Генрых Далідовіч - Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Паехалі, дзядзька Стась, — сказаў з віною Фэлік, выйшаўшы з-за машыны, падняў i пачаў зачыняць борт.

— Я пасля...— як i заўсёды, адмовіўся брыгадзір, збіраючыся i сёння есці адзін. — Едзьце ды на хвілін якіх трыццаць i зацягніце полудзень: гэтакая ж гарачыня! Пекла! Лепш вечарам пазней папрацуйце!

Вікця, стоячы ў кузаве, стрэсла з грудзей, са штаноў пыл, паправіла валасы, усміхнулася — i ад гэтай яе ўсмешкі палягчэла, прапала стома, хацелася думаць пра нешта вельмі прыемнае. Але Вікця не засталася з намі: саскочыла долу i падалася да Фэліка ў кабіну. I я праз задратаванае акенца бачу, як яны там сядзяць блізка, плячо ў плячо, усміхаюцца. Ніхто не ведаў, як я цяпер зайздросціў шчасліўцу Фэліку, як шкадаваў, што я яшчэ такі малады, не быў у войску i не вывучыўся за шафера.

Фэлік, увесь час рагочучы з Вікцяю, падвёз нас да бярозавага гайка, прыпыніўся. Як мы злезлі, развярнуўся i паехаў дамоў. Разам з ім паехала i Вікця.

Паехала Вікця з Фэлікам у кабіне i вечарам...

2.

Назаўтра, з самай раніцы, Вікця шапталася, пасміхалася з дзяўчатамі, i тыя, слухаючы яе, заліваліся смехам, часта кідалі насмешлівыя позіркі на Фэліка. Ён быў сумны, злосны, амаль не вылазіў з кабіны. Прывязе грузчыкаў i каменне з поля, сядзіць у кабіне i чакае, пакуль тыя разгрузяць. Калі аднаго разу Вікця паспрабавала сесці побач з ім, дык ён не пусціў: седзячы ў кабіне, трымаў за ручку дзверы i не даваў ix адчыніць.

Антон, бачачы гэта, ляпаў калодкай і, здаецца, пасміхаўся. Павесялеў i я, аднак з трывогаю думаў, якая яна смелая ды хітрая, гэтая Вікця. Як добра ўмее прыблізіць i адштурхнуць!..

У гэты дзень Фэлік не падвёз нас да лесу на полудзень: як толькі ў апошні рэйс згрузілі каменне, развярнуўся i памчаўся дахаты. I мы ўсе гуртам, стомленыя, але вясёлыя, падаліся пешшу. Як i заўсёды, без брыгадзіра.

— Дзівак гэты чалавек... — сказала Вікця, несучы на плечуку мужчынскую чорную, на доўгім поясе сумку з ежаю. — Ніяк не магу разгадаць гэтага нашага дзядзьку Стася... Нейкі ж надта нелюдзіна ён...

— Табе толькі i засталося аднаго яго паэкзаменаваць... — усміхнуўся скрэперыст Васіль — высозны, але тонкі, бледны, — які, здаецца, вельмі хутка перажыў Вікціну насмешку з яго заляцання. — Усіх жа ўжо прымусіла, каб у любві прызналіся, i ўсіх жа ўжо абсмяяла.

Васіль сказаў гэтак, а мяне пакрыўдзіў: застаўся я яшчэ, каго Вікця не асароміла. Але Васіль, відаць, не зважаў на мяне, лічыў зусім замаладым, раннім для такіх заляцанняў.

Вікця прамаўчала, усміхнулася сама сабе.

— Фэліку ж ужо, відаць, гэтаксама дала анучаю па зубах? — дапытваўся Васіль.

— З такога фацэтнага кавалера, можа, i грэх смяяцца... — з жартам адказала Вікця. — Прывёз учора дадому i хваліцца, які ён багаты. Водзіць усюды i паказвае: паглядзі, які добры дом... «А гэта вось наш сад, нашы бджолы...» — яна гаварыла Фэлікавым голасам, i за ёю амаль упокат рагаталі i хлопцы i дзяўчаты. — A частаваў як, людцы мае!.. Чаго толькі не было на стале! Пасля усе куры, свінні свае паказаў, пахваліўся, колькі мае новых кашуль i шкарпэтак. У лазню з паўсотні венікаў ужо навязаў... Жонцы сарочак i трусоў, служачы за граніцай, накупляў... Я вось якраз падыходжу да памеру таго адзення...

Я, слухаючы гэтыя абгаворы, адчуваў: можа, так усё i не было, бо Вікця можа цяпер i наўмысна шмат перакруціць. I сам сябе перасцерагаў: глядзі, Чэсь, не трапляй ёй на язык — каго-каго, а цябе, такога смелага i гаварлівага, яна зусім звядзе са свету!

...Сёння селі палуднаваць на новым месцы — на свежай зялёнай траве, у цяні ад вялікай разлапістай ды густой бярозы, — разгарнулі газеты, выклалі на ix усе свае ласункі — хлеб, вараныя яйкі, сырое i печанае сала, гуркі, малако ў бутэльках — i абселі «стол» з усіх бакоў, елі ўсе разам — як адна вялікая сям'я.

Першыя наеліся дзяўчаты, адышліся, разаслалі свае пінжакі ды курткі i палеглі на спіны, падклаўшы пад галовы рукі.

— Хай тлушчык завязваецца, — нікога не саромеючыся, пажартавала дужая, як мужчына, Гэлька i пагладзіла тугі жывот. — Толькі сёння не мяшайце падрамаць.

Усе ўсміхнуліся, бо кожны ведаў: так, як яна хоча, яшчэ не было ніколі i не будзе: заўсёды яны, дзяўчаты, просяць спакою i заўсёды хлопцы не даюць ім ціха паляжаць, лезуць да ix, дурэюць. Янкоўцы — ні Антон, ні я — не лезем, i дзяўчаты, калі хочацца ім адпачыць, хваляць нас, папікаюць надта нахабных Васіля, Войтуся, Жэніка, а другою парою, калі працуем, калi ідзе між намі даверлівая гутарка пра ўсё маладое, дзяўчаты тады чамусьці якраз папікаюць нас з Антонам, кажуць, што мы цельпукі, што да нас ні адна дзяўчына сама не прыгорнецца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»

Обсуждение, отзывы о книге «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x