Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Над Бугам: выбранае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Над Бугам: выбранае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Міхася Лынькова (1899-1975) увайшлі лепшыя апавяданні, аповесці "Апошні зверыядавец", "Міколка-паравоз", урыўкі з рамана "На чырвоных лядах".

Над Бугам: выбранае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Над Бугам: выбранае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- А ціху вы... няма на вас угамону, - злавалі на іх людзі.

Яны думалі аб працы. Дзень такі, а ты сядзі сабе так! Хіба ж праца гэта - грабільна майстраваць, стругаць грабільнавы зуб, віць гужы вераўчаныя. На гэтыя гужы хопіць часу ў зімовы вечар, не цяпер займацца імі. А дзед Янусь кошык пляце. Плюне на лазіну, пачне ўплятаць і адразу ж у злосць:

- А каб ты згарэла! - і адкіне лазіну ўбок.

Няйначай і лаза была ў тым годзе задужа крохкай.

Сяк-так дачакаліся вечара, спаць паляглі. Але не спалася. Выходзілі з душных хат, каб ночы паслухаць. Зорнае неба было, як заўсёды, - глыбокае, бяздоннае. Ды глуха шумелі хвоі ў бары. Як заўсёды шумелі.

А раніцой пачалі галасіць бабы:

- Што ж та будзе?

Яны першымі праведалі аб панскім полі.

- Жнуць!

- Хто жне, каб на вас немач? - пыталіся ў іх злосныя мужчыны.

- То чужыя людзі жнуць... З усёй акругі людзі прыйшлі, усім нават працы не хапае, няма адбою ад рук...

Здаецца, ні аб чым і не гаварылі тады выгодаўцы, але пайшлі ўсе гуртам. З сярпамі, з косамі, а хто і сякеру прыхапіў за пояс. Праўда, дзед Янусь папярэджваў:

- Навошта інструмент бярэш лесавы?

Адны адмоўчваліся, другія жартавалі:

- То, можа, воза паправіць на полі, вось там, ці што.

Дзед Янусь глядзеў сурова, гаварыў упаўголаса:

- Ты ў мяне глядзі...

Сустрэліся на полі мірна. Тыя, што з вёсак чужых, неяк сумеліся крыху, працу на якую хвіліну спынілі, стаялі, пільна разглядаючы свежы ржэўнік, нібы ў іржэўніку тым было што важнае, цікавае.

- Дык што ж вы, людцы? - пачаў дзед Янусь. - Што ж вы робіце?

- Жыта жнём, - ціха прагучаў нечы голас.

- А хто ж вас прасіў на наша поле?

- То поле не ваша, а панскае...

- А хіба не ведаць вам, што з году ў год працуем мы на гэтым полі? Ці хочаце ў жабракоў торбы ўкрасці?

Людзі маўчалі. Дзесьці на мяжы заплакала дзіця.

І той жа нечы голас праказаў ціха:

- То нам жа есці таксама трэба... Не паміраць жа і нам...

І нехта з выгодаўцаў адказаў тады злосна:

- То ідзіце паміраць на сваю зямлю, на сваё поле... Нечага лезці ў чужую дамавіну... Будзьце пракляты вы, калі пазарыліся на наш кавалак хлеба. Далоў з поля!..

- Кінь ты, кінь, чалавеча! - супакойваў дзед Янусь. - То ж не трэба... То ж свае, не чужыя... І ў іх жа дзеці сохнуць...

Але дзе ты тут супакоіш... Ужо бліснулі на сонцы сярпы, зазвінелі косы, нечы голас узляцеў аж пад самае неба і раптам упаў, як падаюць жаўранкі на зямлю. Галасілі дзеці, бабы, усё сплялося і пераплялося ў жывы стракаты клубок. Над полем не то пыл курэў, не то трапяткая імгла ўзнялася аж да самага лесу.

Нічога не бачыў дзед Янусь, ці то ад смутку, ці то ад слёз. Скупыя гэтыя слёзы старэчыя, але, на ж табе, засцяць вочы. Толькі думаў пра жыта: «Колькі-то яго патапталі!»

Ішоў дахаты, высокі, ссутулены. На ўзмыленым кані пранёсся побач пан Зыгмунт, агрызнуўся на дзеда:

- І ты тут, баламут стары! Без цябе нідзе не абыдзецца! То абломім рогі старому д'яблу!

Дзед зірнуў на яго безуважна, праказаў, абы сказаць што-небудзь:

- Ідзі ты, душа сабачая!

Стары граф не любіў пана Зыгмунта. Не то каб ненавідзеў, але не было асабліва прыемнасці гаварыць з панам Зыгмунтам. І калі сівы лакей дакладваў аб пану Зыгмунту, увесь твар графа рабіўся на мочаную дулю, і ён шаптаў, шамкаючы бяззубым ротам:

- То зноў, няхай Бог даруе, гэтая рудая выжла...

Калі пан Зыгмунт, то значыць будуць непрыемнасці. Відаць, ізноў непакой з гэтымі хлопамі. Калі-то пазбавішся ад гэтых турбот? Пара б ужо сыну заняцца ўсімі справамі. Але дзе ўланскаму палкоўніку думаць аб хлопах, аб сплаве лесу, аб зямельнай арэндзе, аб продажу быкоў! Ці мала спраў такіх неадкладных і турботных?!

Граф глядзіць з-пад рукі, як перамінаецца з нагі на нагу пан Зыгмунт, перабіраючы цыратовы пасак на сваёй злінялай шапцы. То ж неахайны трохі пан Зыгмунт. Вечна гэтыя рыпучыя боты з рудымі халявамі, дужа ўжо стракаты пінжак, заўсёды ў пуху, у саломінах. Гальштук да таго пазацяганы, што відаць жывыя ніткі на ім.

Граф думае з хвіліну. Палавіна твару, далонь у яго сінія, другая палавіна зялёная. Зыгмунт пазірае на каляровыя шыбы акон графскага кабінета, і яму робіцца весялей, ён смялее:

- Ясны пане...

- То вы б хаця ажаніліся, пане Зыгмунт, - перабівае яго граф, каб аддаліць на якую хвіліну непрыемныя гутаркі, каб выказаць нейкія свае думкі аб гэтым неахайным чалавеку.

- То як жа можна, ясны пане, калі я яшчэ, даруйце мне, босы... То я не прыдбаў яшчэ на ўласную хату... Хто ж пойдзе за мяне, ясны пане?..

- А ў банку?

- Я ж не хлоп, ясны пане, каб ставіць якую звычайную хаціну. Я, ясны пане, шляхціц... Яшчэ от год ці два, і я пастаўлю, ясны пане, такі дом, такі дом, што на мяне, ясны пане, пазайздросціцца нават любая графіня...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Над Бугам: выбранае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Над Бугам: выбранае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Міхась Лынькоў - Міколка-паравоз
Міхась Лынькоў
Аркуш Алесь - Выбранае
Аркуш Алесь
Быков Василь - Выбранае
Быков Василь
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Над Бугам: выбранае»

Обсуждение, отзывы о книге «Над Бугам: выбранае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.