваць i яго, Броня ўладарна вабіць, i яны несвядома, але разам з тым па магутным поклічы зноў пазнаюць адно аднаго.
Хоць Кастусь да сённяшняга дня не ведаў вось так блізка жанчын, але цяпер неяк ці міжволі па мужчынскай здагадцы адчуў, што цяпер Броня не проста яго, але адкрылася яму ўся, па-сапраўднаму жадае якраз яго, дык ён павінен быць асцярожным, пяшчотным, даваць моц не юру i сіле, a летуценнасці. Броня нічога не прамаўляе, маўчыць — не, не зусім так, яна не маўчыць, яна цалуе, звіваецца, жаліцца, адчаіцца, выдыхвае іначай, i гэтае інакшае без слоў проста паказвае, што ён ёй любы, жаданы, што яна радасная, шчаслівая, разам з ім спявае дзівосную i чароўную песню закаханых, i што гэтая песня магутнейшая за ўсякі разважлівы i мудры гімн...
...Гадоў пятнаццаць таму гэта было. Праўда, не доўга, усяго некалькі месяцаў, пакуль не ўведалі пра гэта ў вёсцы. I ў Броніным, i ў Кастусёвым доме ўскіпелі разлад i вайна; выяўленыя Броніным дамагацелем i агалошаныя па ўсёй вёсцы жаночымі шэптамі, яны сказалі ў сваіх сем'ях: мы кахаем адно аднаго, калі вы лічыце, што мы грэшнікі, дык мы гэты грэх змыем тым, што мы пажэнімся.
Але ix разлучылі — не так Бронін муж, які больш поўзаў i плёўся, адзічэлы, каля платоў, чым хадзіў i свядома думаў i гаварыў, не так ягоныя даволі прыстойныя бацькі, як Кастусёвы маці i бацька, паўстаўшы сцяной супраць таго, каб ён, хлопец, «раскідваў чужую сям'ю i сіраціў дзяцей, якія маюць бацькоў».
Кастусь, хоць i кахаў Броню шчыра i самааддана, не пераламаў на сваё. Скарыўся ад таго, што, як казалі бацькі, Броня i муж памірацца, будуць разам гадаваць сваіх сына i дачку, пакінуў вёску, Броню i з'ехаў у горад.
Читать дальше