Генрых Далідовіч - Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Самазвал сёння сапсаваўся, стаіць ля Дзераўной, у БМУ, там i шафёр ды экскаватаршчык, рамантуюць яго; грузавік недзе на ніўнянскім полі, ён павінен вось-вось вярнуцца. Як будзе тут i дзяўчаты-грузчыцы скінуць каменне, тады мы пойдзем палуднаваць.

Толькі я, сёлетні выпускнік тутэйшай дзесяцігодкі, самы малады з нашай хлапеча-дзявочай брыгады, куды сабралася моладзь з блізкіх вёсак, падумаў, што трэба перасіліць сваю стому, узяцца зноў трамбаваць, як пачуў сярод назойнага шуму каткоў, грэйдэра i скрэпера далекаватае ціхае, але натужнае вуркатанне грузавіка, — сэрца маё, здаецца, спачатку прымлела, так заціхла, што не стала чуваць яго, а пасля так раптоўна азвалася, як вынырнула аднекуль з глыбіні, што я мусіў прыжмурыцца ад болю. Я адчуў, што разгубіўся i захваляваўся: едзе грузавік, едзе i яна, Вікця, у якую я за гэтыя два тыдні, што працую тут, вельмі закахаўся.

Закахаўся, праўда, не ўпершыню, бо з бояззю, тоячыся ад усіх, кахаў некаторых харошых з твару аднакласніц, але ніколі пра гэта ім не прызнаўся. Цяпер, як мне здавалася, кахаю зусім інакш. Ca сталасцю ды сур'ёзнасцю. Вельмі хачу пра гэта сказаць Вікці, бо вельмі хачу, каб i яна мяне пакахала. Зноў коса пазіраю на Антона: ці не прыкмеціў ён мае хваляванне. Але той, выціраючы аб плечукі спацелы твар, так i не прыпыніўся ні на хвілінку, тоўк i тоўк калодкаю каменне, большыў брук на невялікай бездарожнай лапінцы стаўбцоўска-налібацкага шляху. Ад моцных удараў аб зямлю з яго бярозавай калоды адлушчылася, абвісла i трасецца беларудая кара, а на ручцы пасярэдзіне ўсё больш вылазяць наверх цвікі, i ручка пачынае паднімацца-апускацца на ix, замінаць, але Антон, вельмі ядавіты да работы, хоць можна было на хвіліну якую прыпыніцца i забіць каменей цвікі, не зважаў на гэта, усё трамбаваў.

«Ці два ў яго сэрцы? — з зайздрасцю падумаў я. — Адкуль толькі бярэцца ў яго сіла?»

Я зноў, адчуваючы яшчэ большую ад кароценькай перадышкі стому, пачаў гэтаксама трамбаваць: ніяк няможна, каб Вікця ўбачыла, што Антон працуе, а я стаю. Я не толькі баяўся яе насмешкі, без чаго яна, здаецца, i жыць не можа, але мне i самому хацелася пахваліцца, што я не гультай i не такі ўжо «маладзенькі» сярод усіх астатніх, на гады тры-чатыры старэйшых за мяне.

Грузавік пад'ехаў абочынай дарогі ад Дзераўной, запыліў — следам за ім цягнулася шэрая пясчаная сцяна. Яе не зносіла ўбок, бо не было ветру, а пакрысе, жаўцеючы на сонцы, яна асядала долу. Ужо здалёку ўбачыў, што ў кузаве на каменнях сядзіць толькі рабаціністая, вельмі дужая Гэлька, a Вікця — у кабіне побач з Фэлікам.

Сэрца маё зноў спачатку заціхла, а пасля затрапяталася хутка-хутка. Можа, i ад таго, што я добра ведаў: нядаўна дэмабілізаваны Фэлік думае жаніцца і, здаецца, вельмі ўпадабаў Вікцю. I мяне каторы ўжо дзень палохае не толькі тое, што Фэлік, якога я цяпер ненавіджу, такі смелы, a i тое, што Вікця, здаецца, яго ўпадабала.

Машына пад'ехала i прыпынілася паблізу нас, ля саменькага неглыбокага рова, абціснула яго бераг, i я, не перастаючы трамбаваць, правым вокам убачыў задаволенага, са шчасліваю ўсмешкаю Фэліка, убачыў ля яго невялікую, з чорнымі валасамі галоўку з круглаватым прыгожым тварыкам. Мне здаецца, што Фэлікава i Вікціна галовы вельмі блізка адна ад адной.

Фэлік, нарэшце, вызваліушы рукі ад руля, не асцерагаецца, што мы ўсё бачым, прыхінуўся, абняў Вікцю, i яна, мусіць, не зусім шчыра пішчучы, не адрывалася ад яго, сядзела побач, пакуль ён не пацалаваў яе ў шчаку. Толькі пасля выскачыла з кабіны, скокнула ў роў, шчасліва ўсміхалася. У гэтую хвіліну яна — высакаватая, вельмі стройная ў трыко — была надта харошая, як красуня на карцінах.

Вікця, усё смеючыся, паднялася, стала адною нагою на задняе кола машыны — яе трыко пры гэтым яшчэ больш абціснулася, паказала, якія стройныя яе ногі, — ухапілася рукамі за борт кузава і, матлянуўшы кароткімі распушчанымі валасамі, перавязанымі ля галавы гумкай, ускочыла наверх. Адчыненыя дзверцы ўсё яшчэ хіляліся, рыпелі.

Сюды высунуўся Фэлік, прыжмурыў левае вока. Я не вытрываў гэтай пераможнай ухмылкі, адвёў позірк; маўклівы Антон нават не зірнуў на машыну сваім адным вокам, нібы нічога не бачыў i не чуў. Я ж коса кінуў яшчэ позірк на Вікцю: яна, седзячы на каменнях, глядзела на нас, пасміхалася («Няўжо так усцешыла яе Фэлікава заляцанне?»), а пасля, сустрэўшыся позіркам з маім, нечакана пасур'ёзнела.

— Малавата, малавата вы, хлапцэ, падагналі!— заківала яна галавою.— Можна было i далей умасціць. Відаць, болей сядзелі, чым рабілі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»

Обсуждение, отзывы о книге «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x